2014 13/02

Аршанскія актывісты Юры Нагорны і Яўген Анішчанка спрабавалі праз суд змусіць міліцыю, паліклініку і камунальнае прадпрыемства “Спецаўтабаза” заключыць дамовы на абслугоўваньне пікету. Але 12 лютага судзьдзя Алеся Котава адмовіла актывістам – падтрымала прадстаўнікоў адказных службаў у іхным нежаданьні супрацоўнічаць з апазыцыянэрамі.

Паводле судовага рашэньня, мэдыкаў, міліцыянтаў і работнікаў “Спэцаўтабазы” нельга змусіць да заключэньня дамоваў, бо гэта – некамэрцыйныя структуры.

“Між тым, існуе рашэньне гарвыканкаму №74 “Аб некаторых пытаньнях арганізацыі масавых мерапрыемстваў у горадзе Орша”, дзе наўпрост сказана: заяўнікі акцыяў мусяць разам з заяўкай падаць копіі дамоваў на абслугоўваньне. А таксама пералічаны структуры, зь якімі трэба дамаўляцца: райадзьдзел міліцыі, паліклініка №1 і камунальнае прадпрыемства “Спецаўтабаза”. Мы зьвярнуліся ў суд пасьля атрыманых адтуль адмоваў, што стала прычынай для забароны пікета па праблеме аварыйнага маста цераз Днепр 30 кастрычніка мінулага году. Цяпер мы прасілі, каб суд змусіў гэтыя структуры заключыць з намі дамовы на новую дату – на 29 сакавіка. Аднак прадстаўнікі гэтых арганізацыяў аднагалосна заявілі ў судзе, што дамаўляцца з намі не будуць ні ў якім разе”
, – распавёў актывіст руху “За Свабоду” Юры Нагорны.

Прадстаўнік “Спецаўтабазы” ў суд не зьявіўся: адтуль даслалі афіцыйны ліст, што просяць суд разабрацца ў сытуацыі бязь іхнага ўдзелу. Прадстаўнік міліцыі на працягу ўсяго судовага паседжаньня маўчаў, зазначыўшы толькі ў пачатку, што не прызнае прэтэнзіяў заяўніка. Не пажадалі гаварыць ні прадстаўніца паліклінікі, ні прадстаўніца райвыканкаму. Судзьдзя Алеся Котава агучыла іхную пазіцыю паводле дакумэнтаў судовай справы.

“Прадстаўнікі міліцыі цьвердзяць, што не заключаюць з намі дамоваў, бо мы не маем дазволу на правядзеньне акцыі ад райвыканкаму. Райвыканкам не дае дазволу без папярэдняга заключэньня дамовы. Міліцыянты сказалі, што не могуць дамаўляцца з намі ні на адну канкрэтную дату, бо яны, маўляў, не ведаюць, ці будуць у іх у той дзень вольныя супрацоўнікі. Ніякага шляху дасягнуць кансэнсусу з намі яны не бачуць. Прадстаўнікі паліклінікі сказалі, што ў пераліку відаў іх камэрцыйнай дзейнасьці няма такога пункту, як абслугоўваньне масавых акцыяў. І таму яны таксама з намі заключыць дамовы ня могуць. Паводле ліста з камунальнай службы, яны ўвогуле ня могуць зрабіць таго, пра што мы просім: прадпрыемства “Спэцаўтабаза”, згаданае ў рашэньні гарвыканкаму, прыборкай гарадзкіх тэрыторыяў не займаецца навогул, а толькі вывозіць сьмецьце. Да таго ж, і адны, і другія, і трэція сказалі, што ніколі не заключалі дамоваў зь фізічнымі асобамі й зрабіць гэта не ў стане”, – зазначыў прыхільнік стварэньня партыі БХД Яўген Анішчанка.

Затое прадстаўнікі паліклінікі палічылі неабходным пісьмова выказацца наконт сутнасьці акцыяў, якія выканкам не дазваляе правесьці аршанскім актывістам. У лісьце мэдыкаў гаворыцца, што яны лічаць немэтазгодным праводзіць пікет па праблеме аварыйнага маста цераз Днепр. 30 кастрычніка па ім яшчэ рухаўся транспарт, а цяпер рух забаронены. І яны лічаць, што праблемы ўжо няма. І тое, што па дзіравым мосце, зачыненым на рамонт, вымушаныя рухацца людзі, у паліклініцы не лічаць актуальным для горада пытаньнем.

