Не забірай жыцьцё!
2014 11/02
Алесь Бяляцкі, за кратамі ў зале паседжаньня

Алесь Бяляцкі, за кратамі ў зале судовага паседжаньня, Менск

10 лютага міжнародная арганізацыя Front Line Defenders прадставіла беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага – першага з шасьці фіналістаў 10-й штогадовай прэміі Front Line Defenders для праваабаронцаў у небясьпецы, якая ўручаецца ў супрацоўніцтве зь мэдыясеткай «Аль-Джазіра».

«Алесь Бяляцкі зьяўляецца старшынём адной з найбуйнейшых праваабарончых арганізацыящ Беларусі – праваабарончага цэнтру “Вясна”. Цэнтар змагаецца супраць сьмяротнага пакараньня, катаваньняў і жорсткага абыходжаньня, адстойвае інтарэсы палітвязьняў. Арганізацыю прымусова зачынілі ў 2003 годзе, забараніўшы ёй мець банкаўскія рахункі ў Беларусі. Зараз яе сябры адкрытыя для крымінальнага перасьледу за працу ў незарэгістраванай арганізацыі. Пасьля Алеся арыштавалі за тое, што яго асабістыя банкаўскія рахункі ў Летуве й Польшчы выкарыстоўваліся для фінансаваньня праваабарончай дзейнасьці арганізацыі ў Беларусі. 24 лістапада 2011 году яго прысудзілі да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму за «заніжэньне падатковай базы, што пацягнула прычыненьне шкоды ў асабліва буйным памеры», – гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

У гэтым годзе на прэмію Front Line Defenders было вылучана 110 праваабаронцаў з 51 краіны. Ляўрэята прэміі абярэ журы, у склад якога ўваходзяць дэпутаты Ірляндскага ды Эўрапейскага парлямэнтаў, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Front Line Defenders і мэдыясеткі «Аль-Джазіра».

Імя ляўрэята будзе названа 7 сакавіку 2014 году на цырымоніі ўручэньня ў Дубліне (Ірляндыя).

«Прэмія Front Line Defenders дазваляе нам адзначыць унікальны ўнёсак праваабаронцаў у стварэньне больш справядлівага й роўнага грамадзтва. Той факт, што гэтыя выбітныя людзі вымушаныя змагацца за выжываньне, – ня толькі стымул для нас усіх зрабіць для іх больш, але і папрок шматлікім урадам у чэрствасьці ды абыякавасьці», – сказала выканаўчы дырэктар Front Line Defenders Мэры Лолар.

Апрача Алеся Бяляцкага, праваабаронцы з Гандурасу, Пакістану, ААЭ, Бангладэш ды Кеніі патрапілі ў сьпіс фіналістаў 10-й прэміі Front Line Defenders, якая з 2005 году ўручаецца ў знак прызнаньня заслугаў асобнага праваабаронцы альбо арганізацыі, якія зрабілі выключны ўнёсак у справу абароны правоў чалавека ў сябе на радзіме, часта з рызыкай для ўласнага жыцьця.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Алесь Беляцкий – первый финалист правозащитной премии Front Line Defenders


10 февраля международная организация Front Line Defenders представила белорусского правозащитника Алеся Беляцкого — первого из шести финалистов 10-й ежегодной премии Front Line Defenders для правозащитников в опасности, вручаемой в сотрудничестве с медиасетью «Аль-Джазира».

«Алесь Беляцкий является председателем одной из крупнейших правозащитных организаций Беларуси — правозащитного центра «Весна». Центр борется против смертной казни, пыток и жестокого обращения, отстаивает интересы политзаключенных. Организацию принудительно закрыли в 2003 году, запретив ей иметь банковские счета в Беларуси. Теперь ее члены открыты для уголовного преследования за работу в незарегистрированной организации. Потом Алеся арестовали за то, что его личные банковские счета в Литве и Польше использовались для финансирования правозащитной деятельности организации в Беларуси. Двадцать четвёртого ноября 2011 года его приговорили к четырём с половиной годам лишения свободы в колонии строгого режима за «занижение налоговой базы, повлекшее причинение ущерба в особо крупном размере», – говорится в пресс-релизе организации.

В этом году на премию Front Line Defenders было выдвинуто 110 правозащитников из 51 страны. Лауреата премии выберет жюри, в состав которого входят депутаты Ирландского и Европейского парламентов, а также представители руководства Front Line Defenders и медиасети «Аль-Джазира».

Имя лауреата будет названо 7 марта 2014 года на церемонии вручения в Дублине (Ирландия).

«Премия Front Line Defenders позволяет нам отметить уникальный вклад правозащитников в создание более справедливого и равного общества. Тот факт, что эти выдающиеся люди вынуждены бороться за выживание, — не только стимул для нас всех сделать для них больше, но и упрек многим правительствам в черствости и безразличии», — сказала исполнительный директор Front Line Defenders Мэри Лолор.

Помимо Алеся Беляцкого, правозащитники из Гондураса, Пакистана, ОАЭ, Бангладеш и Кении попали в список финалистов 10-й премии Front Line Defenders, которая с 2005 года вручается в знак признания заслуг отдельного правозащитника либо организации, которые внесли исключительный вклад в дело защиты прав человека у себя на родине, часто с риском для собственной жизни.

Паводле licviny.info
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота А.Лапіцкага

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>