Не забірай жыцьцё!
2014 06/02

8 лютага спаўняецца пяць гадоў з моманту ўступленьня ў сілу новага Закону “Аб сродках масавай інфармацыі”. Сёньня з гэтай нагоды адбылася прэзентацыя аналітычнага дакладу “За рэформы мэдыя ў Беларусі”, падрыхтаванага супольнымі намаганьнямі міжнароднай арганізацыі “Індэкс цэнзуры” (Indexon Сensorship) ды Беларускай асацыяцый журналістаў.

Даклад разглядае разьвіцьцё сытуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі ў 2010-2013 гадах, беручы пад увагу канкрэтныя рэкамэндацыі справаздачы “За свабодныя і справядлівыя СМІ ў Беларусі”, падрыхтаванай па выніках місіі міжнародных арганізацыяў, у тым ліку “Індэксу цэнзуры” ў Менску ў верасьні 2009 году.

У дакумэнце таксама аналізуецца заканадаўчая база краіны, што непасрэдна ўплывае на свабоду сродкаў масавай інфармацыі; у прыватнасьці, разглядаецца пытаньне, якім чынам свабода СМІ абмяжоўваецца праз працэсы рэгістрацыі СМІ і акрэдытацыі журналістаў, прымяненьне крымінальнай дыфамацыі і закона аб супрацьдзеяньні экстрэмізму. Заключная частка даклада разглядае пытаньні фізычнай бяспекі журналістаў.

“Закон аб СМІ застаецца рэпрэсыўным; ён не спрыяе разьвіцьцю плюралістычных і незалежных навінавых СМІ праз складаную працэдуру абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі, а таксама прадугледжвае магчымасьць закрыцьця СМІ нават за невялікія парушэньні. Відавочна, што ўлады краіны маюць намер пашырыць гэтыя абмежавальныя прынцыпы й на рэгуляваньне дзейнасьці інтэрнэт-выданьняў”, – адзначыў адзін з аўтараў дакладу, намесьнік старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец.

- За час, які ахоплівае чарговы аналіз сытуацыі з мэдыямі, было атрымана 105 адмоваў у рэгістрацыі новых сродкаў масавай інфармацыі, – паведаміў ён. – Таксама ўзмацняецца эканамічная дыскрымінацыя незалежных СМІ, што вельмі яскарава адлюстравана ў прыведзеных у дакладзе табліцах.

Нягледзячы на сталы ціск з боку міжнародных структураў і беларускай грамадзянскай супольнасьці, улады краіны не жадаюць абмяркоўваць рэкамэндацыі па зьмене заканадаўства аб СМІ і практыцы ягонага прымяненьня, накіраваныя на прывядзеньне сытуацыі з свабодай СМІ ў Беларусі ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі.

“Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна спыніць любыя дзеяньні, што парушаюць правы чалавека і свабоду СМІ. У краіне маюць распачацца паўнавартасныя рэформы мэдыясфэры для спыненьня перасьледу журналістаў і ліквідацыі празьмернага ўмяшальніцтва дзяржавы ў свабоду сродкаў масавай інфармацыі. Зьмест дадзеных рэформаў павінен стаць вынікам дыялёгу ўладаў краіны з прафэсыйнай і грамадзянскай супольнасьцю Беларусі”, – заявіў супрацоўнік арганізацыі “Індэкс цэнзуры” Андрэй Аляксандраў.

«Індэкс цэнзуры» (Вялікабытанія) – міжнародная арганізація, якая выступае ў абарону свабоды выказвання меркаваньняў. «Індэкс» спалучае ў сваёй дзейнасьці журналістыку, правядзеньне кампаніяў і адвокасі-працу дзеля прасоўваньня ідэалаў свабоды слова і дапамогі журналістам, пісьменьнікам, блогерам, навукоўцам і актывістам, якія сутыкаюцца з цэнзурай і ціскам за выказваньне сваіх ідэяў і перакананьняў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Аналитический доклад “За реформы медиа в Беларуси” презентовали в Минске

8 февраля исполняется пять лет с момента вступления в силу нового Закона “О средствах массовой информации”. Сегодня по этому поводу состоялась презентация аналитического доклада “За реформы медиа в Беларуси”, подготовленного совместными усилиями международной организации “Индекс цензуры” (Index Сensorship) и Белорусской ассоциации журналистов.

Доклад рассматривает развитие ситуации со свободой СМИ в Беларуси в 2010-2013 годах, принимая во внимание конкретные рекомендации отчёта “За свободные и честные СМИ в Беларуси”, подготовленного по итогам миссии международных организаций, в том числе “Индекса цензуры” в Минске в сентябре 2009 года.

В документе также анализируется законодательная база страны, что непосредственно влияет на свободу средств массовой информации: в частности, рассматривается вопрос, каким образом свобода СМИ ограничивается через процессы регистрации СМИ и аккредитации журналистов, применение уголовной диффамации и закона о противодействии экстремизму. Заключительная часть доклада рассматривает вопросы физической безопасности журналистов.

“Закон о СМИ остается репрессивным; он не способствует развитию плюралистических и независимых новостных СМИ через сложную процедуру обязательной государственной регистрации средств массовой информации, а также предусматривает возможность закрытия СМИ даже за небольшие нарушения. Очевидно, что власти страны намерены расширить эти ограничительные принципы и на регулирование деятельности интернет-изданий”, – отметил один из авторов доклада, заместитель председателя ОО «Белорусская ассоциация журналистов» Андрей Бастунец.

– За время, которое охватывает очередной анализ ситуации со СМИ, было получено 105 отказов в регистрации новых средств массовой информации, – сообщил он. – Также усиливается экономическая дискриминация независимых СМИ, что очень ярко отражено в приведенных в докладе таблицах.
Несмотря на постоянное давление со стороны международных структур и белорусского гражданского общества, власти страны не желают обсуждать рекомендации по изменению законодательства о СМИ и практике его применения, направленные на приведение ситуации со свободой СМИ в Беларуси в соответствие с международными стандартами.

“Мы призываем власти Беларуси немедленно прекратить любые действия, нарушающие права человека и свободу СМИ. В стране начнутся полноценные реформы медиа-сферы для прекращения преследования журналистов и ликвидации чрезмерного вмешательства государства в свободу средств массовой информации. Содержание данных реформ должно стать результатом диалога властей страны с профессиональным и гражданским обществом Беларуси”, – заявил сотрудник организации «Индекс цензуры» Андрей Александров.

«Индекс цензуры» (Великобтитания) – международная организация, выступающая в защиту свободы выражения мнений. «Индекс» сочетает в своей деятельности журналистику, проведение кампаний и адвокаси – работу для продвижения идеалов свободы слова и помощи журналистам, писателям, блоггерам, ученым и активистам, которые сталкиваются с цензурой и давлением за выражение своих идей и убеждений.

ДАДАТАК:
“За рэформы медыя ў Беларусі. Аналітычны даклад пра свабоду СМІ ў Беларусі” (PDF, 1,68 Mb)

Паводле baj.by
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

http://spring96.org/be/news/68912

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>