2014 26/02

Павал Левінаў

Павал Левінаў


Праваабаронца Павел Левінаў ўдзельнічаў у судовым паседжаньні па скайпе. Разглядалі скаргу на неправамернасьць забароны аднахвіліннага пікету.

Прадстаўнік БГК у Віцебску Павал Левінаў напрыканцы 2013 году накіраваў у адміністрацыю Першамайскага раёну гораду заяву, у якой паведаміў пра намер адсьвяткаваць 10-го сьнежня Дзень правоў чалавека ды правесьці масавае мерапрыемства ў выглядзе аднахвіліннага пікету.

Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Вольга Гурчанка разгледзела заяву і ў аднахвілінным пікеце адмовіла. Таму што праваабаронца не падаў дамовы з ворганамі нутраных справаў, аховы здароўя і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, чые паслугі па забесьпячэньні масавых мерапрыемстваў згодна з рашэньнем Віцебскага гарвыканкаму зьяўляюцца абавязковымі нават для пікетаў даўжынёй у хвіліну.

Левінаў палічыў, што яго правы на свабоднае выказваньне меркаваньня ды на мірныя сходы былі парушаныя. На думку праваабаронцы, сп-ня Гурчанка праігнаравала артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага нашай краінай, і 6 (!) Артыкулаў Канстытуцыі (арт.2, 8, 23, 33, 35 і 63).

Левінаў зьвярнуўся ў суд з патрабаваньнем прызнаць дзеяньні сп-ні Гурчанка неправамернымі. Аднак у суд чыноўніца двойчы не зьявілася, спасылаючыся на занятасьць.

Але і Павал Левінаў чалавек заняты: да прыкладу, толькі ў студзені па ягоных скаргах сябры выбарчых камісыяў двойчы (1,2) атрымалі пракурорскія папярэджаньні. Так што ў чарговы раз ён прапанаваў судзьдзі выкарыстоўваць скайп для ўдзелу ў паседжаньні. І судзьдзя дала сваю згоду, спрэчкі адбыліся па скайпе.

Суд зноў прайшоў без намесьніка кіраўніка адміністрацыі горада. Вэрдыкт – чакана на карысьць чыноўніцы. Але Левінаў усё роўна задаволены.

– Гэта пачатак добрай практыкі, – тлумачыць праваабаронца. – Калі па скайпе магу ўдзельнічаць я, значыць, можа й чыноўнік. У грамадзянаў зьяўляецца шанец хаця б так пачуць у судзе такіх занятых людзей, як напрыклад, Гурчанка.

Даведачна
Павал Левінаў

Профіль у фэйсбуку – https://www.facebook.com/bhc.vitebsk

Прадстаўнік БГК* у Віцебску і Віцебскай вобласьці.

Актыўна аказвае праўную дапамогу грамадзянам і назірае за выбарамі. У пэрыяд з 2001 па 2014 назіральнік за прэзыдэнцкімі й парлямэнцкімі выбарамі ў краіне. У 2004 годзе кіраўнік незарэгістраванай ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты Парлямэнту краіны Валерыя Шчукіна.

Нарадзіўся 15 красавіку 1961г. у г.Віцебску.

У 1987 годзе закончыў Усесаюзны завочны політэхнічны інстытут (Масква). З 1983 па 2001 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах на розных штабных пасадах. У 2001 годзе за падачу іскавай заявы ў суд на Міністра абароны Рэспублікі Беларусь быў звольнены з Узброеных Сілаў.

* Поўная статутная назва РПГА “БГК”. Тут і ў іншых тэкстах – таксама БГК і Беларускі Гэльсінскі Камітэт.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Судебное заседание по скайпу: форма необычная, но результат – предсказуем (Витебск)

Представитель БХК в Витебске Павел Левинов в конце 2013 года направил в администрацию Первомайского района города заявление, в котором сообщил о намерении отпраздновать 10го декабря День прав человека и провести массовое мероприятие в виде одноминутного пикета.

Заместитель главы администрации Ольга Гурченко рассмотрела заявление и в одноминутном пикете отказала. Потому что правозащитник не предоставил договоры с органами внутренних дел, здравоохранения и жилищно-коммунального хозяйства, чьи услуги по обеспечению массовых мероприятий согласно решению Витебского горисполкома являются обязательным даже для пикетов длиной в минуту.

Левинов посчитал, что его права на свободное выражение мнения и на мирные собрания были нарушены. По мнению правозащитника, г-жа Гурченко проигнорировала статьи 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах, ратифицированного нашей страной, и 6(!) статей Конституции (ст. 2, 8, 23, 33, 35 и 63).

Левинов обратился в суд с требованием признать действия г-жи Гурченко неправомерными. Однако в суд чиновница дважды не явилась, ссылаясь на занятость.

Но и Павел Левинов человек занятой: к примеру, только в январе по его жалобам члены избирательных комиссий дважды (1,2) получили прокурорские предупреждения. Так что в очередной раз он предложил судье использовать скайп для участия в заседании. И судья дала свое согласие, прения состоялись по скайпу.

Суд снова прошел без замглавы администрации города. Вердикт – ожидаемо в пользу чиновницы. Но Левинов все равно доволен.

-Это начало хорошей практики, – поясняет правозащитник. – Если по скайпу могу участвовать я, значит, может и чиновник. У граждан появляется шанс хотя бы так услышать в суде таких занятых людей, как например, Гурченко.

Справочно
Павел Левинов

Профиль в фейсбуке- https://www.facebook.com/bhc.vitebsk

Представитель БХК* в Витебске и Витебской области.
Активно оказывает правовую помощь гражданам и наблюдает за выборами. В период с 2001 по 2014 год наблюдатель за президентскими и парламентскими выборами в стране. В 2004 году руководитель незарегистрированной инициативной группы претендента в кандидаты в депутаты Парламента страны Валерия Щукина.

Родился 15 апреля 1961 года в г. Витебске.
В 1987 году закончил Всесоюзный заочный политехнический институт (Москва). С 1983 года по 2001 год проходил службу в Вооруженных Силах на различных штабных должностях. В 2001 году за подачу искового заявления в суд на Министра обороны Республики Беларусь был уволен из Вооруженных Сил.

* Полное уставное название РПОО «БХК». Здесь и в других текстах – также БХК и Белорусский Хельсинкский Комитет.

Паводле belhelcom.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Бeларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>