Арцём Лява і Алесь Марчанка атрымалі па 5 сутак арышту за учорашнюю акцыю салідарнасьці з Украінай, праведзеную каля расейскай амбасады.
Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні руху Юрась Губарэвіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Старшыня руху Аляксандр Мілінкевіч тым часам узяў удзел у Кангрэсе Эўрапейскай народнай партыі, якая адбылася ў Дубліне 6-7 сакавіка.
Самае рэзананснае пытаньне, якое абмяркоўвалася, – сытуацыя ва Ўкраіне. У Дублін прыляцелі лідары ўкраінскай апазыцыі – Віталь Клічко ды Юлія Цімашэнка.
У ірляндскай сталіцы адбыўся міжнародны прадстаўнічы пікет у падтрымку народа Ўкраіны, удзел у якім узяў і Аляксандар Мілінкевіч, паведамляе сайт руху “За свабоду”.
Выступаючы на пікеце, палітык адзначыў: “Дэмакратычная й беларуская Беларусь разам з тымі, хто адстойвае свабоду ва Ўкраіне. І мы, і вы — эўрапейцы, мы павінны вярнуцца ў эўрапейскую сям’ю. Гэта пытаньне цывілізацыйнага выбару. Эўразьвязу варта садзейнічаць гэтаму працэсу і, у прыватнасьці, ня толькі на словах асудзіць, але й выкарыстаць усе магчымасьці, каб спыніць спробу неаімпэрскага рэваншу з боку Масквы”.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Активисты движения “За свободу” приговорены к аресту за солидарность с Украиной
Артём Лява и Алесь Марченко получили по 5 суток ареста за вчерашнюю акцию солидарности с Украиной, проведённую у российского посольства.
Об этом сообщил заместитель председателя движения Юрий Губаревич на своей странице в Фейсбуке.
Председатель движения Александр Милинкевич в это время принял участие в Конгрессе
Европейской народной партии, состоявшейся в Дублине 6-7 марта.
Самое резонансное вопрос, который обсуждался, – ситуация в Украине. В Дублин прилетели лидеры украинской оппозиции – Виталий Кличко и Юлия Тимошенко.
В ирландской столице состоялся международный представительный пикет в поддержку народа Украины, участие в котором принял и Александр Милинкевич, сообщает сайт движения “За свободу”.
Выступая на пикете, политик отметил: “Демократическая и беларуская Беларусь вместе с теми, кто отстаивает свободу в Украине. И мы, и вы – европейцы, мы должны вернуться в европейскую семью. Это вопрос цивилизационного выбора. Евросоюзу следует содействовать этому процессу и, в частности, не только на словах осудить, но и использовать все возможности, чтобы прекратить попытку неоимперского реванша со стороны Москвы”.
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: адміністратыўны перасьлед, міжнародная салідарнасьць, мірныя сходы, парушэньне арт. 23 і 35 Канстытуцыі ды МПГіПП (арт. 19 і 21), парушэньне права на мірныя сходы і выказваньне меркаваньняў, перашкоды ў рэалізацыі права
Забарона на мірныя сходы ў Беларусі ў тым ліку на спантанныя пікеты, празь якія людзі выказваюць сваю нязгоду з нейкімі падзеямі, дэманструюць грамадзтву сваю салідарнасьць альбо заяўляюць пра сваю пазыцыю… – гэта паказчык нецывілізаванасьці ды недэмакратычнасьці краіны. Сытуацыя, у якой пад час інтэрвенцыі ва Ўкраіну грамадзяне пазбаўлены права на пратэст супраць вайны ды падобныя гарантаваныя канстытуцыяй дзеяньні – недапушчальна. Кожнаму зразумела, што ніхто ня можа быць пазбаўлены права выказваць свае меркаваньні й публічна выступаць асабліва супраць вайны й за мір, за спыненьне вайсковай агрэсыі. У дадзенай сытуацыі практыка забаронаў і адміністратыўных перасьледаў грамадзянаў Беларусі за рэалізацыю імі сваіх неад’емных правоў і свабодаў яскрава паказвае ўсю абсурднасьць і ганебнасьць таго цалкам антыканстытуцыйнага праўнага стану, у якім вымушаны знаходзіцца сёньня беларусы.