Не забірай жыцьцё!
2014 17/02

Прычына забароны, паводле райвыканкаму – адсутнасьць дамоваў на абслугоўваньне акцыі мэдыкамі, камунальнымі службамі ды міліцыяй. “Між тым, ні мэдыкі, ні камунальнікі навогул не адказалі на нашу прапанову заключыць дамовы”, – гаворыць адзін з заяўнікаў акцыі, удзельнік сёлетняй выбарчай кампаніі Зьміцер Лупач.

Ён распавёў, што заява ў райвыканкам была накіраваная ў той самы дзень, як і лісты да адказных службаў:

“Выканкам пасьпяшаўся, адказаў нам праз 10 дзён. Сьледам за лістом пра забарону акцыі прыйшоў адказ з райадзьдзелу міліцыі. Зь яго вынікае, што міліцэйскае кіраўніцтва знарок чакала, пакуль нам адмовяць. Бо агульны сэнс ліста такі: маўляў, вам забаранілі праводзіць акцыю, значыць, і мы дамову лічым немэтазгоднай. Камунальная служба і паліклініка маўчаць дагэтуль, не кажуць нам ні “так”, ні “не”. Каб адказы прыйшлі своечасова й былі станоўчымі, то да 15 сакавіка мы б пасьпелі яшчэ раз зьвярнуцца ў выканкам наконт правядзеньня пікету да Дня Канстытуцыі”.

Пікет да Дня Канстытуцыі мусіў быць доказам павагі з боку дзяржавы да асноўнага дзяржаўнага дакумэнту, дзе прапісаныя галоўныя правы грамадзянаў, лічаць заяўнікі акцыі, глыбоцкія актывісты Яраслаў Берніковіч і Зміцер Лупач.

Аднак на сёньняшні дзень з рэалізацыяй права на публічнае выказваньне сваіх меркаваньняў і права на мірныя сходы ў Глыбокім відавочныя праблемы. Не дазволены ні пікет да Дня Канстытуцыі, ні папярэдняя акцыя – пікет салідарнасьці з палітвязьнямі, які не адбыўся ў Глыбокім 23 лістапада мінулага году.

Глыбоцкі выканкам грунтуе свае адмовы на адной і той самай падставе – спасылаецца на адсутнасьць дамоваў на абслугоўваньне акцый, якія неабходна заключаць папярэдне ў адпаведнасьці з рашэньнем райвыканкаму №167 “Аб вызначэньні месцаў для правядзеньня мітынгаў і пікетаваньня”. Але зрабіць гэта папярэдне, як высьвятляецца, немагчыма – бо адказныя службы знарок чакаюць, пакуль мясцовыя ўлады забароняць акцыі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Конституция под запретом? В Глубоком запретили пикет к Дню Конституции
Причина запрета – отсутствие договоров на обслуживание акции медиками, коммунальными службами и милицией. “Между тем, ни медики, ни коммунальщики вообще не ответили на наше предложение заключить договора”, – говорит один из заявителей акции, участник избирательной кампании Дмитрий Лупач.

Он рассказал, что заявление в райисполком было направлено в тот же день, как и письма к ответственным службам:

“Исполком поспешил, ответил нам через 10 дней. Вслед за письмом о запрете акции пришёл ответ из райотдела милиции. Из него следует, что милицейское руководство нарочно ждало, пока нам откажут. Ведь общий смысл письма таков: мол, вам запретили проводить акцию, значит, и мы договор считаем нецелесообразным. Коммунальная служба и поликлиника молчат до сих пор, не говорят нам ни “да”, ни “нет”. Чтобы ответы пришли вовремя и были положительные, то до 15 марта мы бы успели ещё раз обратиться в исполком по поводу проведения пикета до Дня Конституции”
.

Пикет к Дню Конституции должен быть доказательством уважения со стороны государства к основному государственному документу, где прописаны главные права граждан, считают заявители акции, глубокские активисты Ярослав Берникович и Дмитрий Лупач.

Однако на сегодняшний день с реализацией права на публичное выражение своих мнений и право на собрания в Глубоком очевидные проблемы. Не разрешены ни пикет ко Дню Конституции, ни предыдущая акция – пикет солидарности с политзаключёнными, который не состоялся в Глубоком 23 ноября прошлого года.

Глубокский райисполком основывает свои отказы на одной и той же основе – ссылается на отсутствие договоров на обслуживание акций, которые необходимо заключать предварительно в соответствии с решением райисполкома № 167 “Об определении мест для проведения митингов и пикетирования”. Но сделать это предварительно, как оказывается, невозможно – ведь ответственные службы нарочно ждут, пока местные власти запретят акции.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on “Канстытуцыя пад забаронай? У Глыбокім забаранілі пікет да Дня Канстытуцыі”

  1. Высновы даўно зробленыя: суды адмаўляюцца карыстацца Асноўным Законам ды цалкам ігнаруюць міжнародныя стандарты права ў галіне правоў чалавека (у Беларусі для грамадзянаў Беларусі), бо “ідэалягічная вэртыкаль” тут высоўвае свае ўласныя трактоўкі дадзеных фундамэнтальных нормаў ды адмаўляецца выконваць міжнародныя дамовы (МПГіПП з факультатыўным пратаколам да яго), не прызнае экспэртных рашэньняў КПЧ ААН і проста сыстэматычна ды наўмысна не выконвае іх без аніякіх для сябе наступстваў.

    У такой сытуацыі поўнага санкцыяванага антыканстытуцыйна-праўнага бязьмежжа нельга разьлічваць на станоўчыя вынікі ў судах першай інстанцыі ды й любых касацыйных ці наглядных інстанцыях. Дзейсная сыстэма кіраваньня краінай праяўляецца як антыканстытуцыйны супрацьпраўны мэханізм поўнага абмежаваньня правоў грамадзянаў на свабоду асацыяцыяў, мірных сходаў, выказваньне меркаваньняў, недатыкальнасьць асобы, права на эфэктыўныя сродкі праўнай абароны, справядлівы суд, права на выбар… І праблема тут палягае цалкам у палітычнае сфэры.

    Таму вяртаньне краіны ў праўнае рэчышча – складанейшая комплексная задача ўсёй грамадзянскай супольнасьці Беларусі, праваабаронцаў і актывістаў НДА, палітычных партыяў і культурніцкіх элітаў, простых неабыякавых грамадзянаў Беларусі ў тым ліку. Пры гэтым, без яснай і прынцыповай міжнароднай пазыцыі па дадзеных пытаньнях дасягнуць станоўчых пераменаў і …трансфармацыяў да праўнай дэмакратычнай дзяржавы не прадстаўляецца магчымым.

    Такі стан рэчаў. Што супрацьпаставіць усяму гэтаму? Наколькі эфэктыўнымі будуць праваабарончыя дзеяньні ў такіх умовах?
    Што можа прымусіць улады (якія баяцца любой, нават самай мінімальнай, актыўнасьці ды ініцыятывы грамадзянаў зь нізу) рэальна вярнуць канстытуцыйны лад у краіну, акумуляваць ды скіраваць аб’яднаную энэргію актыўнага працаздольнага грамадзтва ў стваральным для дзяржавы рэчышы дэмакратызацыі палітычнай сыстэмы ды мадэрнізацыі эканомікі Беларусі??… І ці магчыма ўсё гэта пры канкрэтных наяўных абставінах і ўмовах поўнай цэнтралізацыі ўлады, для якой характэрныя сёньня дыямэтральна адваротныя сьветапоглядныя матывацыі ды арыентыры?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>