2014 04/02

Сяргей Гоўша, БаранавічыПраваабаронца Сяргей Гоўша напісаў ліст ў Канстытуцыйны суд (КС) Рэспублікі Беларусь. Ён паведамляе, што Камітэтам па правах чалавека Арганізацыі Аб`яднаных Нацыяў (далей КПЧ, Камітэт) прыняты два станоўчыя рашэньні па ягоных зваротах.

У абодвух выпадках, па меркаваньні Камітэту, дзяржавай былі парушаныя правы Сяргея Гоўшы, замацаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 22 у першым выпадку і арт. 19 і 21 у другім). І кожны раз, сьцьвярджае праваабаронца ў сваім звароце ў КС, Камітэт называў пэўныя меры, якія дзяржава павінна была выканаць дзеля аднаўленьня парушанага права.

На жаль, даводзіць праваабаронца, з боку дзяржавы ў абодвух выпадках не прымалася ніякіх захадаў дзеля выкананьня меркаваньняў Камітэту. Таму Сяргей Гоўша двойчы зьвяртаўся ў Міністэрства замежных спраў (МЗС), якое каардынуе і кантралюе заключэньне і выкананьне міжнародных дамоваў. І ў абодвух выпадках праваабаронца атрымаў адмоўны вынік. Найбольшае шкадаваньне, адзначае праваабаронца, выклікае пазыцыя МЗС, якую, згодна атрыманых ім адказаў, можна сфармуляваць наступным чынам – Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП) не накладае на дзяржаву ніякіх міжнародна-праўных абавязальніцтваў, а меркаваньні Камітэту носяць рэкамэндацыйны характар і адлюстроўваюць асабістае меркаваньне сяброў КПЧ.

Сяргей Гоўша лічыць дадзеную выснову МЗС памылковай, не адпавядаючай ні Канстытуцыі РБ, ні ейным міжнародна-праўным абавязальніцтвам. Нягледзячы на тое, што ні Пакт, ні Факультатыўны пратакол ня ўтрымліваюць палажэньняў, непасрэдна вызначаючых для дзяржавы-удзельніцы значэньня меркаваньняў Камітэту, прынятых на падставе індывідуальных зваротаў, па перкананьні Сяргея Гоўшы, гэта не вызваляе Рэспубліку Беларусь ад добрасумленнага выкананьня меркаваньняў Камітэту ў рамках дабраахвотна прынятых на сябе міжнародна-праўных абавязальніцтваў.

Сяргей Гоўша сьцьвярджае, што Рэспубліка Беларусь, зьяўляючыся самастойным і раўнапраўным удзельнікам міжнародных адносінаў, абвясьціўшы сябе дэмакратычнай праўнай дзяржавай, павінна выконваць агульнапрызнаны прынцып міжнароднага права “pacta sunt servanda» (дамовы павінны выконвацца).

Іншыя паводзіны дзяржавы сьведчаць аб невыкананьні РБ замацаванага арт. 23 Канстытуцыі абавязку дзяржавы гарантаваць грамадзянам правы й свабоды, прадугледжаныя міжнароднымі абавязальніцтвам Беларусі, пазбаўляюць сэнсу прадугледжанае арт. 61 Канстытуцыі права кожнага ў адпаведнасьці з міжнародна-праўнымі актамі зьвяртацца ў міжнародныя арганізацыі за абаронай сваіх правоў і свабодаў, калі вычарпаны ўсе ўнутрыдзяржаўныя сродкі праўнай абароны.

Таму праваабаронца Сяргей Гоўша просіць Канстытуцыйны суд разгледзець дадзеную заяву і ў парадку рэалізацыі права на ўнясеньне Прэзыдэнту РБ, у палаты Нацыянальнага сходу РБ, Савет Міністраў РБ, іншыя дзяржаўныя ворганы прапановы аб неабходнасьці ўнясеньня ў акты заканадаўства зьмяненьняў і дапаўненьняў, прыняцьця новых нарматыўных праўных актаў – зьвярнуцца да кампэтэнтнага дзяржаўнага воргану з прапановай прывядзеньня нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнародна-праўнымі абавязальніцтвамі Рэспублікі Беларусь.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Обращение в Конституционный суд по поводу игнорировання решений Комитета ООН

Правозащитник Сергей Говша написал письмо в Конституционный суд (КС) Республики Беларусь. Он сообщает, что Комитетом по правам человека Организации Объединенных Наций (далее КПЧ, Комитет) приняты два положительных решения по его обращениям. В обоих случаях, по мнению Комитета, государством были нарушены права Сергея Говши, закрепленные Международным пактом о гражданских и политических правах (ст. 22 в первом случае и ст. 19 и 21 во втором). И каждый раз, утверждает правозащитник в своем обращении в КС, Комитет называл конкретные меры, которые государство должно было выполнить для восстановления нарушенного права.

К сожалению, доводит правозащитник, со стороны государства в обоих случаях не принималось никаких мер для выполнения соображений Комитета. Поэтому Сергей Говша дважды обращался в Министерство иностранных дел (МИД), которое координирует и контролирует заключение и выполнение международных договоров. И в обоих случаях правозащитник получил отрицательный результат. Наибольшее сожаление, отмечает он, вызывает позиция МИД, которую, согласно полученных им ответов, можно сформулировать следующим образом – Факультативный протокол к Международному пакту о гражданских и политических правах (МПГПП), не налагает на государство никаких международно-правовых обязательств, а соображения Комитета носят рекомендательный характер и отражают личное мнение друзей КПЧ.

Сергей Говша считает данный вывод МИД ошибочной, не соответствующим ни Конституции РБ, ни ее международн -правовыми обязательствами. Несмотря на то, что ни Пакт, ни Факультативный протокол не содержат положений, непосредственно определяющих для государства-участника значения соображений Комитета, принятых на основании индивидуальных обращений, по убеждении Сергея Говши, это не освобождает Республику Беларусь от добросовестного выполнения соображений Комитета в рамках добровольно принятых на себя международно- правовых обязательств.

Сергей Говша утверждает, что Республика Беларусь, являясь самостоятельным и равноправным участником международных отношений, провозгласив себя демократическим правовым государством, должна выполнять общепризнанный принцип международного права “pacta sunt servanda» (договоры должны соблюдаться).

Другое поведение государства свидетельствуют о невыполнении РБ закрепленного ст. 23 Конституции обязанностей государства гарантировать гражданам права и свободы, предусмотренные международными обязательствами Беларуси, лишают смысла предусмотренное ст. 61 Конституции право каждого в соответствии с международн-правовыми актами обращаться в международные организации за защитой своих прав и свобод, если исчерпаны все внутригосударственные средства правовой защиты.

Поэтому правозащитник Сергей Говша просит Конституционный суд рассмотреть данное заявление и в порядке реализации права на внесение Президенту РБ, в палаты Национального собрания РБ, Совет Министров РБ, другие государственные органы предложения о необходимости внесения в акты законодательства изменений и дополнений, принятия новых нормативных правовых актов – обратиться к компетентному государственному органу с предложением приведения национального законодательства в соответствие с международно-правовыми обязательствами Республики Беларусь.

Паводле licviny.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>