Не забірай жыцьцё!
2014 07/03

Лекар Ігар Пастноў зь Віцебску

Скарга датычыцца судовага рашэньня наконт накіраваньня яго на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычнай клініцы. Ігар Пастноў лічыць, што падчас суду ў дачыненьні да ягонай асобы было парушана адразу некалькі артыкулаў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Віцебскаму “урачу-праўдарубу”, якога гвалтам накіравалі на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне неўзабаве пасьля чарговага відэавыступу з крытыкай мясцовых уладаў і сыстэмы аховы здароўя, не ўдалося абскардзіць рашэньне раённага суду, вынесенае судзьдзёй Тацянай Дзегцяровай.

Ягоныя сьведчаньні пра тое, што ў судзе не прысутнічалі ні ён сам, ні адвакат, да паслугаў якога адміністрацыя псыхіятрычнага шпіталю ўвогуле не дазволіла зьвярнуцца, не былі прынятыя ні Віцебскім абласным, ні Вярхоўным судамі.

Ігар Пастноў лічыць, што зьмяшчэньне ў “псыхушку” было абумоўленае палітычнымі прычынамі – тым, што ён наважыўся на аб’ектыўную крытыку асобаў, надзеленых уладаю, у тым ліку старшыні Віцебскага аблвыканкаму. Прымусовае псыхіятрычнае лячэньне ён лічыць расправаю за вальнадумства й грамадзянскую пазыцыю. Паколькі ён сам урач-псыхіятар па спэцыяльнасьці, то выказвае сумневы ды ў правільнасьці псыхіятрычнага дыягназу, які яму паставілі.

Падкрэсліваючы, што суды праігнаравалі ягонае права на незалежнае ды аб’ектыўнае судовае разьбіральніцтва, ён просіць Камітэт па правах чалавека ААН прыняць ягоны зварот да разгляду, прызнаць яго абгрунтаваным, а дзяржаву, Рэспубліку Беларусь, прызнаць парушальніцай шэрагу артыкулаў і пунктаў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і абавязаць кампэнсаваць судовыя выдаткі й маральную шкоду.

Ігар Пастноў стаў вядомай асобаю як у Віцебску, гэтак і ва ўсёй Беларусі пасьля таго, як трапіў пад ціск за свае крытычныя відэавыступы. Паводле вынікаў галасаваньня на сайце “Народныя Навіны Віцебску”, ён атрымаў другое месца ў конкурсе “Чалавека году Віцебску”, набраўшы 28% галасоў ад колькасьці прагаласаваўшых.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Игорь Пастнов направил жалобу в Комитет по правам человека ООН

Жалоба касается судебного решения относительно направления его на принудительное лечение в психиатрической клинике. Игорь Пастнов считает, что во время суда в отношении его личности было нарушено сразу несколько статей Международного пакта о гражданских и политических правах.

Витебскому “врачу-правдорубу”, которого насильно направили на принудительное психиатрическое лечение вскоре после очередного видеовыступления с критикой местных властей и системы здравоохранения, не удалось обжаловать решение районного суда, вынесенное судьей Татьяной Дегтярёвой.

Его показания о том, что в суде не присутствовали ни он сам, ни адвокат, к услугам которого администрация психиатрического госпиталя вообще не позволила обратиться, не были приняты ни Витебским областным, ни Верховным судом.

Игорь Пастнов считает, что помещение в “психушку” было обусловлено политическими причинами – тем, что он решился на объективную критику лиц, облеченных властью, в том числе председателя Витебского облисполкома.

Принудительное психиатрическое лечение он считает расправой за свободомыслие и гражданскую позицию. Поскольку он сам врач-психиатр по специальности, то выражает сомнения и в правильности психиатрического диагноза, который ему поставили.

Подчёркивая, что суды проигнорировали его право на независимое и объективное судебное разбирательство, он просит Комитет по правам человека ООН принять его обращение к рассмотрению, признать его обоснованным, а государство, Республику Беларусь, признать нарушителем ряда статей и пунктов Международного пакта о гражданских и политических правах и обязать компенсировать судебные издержки и моральный ущерб.

Игорь Пастнов стал известной личностью как в Витебске, так и во всей Беларуси после того, как попал под давление за свои критические видеовыступления. По итогам голосования на сайте “Народные новости Витебска”, он получил второе место в конкурсе “Человека года Витебска”, набрав 28% голосов от числа проголосовавших.

Паводле spring96.org

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>