Не забірай жыцьцё!
2014 12/03

15 сакавіка 1994 году Вярхоўным Саветам Беларусі была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Міхал Пастухоў распавядае нашаму карэспандэнту, чаму сёньня ў Беларусі парушаюцца шматлікія артыкулы Асноўнага Закону. (далей – правапіс першакрыніцы)

Нагадаем, што 24 лістапада 1996 года адбыўся рэферэндум, па выніках якога былі ўнесены змены ў дзеючую Канстытуцыю. Згодна з імі прэзідэнт атрымаў шырокія паўнамоцтвы – права роспуску парламента; прызначэння генеральнага пракурора, старшыняў Нацыянальнага Банка, Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, паловы членаў Канстытуцыйнага суда і Цэнтрвыбаркама, траціны членаў Савета Рэспублікі.

У 2004 годзе адбываецца яшчэ адзін рэферэндум, па выніках якога ўносяцца новыя змены ў Канстытуцыю – адмяняецца канстытуцыйны артыкул, які абмяжоўвае права знаходжання аднаго чалавека на пасадзе прэзідэнта больш чым 2 тэрміны.

Міхаіл Пастухоў: Як былы суддзя Канстытуцыйнага суда магу сказаць, што ў апошні час Канстытуцыя ў нас больш нагадвае фікцыю. Канстытуцыя-прывід. Здаецца, яна ёсць, але яе і няма. Некаторыя правы і свабоды грамадзян, якія замацаваны ў Асноўным законе, становяцца проста нерэальнымі.

РР: Здараецца, што нейкія выдадзеныя Дэкрэты, указы ўступаюць у супярэчанне з Канстытуцыяй…

Міхаіл Пастухоў: Так, Канстытуцыйны суд і іншыя ўпаўнаважаныя суб’екты не ставяць пытанне аб канстытуцыйнасці ўказаў і дэкрэтаў кіраўніка краіны нават калі відавочна, што яны ўступаюць у супярэчанне з Канстытуцыяй і парушаюць правы і свабоды грамадзян. Але ствараецца ілюзія, што з канстытуцыйнай законнасцю якраз усё і добра.

На мой погляд, многія дакументы, якія выдае афіцыйны лідар, ніяк не ўпісваюцца ў Канстытуцыю. Яны парушаюць прынцып верхавенства Закона. Трэба ўсё рабіць у рамках абмежавання ўладаў. Можна, натуральна, сказаць, што інстытут прэзідэнцтва з самага пачатку не ўпісваўся ў такія рамкі, але… Але гэта прывяло да таго, што маем.
РР: Якая на гэты момант адводзіцца роля Канстытуцыйнаму суду?

Міхаіл Пастухоў: Канстытуцыйны суд пераўтварыўся ў орган пры Адміністрацыі кіраўніка краіны. Суддзі прызначаюцца прэзідэнтам альбо з яго згоды, мы практычна не бачым крытыкі ў адносінах да фактаў і дакументаў афіцыйнага лідара, якія парушаюць Канстытуцыю. Мы гэта бачылі на апошнім прыкладзе, калі адбылося аб’яднанне судоў у Беларусі на падставе прэзідэнцкіх актаў. Але ўсім зразумела, што, калі неабходна было такое аб’яднанне, то трэба было спачатку ўнесці папраўку ў Канстытуцыю, а ўжо потым праводзіць нейкую мадэрнізацыю. Але прынцыповай пазіцыі ад Канстытуцыйнага суда мы так і не пачулі. Сумна…

*

*

(ПЕРАКЛАД, рас.)

Михаил Пастухов: Создается иллюзия, что с конституционной законностью у нас всё хорошо

15 марта 1994 года Верховным Советом Беларуси была принята Конституция Республики Беларусь. Бывший судья Конституционного суда Беларуси Михаил Пастухов рассказывает нашему корреспонденту, почему сегодня в Беларуси нарушаются многие статьи Основного Закона.

Напомним, что 24 ноября 1996 года состоялся референдум, по результатам которого были внесены изменения в действующую Конституцию. Согласно им президент получил широкие полномочия – право роспуска парламента; назначения генерального прокурора, председателей Национального Банка, Верховного и Конституционного судов, половины членов Конституционного суда и Центризбиркома, трети членов Совета Республики.

В 2004 году происходит ещё один референдум, по результатам которого вносятся новые изменения в Конституцию – отменяется конституционная статья, ограничивающая право пребывания одного человека на посту президента более 2 сроков.

Михаил Пастухов: Как бывший судья Конституционного суда могу сказать, что в последнее время Конституция у нас больше напоминает фикцию. Конституция-призрак. Кажется, она есть, но её и нет. Некоторые права и свободы граждан, которые закреплены в Основном законе, становятся просто нереальными.

РР: Случается, что какие выданные Декреты, указы вступают в противоречие с Конституцией …

Михаил Пастухов: Да, Конституционный суд и другие уполномоченные субъекты не ставят вопрос о конституционности указов и декретов главы страны даже если очевидно, что они вступают в противоречие с Конституцией и нарушают права и свободы граждан. Но создается иллюзия, что с конституционной законностью как раз всё и хорошо.

На мой взгляд, многие документы, выдает официальный лидер, никак не вписываются в Конституцию. Они нарушают принцип верховенства Закона. Надо все делать в рамках ограничения властей. Можно, естественно, сказать, что институт президентства изначально не вписывался в такие рамки, но … Но это привело к тому, что имеем.
РР: Какая на данный момент отводится роль Конституционному суду?

Михаил Пастухов: Конституционный суд превратился в орган при Администрации главы государства. Судьи назначаются президентом или с его согласия, мы практически не видим критики в отношении фактов и документов официального лидера, которые нарушают Конституцию. Мы это видели на последнем примере, когда произошло объединение судов в Беларуси на основании президентских актов. Но всем понятно, что, когда необходимо было такое объединение, то нужно было сначала внести поправку в Конституцию, а уже потом проводить какую-то модернизацию. Но принципиальной позиции от Конституционного суда мы так и не услышали. Печально …

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота eurobelarus.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>