2014 04/03

Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў ліст за подпісам начальніка Сакратарыяту Канстытуцыйнага суду А.В.Каравая, у якім паведамляецца, што ягоны зварот разгледжаны на падстве арт.22 Канстытуцыі РБ аб судаўладкаваньні й статусе судзьдзяў і ў адпаведнасьці з Законам РБ “Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў”.

Як вынікае з адказу, Канстытуцыйны суд не будзе зьвяртацца да кампэтэнтнага дзяржаўнага воргану з прапановай прывядзеньня нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнародна-праўнымі абавязальніцтвамі Беларусі, а прапануе гэта зрабіць самому заяўніку.

Сяргей Гоўша зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды ігнараваньня дзяржаўнымі структурамі Рэспублікі Беларусь рашэньняў Камітэту па правах чалавека ААН, які прыняў два станоўчыя рашэньні па ягоных зваротах. У абодвух выпадках, па меркаваньні Камітэту, дзяржавай былі парушаныя правы Сяргея Гоўшы, замацаваныя ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт.22 у першым выпадку і арт.19 і 21 у другім). І кожны раз, адзначаў праваабаронца ў сваім звароце ў КС, Камітэт указваў пэўныя меры, якія дзяржава павінна была выканаць дзеля аднаўленьня парушанага права. На жаль, па словах праваабаронцы, з боку дзяржавы ў абодвух выпадках не прымалася ніякіх захадаў дзеля выкананьня меркаваньняў Камітэту.

У адказе з Сакратарыяту Канстытуцыйнага суду паведамляецца, што калі Сяргей Гоўша мяркуе, што пытаньні, выкладзеныя ў ягоным звароце, недастаткова ўрэгуляваныя ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, то ён можа накіраваць свае прапановы аб унясеньні адпаведных зьменаў і дапаўненьняў у дзяржаўныя ворганы, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы.

Так, я прасіў Канстытуцыйны суд ініцыяваць прывядзеньне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнародна-праўнымі абавязальніцтвамі Рэспублікі Беларусь. У сваім лісьце даводзіў яшчэ, што Беларусь не прымае ніякіх захадаў дзеля выкананьня меркаваньняў Камітэту па правах чалавека ААН. І, на маю думку, Канстытуцыйны суд, які адказвае за канстытуцыйнасьць нарматыўна-праўных актаў, павінен быў адрэагаваць на гэтыя парушэньні заканадаўства. Але замест канструктыўнага адказу яны мне паведамляюць, што я маю права зьвяртацца ў дзяржаўныя ворганы, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы, – пракамэнтаваў праваабаронца.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Конституционный суд отказывается инициировать приведение национального законодательства в соответствие с международными обязательствами Беларуси

Правозащитник Сергей Говша получил письмо за подписью начальника Секретариата Конституционного суда А.В.Каравая, в котором сообщается, что его обращение рассмотрено по основаниям ст.22 Конституции РБ о судоустройстве и статусе судей и в соответствии с Законом РБ “Об обращениях граждан и юридических лиц”. Как следует из ответа, Конституционный суд не будет обращаться к компетентному государственному органу с предложением приведения национального законодательства в соответствие с международно-правовыми обязательствами РБ, а предлагает это сделать самому заявителю.

Сергей Говша обратился в Конституционный суд по поводу игнорирования государственными структурами РБ решений Комитета по правам человека ООН, который принял два положительных решения по его обращениям. В обоих случаях, по мнению Комитета, государством были нарушены права Сергея Говши, закрепленные в Международном пакте о гражданских и политических правах (ст. 22 в первом случае и ст. 19 и 21 во втором). И каждый раз, отмечал правозащитник в своем обращении в КС, Комитет указывал определенные меры, которые государство должно было выполнить для восстановления нарушенного права. К сожалению, по словам правозащитника, со стороны государства в обоих случаях не принималось никаких мер для выполнения соображений Комитета.

В ответе из Секретариата Конституционного суда сообщается, что когда Сергей Говша считает, что вопросы, изложенные в его обращении, недостаточно урегулированы в законодательстве РБ, то он может направить свои предложения о внесении соответствующих изменений и дополнений в государственные органы, обладающие правом законодательной инициативы.

Да, я просил Конституционный суд инициировать приведение национального законодательства в соответствие с международно-правовыми обязательствами РБ. В своем письме говорил ещё, что Беларусь не принимает никаких мер для выполнения соображений Комитета по правам человека ООН. И, по моему мнению, Конституционный суд, отвечающий за конституционность нормативно-правовых актов, должен был отреагировать на эти нарушения законодательства. Но вместо конструктивного ответа они мне сообщают, что я имею право обращаться в государственные органы, обладающие правом законодательной инициативы, – прокомментировал правозащитник.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

На фота: Сяргей Гоўша,
праваабаронца з Баранавічаў

Фота: Аляксея Лапіцкага

One thought on “Канстытуцыйны суд адмаўляецца ініцыяваць прывядзеньне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязальніцтвам Беларусі”

  1. AL says:

    КС Беларусі не выконвае сваіх функцыяў … Сфэра грамадзка-палітычных правоў і свабодаў у краіне – табу. Канстытуцыйныя правы, зьвязаныя з правам на свабоду асацыяцыяў, мірных сходаў, распаўсюду інфармацыі ды выказваньня меркаваньняў, як і права на свабодныя й справядлівыя, транспарэнтныя выбары ў краіне … – не рэалізуюцца на тэрыторыі краіны. Канстытуцыйны суд не проста робіць выгляд, што не заўважае шматлікіх і сыстэматычных парушэньняў, а таксам ігнаруе наўпростыя звароты праваабаронцаў, якія ў якасьці дакумэнтаванага абгрунтаваньня сваёй пазыцыі прад’яўляюць КС рашэньні КПЧ ААН адносна канкрэтных выпадкаў парушэньня Беларусьсю Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правоў і свабодаў. І што далей?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>