2014 24/02

Салігорскі грамадзкі актывіст Уладзімер Шыла абскарджвае ў касацыйнай інстанцыі забарону Салігорскім райвыканкамам пікету да Дня правоў чалавека. Адпаведную скаргу ён накіраваў у Менскі абласны суд.

Нагадаем, 4 лютага скаргу актывіста на забарону мясцовымі ўладамі масавага мерапрыемства разглядаў суд Салігорскага раёну. Судзьдзя Ала Трафімчук палічыла скаргу актывіста неабгрунтаванай. З матывіровачнай часткі рашэньня суду вынікае, што арганізатар пікету не пазначыў канкрэтных мераў па забесьпячэньні грамадзкага парадку й бясьпекі пры правядзеньні масавага мерапрыемства, мэдычнага абслугоўваньня, уборкі тэрыторыі пасьля правядзеньня пікетаваньня. Сам Уладзімер Шыла адзначае, што прасіў у сваёй заяўцы на пікет ускласьці гэтыя абавязкі на ворганы мясцовае ўлады.

У адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі ды артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў і пікетаваньня гарантуецца дзяржавай. Гэта азначае, што забесьпячэньне грамадзкага парадку й бясьпекі пры правядзеньні мірных сходаў зьяўляецца наўпростым абавязкам дзяржавы. Таму рашэньне Салігорскага райвыканкаму пра забарону пікету, як і рашэньне суду Салігорскага раёну зьяўляюцца абсалютна неправавымі, – кажа грамадзкі актывіст.

Уладзімер Шыла лічыць, што Менскі абласны суд абавязаны адмяніць незаконнае рашэньне суду першай інстанцыі. Калі гэтага не здарыцца, ён гатовы працягнуць пошукі праўды ў міжнародных інстанцыях.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Салигорац обжалует запрет пикета ко Дню прав человека в Минском областном суде

Солигорский активист Владимир Шило обжалует в кассационной инстанции запрет Солигорском райисполкомом пикета ко Дню прав человека. Соответствующую жалобу он направил в Минский областной суд.

Напомним, 4 февраля жалобу активиста на запрет местными властями массового мероприятия рассматривал суд Солигорского района. Судья Алла Трофимчук сочла жалобу активиста необоснованной. Из мотивировочной части решения суда следует, что организатор пикета не указал конкретных мер по обеспечению общественного порядка и безопасности при проведении массового мероприятия, медицинского обслуживания, уборки территории после проведения пикетирования. Сам Владимир Шило отмечает, что просил в своей заявке на пикет возложить эти обязанности на органы местной власти.

В соответствии с международными нормами и статьей 35 Конституции Республики Беларусь свобода собраний, митингов, уличных шествий, демонстраций и пикетирования гарантируется государством. Это означает, что обеспечение общественного порядка и безопасности при проведении мирных собраний является прямой обязанностью государства. Поэтому решение Солигорского райисполкома о запрете пикета, как и решение суда Солигорского района являются абсолютно неправовыми, – говорит активист.

Владимир Шило считает, что Минский областной суд обязан отменить незаконное решение суда первой инстанции. Если этого не случится, он готов продолжить поиски правды в международных инстанциях.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Салігорац абскарджвае забарону пікету да Дня правоў чалавека ў Мінскім абласным судзе”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>