2014 04/02

2 лютага старшыня Гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка накіраваў электронны зварот да старшыні Гомельскага гарвыканкаму Пятра Кірычэнкi. Актывіста абурыла, што ён не атрымаў з гарвыканкаму адказу на свой зварот, накіраваны яшчэ 21 лістапада 2013 году, што зьяўляецца парушэньнем закону «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў». Таму палітык патрабуе даць яму адказ – згодна заканадаўству.

Напрыканцы лістападу Уладзімер Сякерка зьвярнуўся ў гарвыканкам зь лістом па наступнай нагодзе. 7 лістападу ў Гомелі прайшоў мітынг, прысьвечаны гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. СМІ паведамілі, што арганізатарамі мітынгу зьяўляюцца Гомельская абласная арганізацыя КПБ, грамадзкія арганізацыі «Белая Русь» ды «БРСМ».

У адпаведнасьці з артыкуламі 9 і 10 закону «Аб зваротах грамадзянаў» і з мэтай перайманьня досьведу атрыманьня дазволу гарвыканкаму на правядзеньне масавых мерапрыемстваў палітык прасіў гарвыканкам прадставіць яму для азнаямленьня наступныя дакумэнты:
– заяву ў гарвыканкам ад арганізатараў масавага мерапрыемства,
– абавязкі па арганізацыі й правядзеньні мітынгу,
– дамовы арганізатараў з спэцыяльнымі службамі на мэдычнае абслугоўваньне, прыборку тэрыторыі,
– дакумэнты, якія сьведчаць пра аплату паслугаў спэцыяльных службаў, а таксама
– дазвол гарвыканкаму на правядзеньне дадзенага мерапрыемства.

Адказ на гэты зварот так і не быў атрыманы за некалькі месяцаў, што прымусіла лідара левых зноў зьвярнуцца ў выканкам.

Справа ў тым, што згодна з рашэньнем Гомельскага гарвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах», заяўнікі пікетаў і мітынгаў абавязаны заключыць аплатныя дамовы з камунальнымі службамі – на прыборку тэрыторыі, з «хуткай» – для аказаньня мэдычнае дапамогі.

Мясцовыя апазыцыянэры, у тым ліку і актывісты партыі левых «Справядлівы сьвет», ужо на працягу 10 гадоў ня могуць атрымаць дазволу на правядзеньне ў Гомелі пікетаў і мітынгаў. Гарвыканкам не дае дазволу, спасылаючыся на адсутнасьць аплатных дамоваў з камунальнымі службамі ды мэдыкамі.

Тыя ж, напрыклад, кіраўніцтва цэнтральнай паліклінікі, адмаўляюцца заключаць дамовы, спасылаючыся на адсутнасьць дазволу гарвыканкаму.

Таму Уладзімер Сякерка і хоча высьветліць – як іншым палітычным партыям і грамадзкім аб’яднаньням атрымліваецца заключыць дамовы і атрымаць дазвол уладаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомель: Владимир Секерко добивается ответа на вопрос: был ли санкционирован митинг коммунистов и БРСМ

2 февраля председатель Гомельской областной организации партии левых «Справедливый мир» Владимир Секерко направил электронное обращение председателю Гомельского горисполкома Петру Кириченко. Лидера местных активистов возмутило, что он не получил из горисполкома ответа на свое обращение, направленное ещё ​​21 ноября 2013 года, что является нарушением закона “Об обращениях граждан и юридических лиц». Поэтому политик требует дать ему ответ – согласно законодательству.

В конце ноября Владимир Секерко обратился в горисполком с письмом по следующей поводу. 7 ноября в Гомеле прошёл митинг, посвященный годовщине Октябрьской революции. СМИ сообщили, что организаторами митинга являются Гомельская областная организация КПБ, общественные организации «Белая Русь» и «БРСМ».

В соответствии со статьями 9 и 10 закона «Об обращениях граждан» и с целью получения опыта разрешения горисполкома на проведение массовых мероприятий политик просил горисполком предоставить ему для ознакомления следующие документы:
– заявление в горисполком от организаторов массового мероприятия,
– обязанности по организации и проведению митинга,
– договора организаторов со специальными службами на медицинское обслуживание, уборку территории,
– документы, свидетельствующие об оплате услуг специальных служб, а также
– разрешение горисполкома на проведение данного мероприятия.

Ответ на данное обращение так и не был получен за несколько месяцев, что вынудило лидера левых вновь обратиться в исполком.

Дело в том, что согласно решению Гомельского горисполкома «О массовых мероприятиях», заявители пикетов и митингов обязан заключить платные договора с коммунальными службами – на уборку территории, и со «скорой» – для оказания медицинской помощи.

Местные оппозиционеры, в том числе и активисты партии левых «Справедливый мир», уже в течение 10 лет не могут получить разрешения на проведение в Гомеле пикетов и митингов. Горисполком не дает разрешения, ссылаясь на отсутствие платных договоров с коммунальными службами и медиками. То же, например, руководство центральной поликлиники, отказывается заключать договора, ссылаясь на отсутствие разрешения горисполкома.

Поэтому Владимир Секерко и хочет выяснить – как другим политическим партиям и общественным объединениям удается заключить договоры и получить разрешение властей.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “Гомель: Уладзімер Сякерка дабіваецца адказу на пытаньне: ці быў санкцыянаваным мітынг праўладных камуністаў і БРСМ”

  1. Дыскрымінацыя па палітычнай прыкмеце ў Беларусі мае сыстэмны характар. Выбарны падыход намэнклятуры да гарантаваных Канстытуцыяй і МПГіПП правоў і свабодаў грамадзянам тут – відавочны!

    Як паказалі адказы на адмысловыя запыты ў судах г.Жодзіна ў 2011-2013г.г. такія арганізацыі, як “брсм” ды “белая русь”… прыраўніваюцца да дзяржструктураў. Таму яны зусім не падаюць аніякіх заявак і не карыстаюцца Законам “Аб масавых мерапрыемствах”.

    Як тлумачыць жодзінскі судзьдя Іван Грынкевіч у сваім рашэньні, пры іхным удзеле мерапрыемства праводзіцца “па рашэньні дзяржворганаў”, што прадугледжвае ўстаноўлены гэтым жа законам зусім іншы парадак арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў, пры якім не патрабуецца заключэньня аніякіх дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі. Усе яны выконваюць свае функцыянальныя абавязкі пры гэтым у звычайным парадку – як і патрабуецца ад фінансуемых зь бюджэту дзяржустановаў.

    Так што Закон “Аб масавых мерапрыемствах” разам з “сеткамі” незаконных мясцовых парадкаў і трактовак выконвае ролю адмысловага “ідэалягічнага сіта” для ўсіх непадкантрольных рэжыму ініцыятываў грамадзянаў, іншадумцаў… і таму зьяўляцце цалкам дыскрымінацыйным. Па сутнасьці “статус грамадзянства” для ўсіх, хто не зьяўляецца “прывілеяванай намэнклятурай” ці “праўладнай ідэалягічнай кастай” у Беларусі зьяўляецца НЕПАЎНАВАРТАСНЫМ, а дадзеныя разам зь ім правы й свабоды (КАНСТЫТУЦЫЙНЫЯ) – АБМЕЖАВАНЫМІ альбо цалкам АДАБРАНЫМІ!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>