2014 16/02

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар праўнай трансфармацыі падрыхтавалі гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў і праўны стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2013 год.

У дакумэнце адзначана, што нягледзячы на прыняцьцё ў 2013 годзе шэрагу актаў заканадаўства, якія закранаюць інтарэсы некамэрцыйных арганізацыяў, праўнае асяродзьдзе для іх у цэлым істотна не зьмянілася. Асноўныя праблемы й перашкоды для дзейнасьці некамэрцыйных арганізацыяў захаваліся як на ўзроўні праўнага рэгуляваньня, так і на ўзроўні праваўжывальнай практыкі, пры гэтым іх інтэнсіўнасьць не зьмянілася.

У якасьці важнай падзеі ў сфэры праўнага рэгуляваньня НКА агляд адзначае прыняцьцё ў 2013 годзе зьменаў і дапаўненьняў у закон “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”, якія набудуць юрыдычную моц 20 лютага 2014 году. Некаторыя з новаўведзеных нормаў можна ацаніць станоўча: паменшаныя патрабаваньні адносна тэрытарыяльнай прадстаўленасьці для заснавальнікаў новых грамадзкіх аб’яднаньняў, нязначна скарочаны пералік дакумэнтаў для рэгістрацыі арганізацыяў, спрошчаная працэдура ліквідацыі грамадзкіх аб’яднаньняў. Аднак прыняцьця зьменаў у закон не вырашае асноўных праўных праблемаў грамадзянскай супольнасьці – магчымасьць для рэгіструючых ворганаў выносіць адвольныя адмовы ў рэгістрацыі, абмежаваньні ў атрыманьні айчыннага ды замежнага фінансаваньня, крымінальная адказнасьць за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў.

Аўтары агляду падкрэсьліваюць, прыняцьцё зьменаў у заканадаўства адбылося без сапраўднага абмеркаваньня з зацікаўленымі суб’ектамі: працэс камунікацыі арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці па пытаньнях рэфармаваньня заканадаўства, які закранае іхную дзейнасьць, па-ранейшаму адбываецца ў аднабаковым фармаце, прапановы зацікаўленых арганізацыяў разглядаюцца фармальна й не ўлічваюцца ў поўнай меры.

Для многіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў 2013 годзе моцным ударам сталі падвышэньні ставак арэнднай платы за офісы на 60%. Пры гэтым больш як у два разы быў скарочаны пералік арганізацыяў, якія карыстаюцца ільготнымі стаўкамі па аплаце арэнды.

У дадатках да агляду прадстаўлены аналіз практыкі рэгістрацыі некамэрцыйных арганізацыяў (грамадзкіх аб’яднаньняў, фондаў, установаў) ў 2013 годзе, падрыхтаваны на аснове дадзеных Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Колькасьць новых НКА ў 2013 годзе значна ніжэйшая за паказчыкі 2011 і 2012 гадоў, калі цягам году рэгістрацыю атрымлівалі больш за сто грамадзкіх аб’яднаньняў і больш за 20 фондаў. Разам з тым у 2013 годзе захавалася ранейшая тэндэнцыя рэгістрацыі спартовых грамадзкіх аб’яднаньняў – менавіта яны складаюць больш за палову новых грамадзкіх аб’яднаньняў.

Выпуск гадавых аглядаў свабоды асацыяцыяў і праўнага стану некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі ажыцьцяўляецца Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтрам праўнай трансфармацыі штогод ад 2007 году.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правовая среда для НКО существенно не изменилась в 2013 году

Ассамблея неправительственных демократических организаций и Центр правовой трансформации подготовили годовой обзор “Свобода ассоциаций и правовое положение некоммерческих организаций в Беларуси” за 2013 год.

В документе отмечено, что несмотря на принятие в 2013 году ряда актов законодательства, которые затрагивают интересы некоммерческих организаций, правовая среда для них в целом существенно не изменилась. Основные проблемы и препятствия для деятельности некоммерческих организаций сохранились как на уровне правового регулирования, так и на уровне правоприменительной практики, при этом их интенсивность не изменилось.

В качестве важного события в сфере правового регулирования НКО обзор отмечает принятия в 2013 году изменений и дополнений в закон “Об общественных объединениях”, которые приобретут юридическую силу 20 февраля 2014 года. Некоторые из нововведённых норм можно оценить положительно: уменьшенные требования относительно территориальной представленности для основателей новых общественных объединений, незначительно сокращён перечень документов для регистрации организаций, упрощена процедура ликвидации общественных объединений. Однако принятие изменений в закон не решает основных правовых проблем гражданского общества – возможность для регистрирующих органов выносить произвольные отказы в регистрации, ограничения в получении отечественного и зарубежного финансирования, уголовная ответственность за деятельность незарегистрированных организаций.

Авторы обзора подчёркивают, принятие изменений в законодательство произошло без настоящего обсуждения с заинтересованными субъектами: процесс коммуникации организаций гражданского общества по вопросам реформирования законодательства, затрагивающего их деятельность, по-прежнему происходит в одностороннем формате, предложения заинтересованных организаций рассматриваются формально и не учитываются в полной мере.

Для многих организаций гражданского общества в 2013 году сильным ударом стали повышение ставок арендной платы за офисы на 60%. При этом более чем в два раза был сокращён перечень организаций, которые пользуются льготными ставками по оплате аренды.

В приложениях к обзору представлен анализ практики регистрации некоммерческих организаций (общественных объединений, фондов, учреждений) в 2013 году, подготовленный на основе данных Единого государственного регистра юридических лиц и индивидуальных предпринимателей.

Количество новых НКО в 2013 году значительно ниже показателей 2011 и 2012 лет, когда в течение года регистрацию получали более ста общественных объединений и более 20 фондов. Вместе с тем в 2013 году сохранилась прежняя тенденция регистрации спортивных общественных объединений – именно они составляют более половины новых общественных объединений.

Выпуск годовых обзоров свободы ассоциаций и правового положения некоммерческих организаций в Беларуси осуществляется Ассамблеей неправительственных демократических организаций и Центром правовой трансформации ежегодно с 2007 года.

ДАДАТКІ:
Гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў” за 2013 год. (PDF, 0.32 Mb)

Паводле belngo.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>