2014 15/03

Зьявілася рашэньне Камітэту па правах чалавека на расейскай мове па справе актывістаў АГП з Гомеля Аляксандра Процка ды Андрэя Толчына. Паводле яго беларускі ўрад павінен сплаціць ахвярам беззаконьня выдаткі й маральную шкоду, аднавіць правы, а таксама прывесьці нацыянальнае заканадаўства, ў прыватнасьці, Закон аб масавых мерапрыемствах, у адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязкамі.

У 2008 годзе актывісты распаўсюджвалі ў Брагіне й Нароўлі запрашэньні на сустрэчу з лідэрамі апазыцыі, якія зьбіраліся наведаць «чарнобыльскія» раёны напярэдадні чарговай гадавіны аварыі на ЧАЭС. Іх затрымала міліцыя, суд пакараў штрафам і арыштам. З такім рашэньнем суду апазыцыянэры не пагадзіліся й абскардзілі ў вышэйшых судовых інстанцыях, што не прынесла плёну. Тады грамадзяне з дапамогаю Гомельскага Цэнтру стратэгічнае цяжбы зьвярнуліся ў Камітэт па правах чалавека ААН і дасягнулі перамогі гл. дакумэнт, рашэньне КПЧ ААН (анг.).

ДАДАТАК:

Рашэньне Камітэту ААН па правах чалавека на рас. мове можна спампаваць ТУТ

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Решение Комитета ООН о приключениях активистов в Брагине и Наровли (документ, рус.)

Появилось решение Комитета по правам человека на русском языке по делу активистов ОГП из Гомеля Александра Процко и Андрея Толчина. Согласно ему белорусское правительство должно выплатить жертвам беззакония расходы и моральный ущерб, восстановить права, а также привести национальное законодательство, в частности, Закон о массовых мероприятиях, в соответствие с международными обязательствами.

В 2008 году активисты распространяли в Брагине и Наровле приглашения на встречу с лидерами оппозиции, которые собирались посетить «чернобыльские» районы накануне очередной годовщины аварии на ЧАЭС. Их задержала милиция, суд наказал штрафом и арестом. С таким решением суда оппозиционеры не согласились и обжаловали в высших судебных инстанциях, что не принесло результата. Тогда граждане с помощью Гомельского Центра стратегической тяжбы обратились в Комитет по правам человека ООН и добились победы – гл. документ, решение КПЧ ООН (англ.).

ПИЛОЖЕНИЕ:

Решение Комитета ООН по правам человека на рус. языке можно скачать ЗДЕСЬ

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі:

3 thoughts on “Рашэньне Камітэту ААН аб прыгодах актывістаў у Брагіне й Нароўлі (дакумэнт, рас.)”

  1. Прадстаўленае ў матэрыяле ніжэй Рашэньне КПЧ ААН – абсалютна зразумелае. Яно цалкам падтрымлівае пазыцыю беларускіх праваабаронцаў у судах адносна абавязковасьці выкананьня ўсімі суб’ектамі права ў Беларусі, найперш уладнымі, а таксама судамі, агульна прызнаных і канстытуцыйных нормаў права ў галіне асноўных грамадзянскіх правоў і свабодаў. Дастаткова ясным ёсьць і тое, штО патрабуецца для гэтага. А менавіта: пераглядзець адпаведнае дзейснае сёньня заканадаўства й практыку забаронаў на мірныя сходы, распаўсюд інфармацыі, выказваньне меркаваньня, асацыяцыі ды аб’яднаньні грамадзянаў, пачаць выконваць абавязальніцтвы дзяржавы па міжнародных дамовах адносна ўласных жа грамадзянаў …

    Аднак, рэакцыя ўсёй “вэртыкалі ўлады” (судоў, выканкамаў, юрыдычных службаў, МЗС, праваахоўцаў ды законатворцаў…) – НУЛЯВАЯ. Ці азначае гэта, што ў краіне Беларусь адбыўся АНТЫКАНСТЫТУЦЫЙНЫ ПЕРАВАРОТ, у выніку якога пад негалосную забарону трапілі ўсе міжнародныя ды канстытуцыйныя стандарты права правоў чалавека, а “грамадзяне” аўтаматычна (таксама негалосна) ПАЗБАВІЛІСЯ свайго ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАТУСУ ды з прадстаўнікоў НАРОДУ пераўтварыліся ў прадстаўнікоў “дыскрымінаванага ў правах і свабодах насельніцтва…”?!!

    Шматлікія падобныя дакумэнты й рэальнасьць дэманструюць нам на ўсе 100%, што мы даўно жывем тут не ў дэмакратычнай унітарнай ды незалежнай дзяржаве Беларусь у цэнтры цывілізаванае Эўропе, а “на тэрыторыі” кантралюемай АДМІНІСТРАЦЫЯЙ акупаванай прыкрамлёўскай буфэрнай ЗОНЫ, на якой ужо даўно не дзейнічае (як Асноўны Закон краіны) ані Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, ані Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП), ні міжнародныя дамовы, ні Рашэньні КПЧ ААН… ды навогул – ні ЗАКОН, ні ПРАВА. (с)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>