2014 02/03

Падставы для знаходжаньня Чарнаморскага флоту Расеі ва Ўкраіне замацаваны некалькімі пагадненьнямі. Месцы базаваньня вызначаны ў арт. 2 і 3 пагадненьня паміж Украінай і РФ аб парамэтрах падзелу ЧФ , таксама ў больш дэталізаваныя выглядзе – у прыкладаньнях N2 і 3 да гэтага пагадненьня.

Для вызначэньня парадку перамяшчэньня тэхнікі ЧФ за межамі пунктаў, а таксама правядзеньня вучэньняў, вызначальнымі зьяўляюцца арт.6, 8, 12 пагадненьня аб статусе ды ўмовах знаходжаньня ЧФ РФ ва Украіне. Гэтыя артыкулы прадугледжваюць неабходнасьць атрыманьня ўзгадненьня з боку Ўкраіны на такія дзеяньні вайскоўцаў ЧФ РФ. Аднак парадак ўзгадненьня да гэтага часу належным чынам не ўрэгуляваны, што ўжо некалькі разоў прыводзіла да канфліктных сытуацыяў.

Якія пункты пагадненьняў і міжнароднага права ўжо парушыла Расея сваімі дзеяньнямі ў Крыме? Меркаваньне юрыста – міжнародніка Мікалая Гнатоўскага:

1. Інфармацыя пра падзеі ў Крыме сьведчыць пра відавочныя парушэньні Расеяй асноўных прынцыпаў міжнароднага права, замацаваных у статуце ААН, якія маюць імпэратыўны характар ​​і складаюць аснову міжнароднага правапарадку. Тлумачэньні Масквы сьведчаць аб сьвядомым імкненьні ўвесьці сьвет у зман.

Размовы пра “ўлады Крыму”, якія нібыта запрашаюць войскі Расеі, юрыдычна незаможныя не толькі таму, што гэтая “улада” зьяўляецца самаабвешчанай і нелегітымнай, а перш за ўсё таму, што Крым не зьяўляецца суб’ектам міжнароднага права, тэрыторыю паўвострава ў міжнародных адносінах можа прадстаўляць толькі Украіна. Любая, нават самая легітымная мясцовая ўлада, абраная ў Крыме, не можа мець паўнамоцтваў выступаць самастойна на зьнешняй арэне і запрашаць замежных вайскоўцаў. Таму ваенная акупацыя Крыма, якая разгортваецца на працягу некалькіх апошніх дзён, цалкам адпавядае азначэньню агрэсыі, замацаванаму ў рэзалюцыі 3314 (XXIX) ад 14 сьнежня 1974 году.

2. Парушаны прынцып міжнароднага права, які забараняе пагрозы прымяненьня сілы супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці й палітычнай незалежнасьці іншай дзяржавы (п.4 ст.2 статута ААН, пацьверджаны дэклярацыяй аб прынцыпах міжнароднага права 1970 і Гэльсынскім актам НБСЭ 1975). Таксама парушаны шэраг зьвязаных з гэтым прынцыпаў, у прыватнасьці прынцып забароны ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы, прынцып тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы й прынцып непарушнасьці дзяржаўных межаў.

Безумоўна, парушаныя і нормы шэрагу двухбаковых міжнародных дамоваў паміж Украінай дф Расеяй, як агульнага характару (аб дружбе й супрацоўніцтве), так і канкрэтныя, уключаючы пагадненьне аб базаваньні ЧФ РФ ва Ўкраіне. Гэтыя парушэньні носяць сыстэмны характар ​​і датычацца найбольш важных палажэньняў усіх гэтых дамоваў.

3. У праўнай плашчыні дзеяньні Расеі ў Крыме даюць падставы Украіне для рэалізацыі неад’емнага права на індывідуальную ды калектыўную самаабарону, замацаванага ў ст.51 статуту ААН. Мэтазгодна правядзеньне тэрміновых кансультацыяў зь дзяржавамі, патэнцыйна гатовымі стаць бок аб бок з Украінай для адлюстраваньня зьнешняй агрэсыі. Аднак наяўнасьць права на самаабарону не азначае, што яно падлягае неадкладнай рэалізацыі без уліку рэальных ваенных пэрспэктываў і патэнцыйна – трагічных наступстваў (перш за ўсё – гуманітарных) збройнага сутыкненьня. У гэтым аспэкце ацэнка сытуацыі – справа ня столькі юрыстаў, колькі ваенных і палітыкаў. Таму павінны быць выкарыстаны ўсе без выключэньня магчымасьці для аднаўленьня дыялёгу.

