Не забірай жыцьцё!
2014 12/03

Мерапрыемства, для ўдзелу ў якім было заяўлена ня больш за 15 чалавек, меркавалася правесьці з 12.00 да 13.00 па прашпэкце Машэрава й вуліцы Леніна да цэнтральнай плошчы гораду.

Як паведаміў заяўнік акцыі, старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімер Вуек, з адказу гарвыканкаму вынікае, што маршрут шэсьця праходзіць бліжэй чым за 50 мэтраў ад адміністрацыйных будынкаў, а гэта забаронена законам “Аб масавых мерапрыемствах”. Актывіст АГП нагадаў, што з аналягічнай матывіроўкай мясцовыя чыноўнікі не дазволілі правесьці шэсьце ў падтрымку Эўрамайдана 21 сьнежня мінулага году.

Уладзімер Вуек расцэньвае гэтыя забароны як парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзянаў на мірныя сходы, пікеты, вулічныя шэсьці й свабоднае выказваньне меркаваньня. “Мы маем намер абскардзіць рашэньне гарвыканкаму па нашай заяўцы на акцыю 10 сакавіка й будзем спасылацца на тое, што ў 2013 годзе берасьцейскія ўлады дазволілі прадстаўнікам дэмакратычных сілаў правесьці па такім самым маршруце першамайскую дэманстрацыю, у якой тады прынялі ўдзел больш за сто чалавек”, – адзначыў кіраўнік абласной арганізацыі АГП.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Брестские власти запретили запланированное на 10 марта шествие в знак солидарности с украинским народом

Мероприятия, для участия в котором было заявлено не более 15 человек, предполагалось провести с 12.00 до 13.00 по проспекту Машерова и улицы Ленина до центральной площади города.

Как сообщил заявитель акции, председатель Брестской областной организации Объединенной гражданской партии Владимир Вуек, из ответа горисполкома следует, что маршрут шествия проходит ближе чем за 50 метров от административных зданий, а это запрещено законом “О массовых мероприятиях”. Активист ОГП напомнил, что с аналогичной мотивировкой местные чиновники не разрешили провести шествие в поддержку Еврамайдана 21 декабря прошлого года.

Владимир Вуек расценивает эти запреты, как нарушение конституционных прав граждан на мирные собрания, пикеты, уличные шествия и свободное выражение мнения. “Мы намерены обжаловать решение горисполкома по нашей заявке на акцию 10 марта и будем ссылаться на то, что в 2013 году брестские власти разрешили представителям демократических сил провести по такому же маршруту первомайскую демонстрацию, в которой тогда приняли участие более ста человек”, – отметил руководитель областной организации ОГП.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>