Не забірай жыцьцё!
2014 06/03

Максім Вінярскі затрымалі за плакат «Акупанты, прэч з Украіны” і асудзілі на 15 сутак. Напярэдадні грамадзкі актывіст правёў пікетаваньне каля амбасады Расеі ў Менску.

5-га сакавіка актывіст правёў пікетаваньне каля амбасады Расеі ў Беларусі. Раней актывіст патлумачыў сваю пазыцыю адносна падзеяў ва Ўкраіне:

Для мяне дзіўна, што ў нашай краіне знайшлося так мала людзей, якіх кранае тое, што ў суседзяў пачынаецца вайна. Тым больш, што мы тут не ў баку, у нас таксама дыктатура, у нас дыктатарскія законы яшчэ горш, чым тыя, якія прыймалі ў Украіне, з-за якіх, умоўна кажучы, і “зляцеў” Януковіч. У нас забаронены любы пратэст, таму я не лічу, што павінен падпарадкавацца гэтым уладам.

Літаральна праз хвіліну пасьля пачатку пікетаваньня прыблізна ў 16-00 да Максіму Вінярскага падыйшоў супрацоўнік міліцыі, ён выклікаў нараду АМАПа, які ў 16-40 затрымаў актывіста й павёз яго ў Цэнтральны РУУС Менску. Суд абвінаваціў актывіста ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства й прысудзіў да адміністратыўнага арышту.

Справу разглядала судзьдзя Вікторыя Шабуня. Пратакол складзены па артыкуле “Арганізацыя альбо ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”.

Максім Вінярскі:

Так званая Саюзная дзяржава фактычна робіць ўсіх беларусаў саўдзельнікамі нападу на Ўкраіну. Я лічу, што прыйшоў час называць рэчы сваімі імёнамі. Тое, што зараз адбываецца ва Ўкраіне фактычна акупацыя. Там замежныя войскі. Там спробы захапіць ваенныя часткі. Там фактычная спроба дыктаваць краіне, як яна павінна жыць. Там спроба адхапіць ад яе кавалак – даволі вялікі кавалак тэрыторыі. Зараз украінцы абараняюць сваю незалежнасьць.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Максим Винярский наказали арестом на 15 суток за пикетирование Российского посольства в Минске

Максим Винярский задержали за плакат «Оккупанты, вон из Украины” и осудили на 15 суток. Накануне общественный активист провёл пикетирование возле посольства России в Минске.

5-го марта активист провёл пикетирование возле посольства России в Беларуси. Ранее активист объяснил свою позицию относительно событий в Украине:

– Для меня удивительно, что в нашей стране нашлось так мало людей, которых задевает то, что у соседей начинается война. Тем более, что мы здесь не в стороне, у нас тоже диктатура, у нас диктаторские законы, ещё хуже, чем те, которые принимали в Украине, из-за которых, условно говоря, и “слетел” Янукович. У нас запрещён любой протест, поэтому я не считаю, что должен подчиниться этим властям.

Буквально через минуту после начала пикетирования приблизительно в 16-00 к Максиму Винярскому подошёл сотрудник милиции, он вызвал наряд ОМОНа, который в 16-40 задержал активиста и повёз его в Центральный РУВД Минска. Суд обвинил активиста в организации несанкционированного массового мероприятия и приговорил к административному аресту.

Дело рассматривала судья Виктория Шабуня. Протокол составлен по статье” Организация или участие в несанкционированном массовом мероприятии”.

Максим Винярский:

Так называемая Союзное государство фактически делает всех белорусов соучастниками нападения на Украину. Я считаю, что пришло время называть вещи своими именами. То, что сейчас происходит в Украине фактически оккупация. Там иностранные войска. Там попытки захватить военные части. Там фактическая попытка диктовать стране, как она должна жить. Там попытка отхватить от нее кусок – довольно большой кусок территории. Теперь украинцы защищают свою независимость.

Паводле Беларускае Радыё Рацыя/БелаПАН,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускае Радыё Рацыі,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Максім Вінярскі пакаралі арыштам на 15 сутак за пікетаваньне Расейскай амбасады ў Менску”

  1. AL says:

    Цынікі ад правааховы ды абслугоўваючыя сыстэму ідэалягічнага дыкатату ды падману судзьдзі, якія не зважаюць на нормы Канстытуцыі й тым больш на адпаведныя міжнародныя стандарты права ў галіне правоў чалавека, вы можаце абараняць правы толькі высокапастаўленых прадстаўнікоў кіручючых кланаў ва ўладзе!

    Права на выказваньне меркаваньня й пратэсту, свабода мірных сходаў – ня можа быць абмежаваная па ўведзеным у краіне любым нутраным правілам і па тым законе, які супярэчыць імпэратыўным патрабаваньням нормаў канстытуцыйнага ды міжнароднага права. Гэта наўпрост зразумела з арт. 23 Канстытуцыі ды запісана ў арт. 21 МПГіПП, а таксама ў тых адпаведных рашэньнях КПЧ ААН па Беларусі, якія ўпарта не жадае заўважаць ды выконваць афіцыцны Менск, цалкам ігнаруе існуючая ў Беларусі ўлада.

    Падобная практыка й мэтанакіраванае парушэньне неад’емных грамадзянскіх правоў і свабодаў – злачынствы супраць грамадзянаў, супраць свайго народу, які пастаўлены ва ўмовы “вайсковага становішча” ці то “нутранай акупацыі” ў неправамерным абмежаваньнем канстытуцыйных правоў і свабодаў, пазбаўленьня права свабоднага выбару, без чаго не магчымая прадугледжаная Асноўным Законам ратацыя ўдлады.

    Чарговы раз прыходзіцца нагадваць, што той хто закрывае такія прадугледжаныя канстытуцыяй легітымныя магчымасьці для грамадзянаў краіны – зьневажае свой народ, неправамерна адбірае ў яго ягонае канстытуцыйнае права, трымае яго ў прыніжавным стане рабскай залежнасьці й тым самым узмацняе ды падрыхтоўвае фактычна патэнцыял таго сацыяльна-палітычнага выбуху, у які звычайна стыхійна выліваецца ў падобнай сытуацыі незадавальненьне прыгнечаных і падманваемых народных масаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>