Украіне безумоўна варта працягваць актыўную працу ў рамках ААН, дамагаючыся прыняцьця рэзалюцыі Рады бясьпекі з выразнымі патрабаваньнямі да Расеі спыніць агрэсію й вярнуць сваіх вайскоўцаў у месцы пастаяннае дыслякацыі. Статус пастаяннага сябра СБ прадастаўляе Расеі істотныя магчымасьці блякаваць працу гэтага воргану, аднак юрыдычныя й дыпляматычныя рэсурсы ў рамках ААН усё роўна павінны выкарыстоўвацца Ўкраінаю ў поўнай меры і на пастаяннай аснове. Акрамя таго, павінны быць выкарыстаныя ў поўнай меры ўсе іншыя магчымасьці, у прыватнасьці ў рамках эўрапейскіх рэгіянальных арганізацыяў, супрацоўніцтва з НАТА і гэтак далей.

Міжнароднае права дазваляе пацярпелай дзяржаве, якой зьяўляецца Ўкраіна, прымаць контрмеры з мэтай прымусу парушальніка да выкананьня сваіх міжнародных абавязацельстваў. Украіна мае магчымасьць, калі палічыць гэта практычна мэтазгодным, спыніць выкананьне любых сваіх абавязацельстваў па двухбаковых дамовах з Расеяй, а некаторыя зь іх (напрыклад, якія тычацца базаваньня ЧФ РФ ва Украіне) – спыніць са спасылкай на п.1 ст.60 Венскай канвэнцыі аб праве міжнародных дамоваў 1969 году.

Арсэнал юрыдычных магчымасьцяў вялікі, паколькі ў дачыненьні да Ўкраіны парушаныя асноўныя й агульнапрызнаныя прынцыпы ды нормы міжнароднага права. Аднак да ўжываньня гэтых дазволеных міжнародным правам мераў рэагаваньня трэба ў любым выпадку падыходзіць узважана й з улікам усіх магчымых наступстваў.

Нагадаем, 1 сакавіка 2014 Рада Фэдэрацыі РФ ухваліў увод арміі Расеі на тэрыторыю Украіны. Раней за адпаведнай санкцыяй да Рады Фэдэрацыі зьвярнуўся расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, матывуючы гэта “экстраардынарнай сытуацыяй” ва Ўкраіне, пагрозай жыцьця грамадзянам Расеі і асабістаму складу Ўзброеных сілаў РФ ва Украіне. Улады Ўкраіны заявілі, што лічаць такія дзеяньні агрэсіяй і вайсковай інтэрвэнцыяй. Армія Ўкраіны пераведзена ў поўную баявую гатоўнасьць, а расейскі бок папярэджаны аб магчымых трагічных наступствах для абодвух бакоў у выпадку ўварваньня расейскі войскаў ва Ўкраіну.

Краіны – сябры НАТА заявілі аб неабходнасьці экстранай нарады з нагоды дзеяньняў Расеі супраць Украіны. У НАТА заклікалі Маскву адмовіцца ад замахаў на Ўкраіну. Міністры абароны ЭЗ і ЗША правялі экстраныя перамовы. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паўтары гадзіны пераконваў кіраўніка РФ Уладзімера Пуціна адмовіцца ад сваіх задум, прыстрашыўшы міжнароднай ізаляцыяй.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Агрессия Москвы: что нарушила Россия в Крыму

Основания для пребывания Черноморского флота России в Украине закреплены несколькими соглашениями. Места базирования определены в ст. 2 и 3 соглашения между Украиной и РФ о параметрах раздела ЧФ, также в более детализированном виде – в приложениях N2 и 3 к этому соглашению.

Для определения порядка перемещения техники ЧФ за пределами пунктов, а также проведения учений, определяющими являются ст. 6, 8, 12 соглашения о статусе и условиях пребывания ЧФ РФ в Украине. Эти статьи предусматривают необходимость получения согласования со стороны Украины на такие действия военных ЧФ РФ. Однако порядок согласования до сих пор надлежащим образом не урегулирован, что уже несколько раз приводило к конфликтным ситуациям.

Какие пункты соглашений и международного права уже нарушила Россия своими действиями в Крыму? Мнение юриста-международника Николая Гнатовского:

1. Информация о событиях в Крыму свидетельствуют об очевидном нарушении Россией основных принципов международного права, закрепленных в уставе ООН, которые имеют императивный характер и составляют основу международного правопорядка. Объяснения Москвы свидетельствуют о сознательном стремлении ввести мир в заблуждение.

Разговоры о “власти Крыма”, которые якобы приглашают армию России, юридически несостоятельны не только потому, что эта “власть” является самопровозглашенной и нелегитимной, а прежде всего потому, что Крым не является субъектом международного права, территорию полуострова в международных отношениях может представлять только Украина. Любая, даже самая легитимная местная власть, избранная в Крыму, не может иметь полномочий выступать самостоятельно на внешней арене и приглашать иностранных военных. Поэтому военная оккупация Крыма, которая разворачивается на протяжении нескольких последних дней, полностью соответствует определению агрессии, закрепленному в резолюции 3314 (XXIX) от 14 декабря 1974 года.

