2014 08/02

Маніторынг “Дзяржаўныя ворганы Рэспублікі Беларусь: 15 год онлайн” праводзілі юрысты Цэнтру праўнай трансфармацыі (Lawtrend). Было дасьледвана 45 сайтаў дзяржворганаў і арганізацыяў.

Мэта – выявіць ступень адпаведнасьці зьместу афіцыйных сайтаў рэспубліканскіх ворганаў, падпарадкаваных Саўміну, палажэньням нацыянальнага заканадаўства, якое рэгулюе права грамадзянаў на доступ да інфармацыі аб дзейнасьці дзяржворганаў.

Аналіз вынікаў маніторынгу паказаў, што сайты рэспубліканскіх ворганаў выканаўчае ўлады не адпавядаюць патрабаваньням заканадаўства. Зьвесткі, разьмешчаныя на іх, не задавальняюць у поўнай меры як патрабаваньням нацыянальнага заканадаўства, гэтак і тэхнічныя патрабаваньні, што прад’яўляюцца да зьместу й функцыянаваньня сайтаў. Ні на адным з дасьледваных сайтаў не прадстаўленыя ўсе абавязковыя да разьмяшчэньня катэгорыі інфармацыі.

Максымальна магчымы каэфіцыент прадстаўленасьці інфармацыі, роўны 100 %, не набраў ані водны з дасьледваных сайтаў, адзначаецца ў рэзюмэ даследваньня. Сярэдняе значэньне каэфіцыенту прадстаўленасьці інфармацыі па 45 дасьледваных сайтах дзяржаўных ворганаў і арганізацыяў склала 30,9 % . Найбольшае значэнне – 52 % – атрымаў афіцыйны сайт Нацыянальнага банку. Мінімальны – 12,1 % – сайт Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

Дасьледчыкі прыйшлі да высновы, што афіцыйныя сайты рэспубліканскіх ворганаў выканаўчай улады ўяўляюць сабою канал абмежаванага аднабаковага інфармаваньня, а не дзейсны інструмэнт забесьпячэньня доступу ды эфэктыўны інструмэнт забесьпячэньня доступу да інфармацыі, якая знаходзіцца ў распараджэньні дзяржаўных ворганаў.

На афіцыйных сайтах дасьледваных дзяржворганаў і арганізацыяў прысутнічаюць навіны, зьвесткі аб бягучай дзейнасьці гэтых ворганаў, а таксама кантактная інфармацыя. Інфармацыя аб ажыцьцяўленьні адміністрацыйных працэдураў, аб вышэйстаячых ворганах і аб структурных падраздзяленьнях, аб выкананьні бюджэту і дзяржаўных закупках, аб магчымасьцях абскарджаньня дзеяньняў дзяржаўнага воргану, аб парадку ды ўмовах паступленьня на дзяржаўную службу прадстаўленая далёка не на ўсіх сайтах і не зьяўляецца поўнай.

Акрамя таго, ні адзін зь дзяржаўных ворганаў не выконвае патрабаваньне дубляваньня ўсёй інфармацыі, разьмешчанай на афіцыйным сайце, на беларускую й рускую мовы. Только 8 з 45 дасьледваных сайтаў часткова разьмяшчаюць інфармацыю па-беларуску. Міністэрства культуры – адзіны рэспубліканскі ворган выканаўчай улады, які мае толькі беларускамоўную вэрсію.

Паводле кіраўніцы Lawtrend Алены Танкачовай, рэкамендацыі па выпраўленні сітуацыі накіраваныя ва ўсе міністэрствы і ведамствы, чые сайты даследаваліся:

Адпаведнага кантролю за гэтай сферай дзейнасці дзяржаўных органаў не было арганізавана і праведзена. Мы мяркуем, што нашыя даследаванні – гэта свайго кшталту грамадскі, але кантроль за гэтай сферай адносінаў. Мы мяркуем, што вынікі даследавання паўплываюць на выпраўленне сітуацыі.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Сайты республиканских органов исполнительной власти не соответствуют требованиям законодательства


Мониторинг “Государственные органы Республики Беларусь: 15 лет онлайн” проводили юристы Центра правовй трансформации (Lawtrend). Было исследовао 45 сайтов госорганов и организаций.

Цель — выявить степень соответствия содержания официальных сайтов республиканских органов, подчиненных Совмину, положениям национального законодатель­ства, регулирующего право граждан на доступ к информации о деятельности госорганов.

Анализ результатов мониторинга показал, что сайты республиканских органов исполнительной власти не со­ответствуют требованиям законодательства.
Сведения, размещенные на них, не удовлетворяют в полной мере как требования национального законодатель­ства, так и технические требования, предъявляемые к содержанию и функционированию сайтов.
Ни на одном из исследованных сайтов не представлены все обязательные к размещению категории информации.

Максимально возможный коэффициент представленности информации, равный 100%, не набрал ни один из исследованных сайтов, отмечается в резюме исследования. Среднее значение коэффици­ента представленности информации по 45 исследованным сайтам государственных органов и организаций составило 30,9%. Наибольшее значение — 52% — получил официальный сайт Национального банка Республики Беларусь. Минимальное — 12,1% — сайт Оперативно-аналитического центра при Президенте Республики Бе­ларусь.

Исследователи пришли к выводу, что официальные сайты республиканских органов исполнительной власти представляют собой канал ограниченного одностороннего информирования, а не действенный инструмент обеспечения доступа и эффективный инстру­мент обеспечения доступа к информации, находящейся в распоряжении государственных органов.

На официальных сайтах исследованных госорганов и организаций присутствуют новости, сведения о текущей деятельности этих органов, а также кон­тактная информация.

Информация об осуществлении административных процедур, о вышестоящих ор­ганах и о структурных подразделениях, об исполнении бюджета и государственных закупках, о возможностях обжалования действий государственного органа и о по­рядке и условиях поступления на государственную службу представлена далеко не на всех сайтах и не является полной.

Кроме того, ни один из государственных органов не выполняет требование дублирова­ния всей информации, размещенной на официальном сайте, на белорусском и русском языках.Только 8 из 45 исследованных сайтов частично размещают инфор­мацию на беларусском языке. Министерство культуры — единственный республикан­ский орган исполнительной власти, который имеет только белорусскоязычную версию.

По словам руководителя Lawtrend Елены Тонкачевой, рекомендации по исправлению ситуации направлены во все министерства и ведомства, чьи сайты исследовались:

Соответствующего контроля за этой сферой деятельности государственных органов не было организовано и проведено. Мы полагаем, что наши исследования – это своего рода общественный, но контроль за этой сферой отношений. Мы полагаем, что результаты исследования повлияют на исправление ситуации.

Паводле licviny.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>