Суды наконт забароны пікету пра мост працягваліся амаль 2 месяцы. Спачатку актывісты спрабавалі аспрэчыць саму забарону. Але судзьдзя Алеся Котава не задаволіла іхную скаргу, спаслаўшыся на тое, што ўмовы рашэньня гарвыканкаму наконт заключэньня дамоваў не выкананыя. І адпаведна, забарона – законная. Затое сама ж судзьдзя прапанавала напісаць іншую заяву – супраць згаданых у рашэньні гарвыканкаму службаў, якія адмаўляюцца заключыць дамовы. Актывісты пагадзіліся, заплацілі судовыя выдаткі – і прайгралі.

Трэба абавязкова падаваць касацыйную скаргу ў абласны суд, лічыць Яўген Анішчанка:
“Пазіцыя суду была дзіўная. Спачатку нам нібыта прапанавалі шлях вырашэньня праблемы, а потым сама ж судзьдзя Алеся Котава прызнала, што гэты шлях тупіковы. Рашэньне гарвыканкаму так і застаецца невыканальным. На судзе прадстаўнікі ўсіх трох структураў нам адкрыта далі зразумець, што будуць пазьбягаць заключэньня дамоваў любым коштам. Бо ведаюць – без гэтага акцыю нам ніколі не дазволяць”.

А Юры Нагорны згадаў словы Кастуся Каліноўскага:
“Трэба, каб быў не народ для ўлады, а ўлада для народа. І трэба, каб у пашане была Канстытуцыя, асноўны закон, які гарантуе нам магчымасьць скарыстацца нашымі грамадзянскімі правамі. Але гэты суд прадэманстраваў зусім іншае – што важнейшыя за Канстытуцыю для аршанскіх чыноўнікаў іхныя ўласныя рашэньні, а для службоўцаў – нутраныя рэглямэнты й прэйскуранты, праз недасканаласьць якіх мы ня можам скарыстацца сваім правам на свабоду сходаў і свабоду выказваньня меркаваньня”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Пикеты в Орше: запрет и сейчас, и на будущее

Оршанские активисты Юрий Нагорный и Евгений Онищенко пытались через суд заставить милицию, поликлинику и коммунальное предприятие “Спецавтобаза” заключить договора на обслуживание пикета. Но 12 февраля судья Олеся Котова отказало активистам – поддержала представителей ответственных служб в их нежелании сотрудничать с оппозиционерами.

Согласно судебному решению, медиков, милиционеров и работников “Спецавтобазы​​” нельзя принудить к заключению договоров, так как это – некоммерческие структуры.

“Между тем, существует решение горисполкома № 74 “О некоторых вопросах организации массовых мероприятий в городе Орша”, где прямо сказано: заявители акций должны вместе с заявкой предоставить копии договоров на обслуживание. А также перечислены структуры, с которыми надо договариваться: райотдел милиции, поликлиника № 1 и коммунальное предприятие “Спецавтобаза”. Мы обратились в суд после полученных оттуда отказов, что стало причиной для
запрета пикета по проблеме аварийного моста через Днепр 30 октября прошлого года. Сейчас мы просили, чтобы суд заставил эти структуры заключить с нами договора на новую дату – на 29 марта. Однако представители этих организаций единогласно заявили в суде, что договариваться с нами не будут ни в коем случае”, – рассказал активист движения “За Свободу” Юрий Нагорный.

Представитель “Спецавтобаза” в суд не явился: оттуда прислали официальное письмо, что просят суд разобраться в ситуации без их участия. Представитель милиции на протяжении всего судебного заседания молчал, отметив только в начале, что не признает претензий заявителя. Не пожелали говорить ни представитель поликлиники, ни представитель райисполкома. Судья Алеся Котова озвучила их позицию по документам судебного дела.

