2014 14/03

Гомельскі цэнтар стратэгічнае цяжбы вырабіў і накіраваў у адрас канкрэтных судзьдзяў зборнікі ды асобныя брашуры з рашэньнямі Камітэту ААН па правах чалавека, а таксама з папярэднімі рашэньнямі нацыянальных судоў па парушэньні правоў чалавека, якія мелі месца ў гомельскім рэгіёне. Акцыя прымеркаваная да Дня беларускай Канстытуцыі.

Умяшальніцтва ў дзейнасьць грамадзкіх аб’яднаньняў (3 рашэньні), парушэньне правоў на распаўсюд інфармацыі (9 рашэньняў), на мірныя сходы (1 рашэньне), на справядлівыя выбары (2 рашэньні), на свабоду ад дыскрымінацыі (2 рашэньні) – столькі разоў жыхары Гомельскага рэгіёну з дапамогай цэнтра стратэгічнае цяжбы атрымлівалі перамогі ў Камітэце па правах чалавека. Яшчэ звыш 40 скаргаў з рэгіёну прайшлі тут рэгістрацыю, па іх вядзецца камунікацыя з беларускім урадам.

Кіраўнік цэнтру Леанід Судаленка адзначае, ўрад нічога ня робіць для выкананьня рашэньняў Камітэту, лічыць іх проста рэкамэндацыямі. Праваабаронца распавядае, яму нават прыйшлося дайсьці да Вярхоўнага суду, патрабуючы выканаць адно з рашэньняў Камітэту, аднак судовая сыстэма палічыла рашэньне Камітэту па правах чалавека не абавязковым для выкананьня.

“Можна бясконца доўга весьці дыскусію аб узроўні выкананьня правоў чалавека ў нашай краіне, аднак наўрад ці хтосьці стане адмаўляць той факт, раз краіна прызнала кампэтэнцыю Камітэту, значыць абавязаная выконваць прынятыя там рашэньні. Усе іншыя развагі на гэтую тэму не вытрымліваюць у аб’ектыўнага назіральніка ніякай крытыкі й зьнішчаюць саму сутнасць правоў, гарантаваных беларускім грамадзянам”, – выказвае пазыцыю юрыст.

“Судзьдзі, якія выносілі рашэньні насуперак нормаў міжнароднага права дзякуючы нашай ініцыятыве даведаюцца аб ацэнцы іхнай праўнай кампэтэнцыі, пастаўленай гэтым аўтарытэтным міжнародным органам”
, – адзначае другі прадстаўнік цэнтру, каардынатар праграмаў Васіль Палякоў.

Каардынатар адукацыйных праграмаў Мікалай Новікаў лічыць, нашай судовай сыстэме не сыйсці ад практыкі Камітэту па правах чалавека.

“Беларусь увайшла ў саюз з краінамі, дзе судовыя сыстэмы ўжо адносна даўно працуюць зь міжнароднай практыкай у галіне правоў чалавека і вядома ж будзе вымушана ўлічваць, у тым ліку і практыку сваіх бліжэйшых саюзнікаў у гэтай галіне. Чым раней беларускія судзьдзі пачнуць працаваць зь міжнародным правам, тым хутчэй мы пазбавімся ад таго кляйма, якое нам паставіла міжнародная супольнасьць”, – падводзіць рысу вучоны.

Нагадаем, ААНаўская сыстэма абароны правоў чалавека для грамадзянаў Беларусі зьяўляецца адзінай магчымасьцю абароны правоў на міжнародным узроўні. Беларусь зьяўляецца адзінай краінай у Эўропе, грамадзяне якой ня маюць магчымасьці скардзіцца ў Эўрапейскі Суд па правах чалавека. На гэты час у Камітэце ААН па правах чалавека прайшлі рэгістрацыю 156 індывідуальных скаргаў з Беларусі, у якіх грамадзяне заяўляюць аб парушэньні іхных грамадзянскіх і палітычных правоў. У 56 выпадках устаноўлены парушэньні, аднак ні адно з гэтых рашэньняў не выканана, ўрад ігнаруе іх, адпаведна, тэма парушэньня правоў чалавека ў нашай краіне працягвае гучаць на міжнародным узроўні.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитники напомнили судьям о правах человека

Гомельский центр стратегической тяжбы изготовил и направил в адрес конкретных судей сборники и отдельные брошюры с решениями Комитета ООН по правам человека, а также с предыдущими им решениями национальных судов по нарушению прав человека, которые имели место в гомельском регионе. Акция приурочена ко Дню белорусского Конституции.

Вмешательство в деятельность общественных объединений (3 решения), нарушение прав на распространение информации (9 решений), на мирные собрания (1 решение), на справедливые выборы (2 решения), на свободу от дискриминации (2 решения) – столько раз жители Гомельского региона с помощью центра стратегической тяжбы получали победы в Комитете по правам человека. Ещё свыше 40 жалоб из региона прошли здесь регистрацию, по ним ведётся коммуникация с белорусским правительством.

Руководитель центра Леонид Судаленко отмечает, правительство ничего не делает для исполнения решений Комитета, считая их простой рекомендацией. Правозащитник рассказывает, ему даже пришлось дойти до Верховного суда, требуя выполнить одно из решений Комитета, однако судебная система посчитала решение Комитета по правам человека не обязательным для выполнения.

“Можно бесконечно долго вести дискуссию об уровне соблюдения прав человека в нашей стране, однако вряд ли кто-то станет отрицать тот факт, раз страна признала компетенцию Комитета, значит обязана соблюдать принятые там решения. Все прочие рассуждения на эту тему не выдерживают у объективного наблюдателя никакой критики и уничтожают саму суть прав, гарантированных белорусским гражданам”, – высказывает позицию юрист.

“Судьи, которые выносили решения вопреки нормам международного права благодаря нашей инициативе узнают об оценке их правовой компетенции, поставленной этим авторитетным международным органом”
, – отмечает другой представитель центра, координатор программ Василий Поляков.

Координатор образовательных программ Николай Новиков считает, нашей судебной системе не уйти от практики Комитета по правам человека.

“Беларусь вошла в союз со странами, где судебные системы уже относительно давно работают с международной практикой в ​​области прав человека и конечно же будет вынуждена учитывать, в том числе и практику своих ближайших союзников в этой области. Чем раньше белорусские судьи начнут работать с международным правом, тем быстрее мы избавимся от того клейма, которое нам поставила международное сообщество”, – подводит черту учёный.

Напомним, ООНовская система защиты прав человека для граждан Беларуси является единственной возможностью защиты прав на международном уровне. Беларусь является единственной страной в Европе, граждане которой не имеют возможности жаловаться в Европейский Суд по правам человека. На это время в Комитете ООН по правам человека прошли регистрацию 156 индивидуальных жалоб из Беларуси, в которых граждане заявляют о нарушении их гражданских и политических прав. В 56 случаях установлены нарушения, однако ни одно из этих решений не выполнено, правительство игнорирует их, соответственно, тема нарушения прав человека в нашей стране продолжает звучать на международном уровне.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>