2014 12/03

На гэты раз актывісты нават не падалі заяўку на пікет у райвыканкам. Бо вынік стаў вядомым яшчэ на папярэднім этапе: з заяўнікамі не пагадзіліся заключаць дамовы на абслугоўваньне ні міліцыя, ні мэдыкі, ні камунальнае прадпрыемства “Спэцаўтабаза”. А без такіх дамоваў улады дазволу не даюць.

Неабходнасьць папярэдняга заключэньня дамоваў прапісана ў вырашэньні Аршанскага гарвыканкаму №74 “Аб некаторых пытаньнях арганізацыі масавых мерапрыемстваў у горадзе Ворша”. З-за адсутнасьці такіх дамоваў аршанскім актывістам забаранялі ўсе акцыі, на якія былі пададзеныя заяўкі. На гэты раз было вырашана пайсьці дакладна па рашэньні гарвыканкаму, распавёў адзін з заяўнікоў, Ігар Казьмерчак:

“Мы даслалі лісты з прапановамі заключыць дамовы ва ўсе службы, згаданыя ў рашэньні ўладаў. Вынік быў наступны. Прадпрыемства “Спэцаўтабаза” адказала, што заключэньні дамовы ня будзе, таму што як раз цяпер сыходзіць снег, і работнікі павінны інтэнсыўна прыбіраць горад, таму будуць занятыя, у тым ліку й 25 сакавіка. З паліклінікі прыйшла адмова з паведамленьнем, што ў іх няма нават такой паслугі, як абслугоўваньне акцыяў.

Сытуацыя, у якой апынуліся сябры Партыі БНФ Ігар Казьмерчака і другі заяўнік Алесь Шутаў, вельмі паказальная. Рашэньне гарвыканкаму №74 “Аб некаторых пытаньнях арганізацыі масавых мерапрыемстваў у горадзе Ворша” складзенае такім чынам, што прапісаныя там умовы невыканальныя.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Пикета в День Воли в Орше не будет

На этот раз активисты даже не подали заявку на пикет в райисполком. Ведь результат стал известен еще на предварительном этапе: с заявителями не согласились заключать договоры на обслуживание ни милиция, ни медики, ни коммунальное предприятие “Спецавтобаза”. А без таких договоров власти разрешения не дают.

Необходимость предварительного заключения договоров прописано в решении Оршанского горисполкома № 74 “О некоторых вопросах организации массовых мероприятий в городе Орша”. Из-за отсутствия таких договоров оршанским активистам запрещали все акции, на которые были поданы заявки. На этот раз было решено пойти точно по решению горисполкома, рассказал один из заявителей, Игорь Казмерчак:

“Мы отправили письма с предложениями заключить договора во все службы, упомянутые в решении властей. Результат был следующий. Предприятие “Спецавтобаза” ответила, что заключения договора не будет, потому что как раз сейчас сходит снег, и работники должны интенсивно убирать город, поэтому будут заняты, в том числе и 25 марта. Из поликлиники пришел отказ с сообщением, что у них нет даже такой услуги, как обслуживание акций.

Ситуация , в которой оказались члены Партии БНФ Игорь Козмерчак и второй заявитель Алесь Шутов, очень показательна. Решение горисполкома № 74 “О некоторых вопросах организации массовых мероприятий в городе Орша” составлена ​​таким образом, что прописанные там условия невыполнимы.

Цэтлікі: ,

One thought on “Пікету ў Дзень Волі ў Воршы ня будзе”

  1. AL says:

    Ці ня бачыць Канстытуцыйны суд сыстэматычных наўпростых абсалютна неправамерных абмежаваньняў права на мірныя сходы ў Беларусі?
    Канстытуцыйнага права, у адносінах да якога ў дзяржавы маюцца пазытыўныя абавязкі па гарантыях ягонага выкананьня.

    Дадзенае права павінна быць насамрэч гарантаваным, а не выкупацца й не выпрошвацца ў завар’яцелых на антыбеларускім аўтарытарызме чыноўнікаў-ідэолягаў, якія й дыктуюць сваё бачаньне нормаў права ў тым ліку й “незвычайна назележным” судзьдзям ды беларускім судам!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>