2. Нарушен принцип международного права, запрещающий угрозы применения силы против территориальной целостности и политической независимости другого государства (п.4 ст.2 устава ООН, подтвержден декларацией о принципах международного права 1970 года и Хельсинкским актом СБСЕ 1975 года). Также нарушен ряд связанных с этим принципов, в частности принцип запрета вмешательства во внутренние дела, принцип территориальной целостности государства и принцип нерушимости государственных границ.

Безусловно, нарушены и нормы ряда двусторонних международных договоров между Украиной и Россией, как общего характера (о дружбе и сотрудничестве), так и конкретные, включая соглашение о базирования ЧФ РФ в Украине. Эти нарушения носят системный характер и касаются наиболее важных положений всех этих договоров.

3. В правовой плоскости действия России в Крыму дают основания Украине для реализации неотъемлемого права на индивидуальную и коллективную самооборону, закрепленного в ст.51 устава ООН. Целесообразно проведение срочных консультаций с государствами, потенциально готовыми стать бок о бок с Украиной для отражения внешней агрессии. Однако наличие права на самооборону не означает, что оно подлежит немедленной реализации без учета реальных военных перспектив и потенциально – трагических последствий (прежде всего – гуманитарных) вооруженного столкновения. В этом аспекте оценка ситуации – дело не столько юристов, сколько военных и политиков. Поэтому должны быть использованы все без исключения возможности для восстановления диалога.

Украине безусловно следует продолжать активную работу в рамках ООН, добиваясь принятия резолюции Совета безопасности с четкими требованиями к России прекратить агрессию и вернуть своих военных в места постоянной дислокации. Статус постоянного члена СБ предоставляет России существенные возможности блокировать работу этого органа, однако юридические и дипломатические ресурсы в рамках ООН все равно должны использоваться Украиной в полной мере и на постоянной основе. Кроме того, должны быть использованы в полной мере все другие возможности, в частности в рамках европейских региональных организаций, сотрудничества с НАТО и так далее.

Международное право позволяет пострадавшему государству, которым является Украина, принимать контрмеры с целью принуждения нарушителя к выполнению своих международных обязательств. Украина имеет возможность, если сочтет это практически целесообразным, остановить выполнение любых своих обязательств по двусторонним договорам с Россией, а некоторые из них (например, касающиеся базирования ЧФ РФ в Украине) – прекратить со ссылкой на п.1 ст.60 Венской конвенции о праве международных договоров 1969 года.

Арсенал юридических возможностей большой, поскольку в отношении Украины нарушены основополагающие и общепризнанные принципы и нормы международного права. Однако к применению этих разрешенных международным правом мер реагирования надо в любом случае подходить взвешенно и с учетом всех возможных последствий.

Напомним, 1 марта 2014 года Совет Федерации РФ одобрил ввод армии России на территорию Украины. Ранее за соответствующей санкцией к Совету Федерации обратился российский президент Владимир Путин, мотивируя это “экстраординарной ситуацией” в Украине, угрозой жизни гражданам России и личному составу Вооруженных сил РФ в Украине. Власти Украины заявили, что считают такие действия агрессией и военной интервенцией. Армия Украины переведена в полную боевую готовность, а российская сторона предупреждена о возможных трагических последствиях для обеих сторон в случае вторжения российский войск в Украину.

Страны-члены НАТО заявили о необходимости экстренного совещания по поводу действий России против Украины. В НАТО призвали Москву отказаться от посягательств на Украину. Министры обороны ЕС и США провели экстренные переговоры. Президент США Барак Обама полтора часа убеждал главу РФ Владимира Путина отказаться от своих замыслов, пригрозив международной изоляцией.

Юрыст-міжнароднік Мікалай Гнатоўскі пра тое, якія пагадненьні й дамовы парушыла ды яшчэ можа парушыць Расея, і што рабіць Украіне.

Паводле news.liga.net
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Фота: ЕРА

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “Агрэсія Масквы: што парушыла Расея ў Крыме”

  1. AL says:

    “Разгледзеўшы зварот прэзідэнта РФ, і зыходзячы з інтарэсаў і бясьпекі жыцьця грамадзянаў РФ, нашых суайчыннікаў і асабістага складу ваеннага кантынгенту ўзброеных сілаў РФ, якія дыслякуюцца ў адпаведнасьці з міжнароднай дамовай на тэрыторыі Ўкраіны, Аўтаномная Рэспубліка Крым, у адпаведнасьці з пунктам “г” часткі 1 артыкула 102 Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі “Савет Фэдэрацыі Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі” пастанаўляе: даць згоду прэзыдэнту РФ на выкарыстаньне Узброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі ўкраіны да нармалізацыі грамадзка-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне”, – гаворыцца ў рашэньні верхняй палаты расейскага парлямэнту. (01.03.2014г.)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>