Беларускія актывісты плянавалі ўскласьці кветкі й запаліць сьвечкі ля знаку “Нулявы кілямэтар”, але апынуліся ў Цэнтральным РАЎС горада.
22 лютага, у Гомелі міліцыя сарвала акцыю салідарнасьці з украінскім Майданам. Сябры “Маладога фронту” і ініцыятывы “Наша альтэрнатыва” плянавалі ўскласьці кветкі й запаліць сьвечкі ля знаку “Нулявы кілямэтар”, каб ушанаваць памяць загінуўшых на Эвромайдане. Пра гэта паведамляе Espreso.tv.
Міліцэйскі патруль, з словаў удзельніцы акцыі Натальлі Крывашэй, паспрабаваў перашкодзіць прысутным. У выніку сутычкі чацьвёра апазыцыянэраў – Андрэй Цянюта, Станіслаў Була, Натальля Крывашэй і Канстанцін Жукоўскі – апынуліся ў Цэнтральным РАЎС горада.
Гомельскаму актывісту Кастусю Жукоўскаму пагражаюць крымінальнай справай. Міліцыянты зьвінавацілі сябра грамадзянскай ініцыятывы “Нашая альтэрнатыва” ў тым, што ён нібыта палохаў іх расправаю.
Паводле словаў затрыманага, ён прысутнічаў на акцыі салідарнасьці з ахвярамі палітычнага канфлікту ва Украіне. У самым пачатку мерапрыемства да групы людзей са зьнічкамі й кветкамі падыйшлі міліцыянты, якія беспадстаўна пачалі затрымліваць актывістаў. Адзін зь іх утрымліваў Кастуся Жукоўскага за вопратку.
“У пастарунку я сказаў міліцыянтам, што яны робяць супрацьпраўныя дзеяньні. Я іх папярэдзіў, што прозьвішчы тых, хто робіць бязьмежжа, стануць вядомымі, пасьля чаго яны могуць страціць права на ўезд ва Украіну”, – распавёў затрыманы.
Міліцыянты спрабавалі атрымаць у затрыманых тлумачэньні.
Міхал Жызьнеўскі быў родам зь Беларусі (з-пад Гомелю). Ён загінуў падчас супрацьстаяньняў з сілавікамі на вуліцы Грушэўскага месяц назад 22 студзеня 2014г. Прычынай сьмерці ўдзельніка Эўрамайдана ў Кіеве сталі агнястрэльныя раненьні. 26 студзеня яму споўнілася б 26 гадоў.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
В Гомеле милиция сорвала акцию памяти по погибшим украинского Майдана
Белорусские активисты планировали возложить цветы и зажечь свечи возле знака “Нулевой километр”, но оказались в Центральном РОВД города.
22 февраля, в Гомеле милиция сорвала акцию солидарности с украинским Майданом . Члены ” Молодого фронта” и инициативы “Наша альтернатива ” планировали возложить цветы и зажечь свечи возле знака “Нулевой километр”, чтобы почтить память погибших на Евромайдане. Об этом сообщает < a href=”http://espreso.tv/new/2014/02/22/u_bilorusi_rozihnaly_akciyu_pamyati_za_zahyblymy_maydanu”>Espreso.tv.
Милицейский патруль, по словам участницы акции Натальи Кривошей, попытался помешать присутствующим. В результате столкновения четверо оппозиционеров – Андрей Тенюта , Станислав Булла , Наталья Кривошей и Жуковский – оказались в Центральном РОВД города.
Гомельскому активисту Кастусю Жуковскому угрожают уголовным делом. Милиционеры обвинили члена гражданской инициативы “Наша альтернатива” в том, что он якобы пугал их расправой.
По словам задержанного, он присутствовал на акции солидарности с жертвами политического конфликта в Украине. В самом начале мероприятия к группе людей со свечи и цветами подошли милиционеры, которые безосновательно начали задерживать активистов. Один из них держал Кастуся Жуковского за одежду.
” В отделении я сказал милиционерам, что они делают противоправные действия. Я их предупредил, что фамилии тех, кто утворяет беспредел, станут известными, после чего они могут потерять право на въезд в Украину”, – рассказал задержанный.
Милиционеры пытались получить у задержанных объяснения.
Михал Жызьневски был родом из Беларуси (из-под Гомеля). Он погиб во время противостояний с силовиками на улице Грушевского месяц назад 22 января 2014г. Причиной смерти участника Эврамайдана в Киеве стали огнестрельные ранения. 26 января ему исполнилось бы 26 лет.
Паводле gordonua.com ды Радыё Рацыя
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Фота: spring96.org
Цэтлікі: адміністратыўна-крымінальны перасьлед, Гомель, міліцыя, парушэньне права на выказваньне меркаваньняў, парушэньне права на мірныя сходы, Эўрамайдан