“Представители милиции утверждают, что не заключают с нами договоров, так как мы не имеем разрешения на проведение акции от райисполкома. Райисполком не даёт разрешения без предварительного заключения договора. Милиционеры сказали, что не могут договариваться с нами ни на одну конкретную дату, так как они, мол, не знают будут ли у них в тот день свободны сотрудники. Никакого пути достичь консенсуса с нами они не видят. Представители поликлиники сказали, что в перечне видов их коммерческой деятельности нет такого пункта, как обслуживание массовых акций. И поэтому они также с нами заключить договора не могут. Согласно письму из коммунальной службы, они вообще не могут сделать того, о чем мы просим: предприятие “Спэцавтабаза”, упомянутое в решении горисполкома, уборкой городских территорий не занимается вообще, а только вывозить мусор. К тому же, и те, и другие, и третьи сказали, что никогда не заключали договоров с физическими лицами и сделать это не в состоянии”, – отметил сторонник создания партии БХД Евгений Онищенко.

Зато представители поликлиники посчитали необходимым письменно высказаться по поводу сути акций, которые исполком не позволяет провести оршанском активистам. В письме медиков говорится, что они считают нецелесообразным проводить пикет по проблеме аварийного моста через Днепр. 30 октября по ним ещё двигался транспорт, а теперь движение запрещено. И они считают, что проблемы уже нет. И то, что по дырявым мосту, закрытом на ремонт, вынуждены двигаться люди, в поликлинике не считают актуальным для города вопросом.

Суды по поводу запрета пикета о мост продолжались почти 2 месяца. Сначала активисты пытались оспорить сам запрет. Но судья Алеся Котова не удовлетворила их жалобу, сославшись на то, что условия решения горисполкома Заключение договоров не выполнены. И соответственно, запрет – законный. Зато сама же судья предложила написать другое заявление – против упомянутых в решении горисполкома служб, которые отказываются заключить договора. Активисты согласились, заплатили судебные издержки – и проиграли.

Надо обязательно подавать кассационную жалобу в областной суд, считает Евгений Онищенко:
“Позиция суда была странная. Сначала нам якобы предложили путь решения проблемы, а потом сама же судья Алеся Котова признала, что этот путь тупиковый. Решение горисполкома так и остается невыполнимым. На суде представители всех трех структур нам открыто дали понять, что будут избегать заключения договоров любой ценой. Ведь они знают – без этого акцию нам никогда не разрешит”.

А Юрий Нагорный вспомнил слова Константина Калиновского:
“Нужно, чтобы был не народ для власти, а власть для народа. И надо, чтобы в почёте была Конституция, основной закон, который гарантирует нам возможность воспользоваться нашими гражданскими правами. Но этот суд продемонстрировал совсем другое – что важнее Конституцию для оршанских чиновников их собственные решения, а для чиновников – внутренние регламенты и прейскуранты, через несовершенство которых мы не можем воспользоваться своим правом на свободу собраний и свободу выражения мнения”.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Пратал,
by.prava-by.info

One thought on “Пікеты ў Воршы: забарона і цяпер, і на будучыню”

  1. AL says:

    Вельмі тыповая сытуацыя …

    Так фактычна кіруючая судамі “ідэалягічная вэртыкаль” працягвае падмяняць права й закон, рашэньнямі зь мясцовымі парадкамі па правядзеньні масавых мерапрыемстваў, якія цалкам невыканальныя ды на практыцы неправамерна выключаюць любую магчымасьць рэалізацыі права грамадзянаў на мірныя сходы ў Беларусі.

    Дадзеныя падзаконныя акты супярэчаць артыкулам 23; 33; 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ды артыкулам 19; 21 МПГіПП. Але дадзеныя відавочныя абставіны, нажаль, мала каго зь цяперашніх судзьдзяў турбуюць.

    Канстытуцыя не абараняе правы грамадзянаў на мірныя сходы ды выказваньне меркаваньняў… Рашэньні КПЧ ААН наўпрост ігнаруюцца. І гэта афіцыйна называецца дзейсным правапарадкам, які старанна ахоўваецца парваахоўнікамі.

    Падобную сытуацыю можна назваць антыканстытуцыйным сілавым утрыманьнем стану абмежаванай грамадзянскасьці для іншадумцаў. Дыскрымінацыйны характар гэтае зьявы па палітычных матывах таксама відавочны. Бо розныя праўладныя структуры (кшталту БРСМ, Белай Русі…) зусім не карыстаюцца Законам “Аб масавых мерапрыемствах”, які працуе як сіта для безкантрольных няўрадавых грамадзянскіх ініцыятываў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>