Не забірай жыцьцё!
2014 15/03

Адкрытая лекцыя “Праўныя мэханізмы ў праваабарончай дзейнасьці” пройдзе 17 сакавіка (панядзелак) у 19.00. Месца правядзеньня будзе паведамлена дадаткова.

Як дзейнічаюць праўныя мэханізмы? Ці бываюць праваабаронцы без юрыдычнай адукацыі? Права й закон – гэта адно й тое ж? Як працуе права? Як праз права вырашаць грамадзкія праблемы? – на гэтыя ды іншыя пытаньні адкажа кіраўнік Цэнтру Праўнай Трансфармацыі Lawtrend – Алена Танкачова.

Моладзевая праваабарончая група-Беларусь (каманда “Правы Чалавека “на пальцах”) запрашае студэнтаў юрыдычных спэцыяльнасьцяў, грамадзкіх актывістаў і ўсіх, каму цікавая тэма лекцыі.

Для ўдзелу ў лекцыі неабходная папярэдняя рэгістрацыя (колькасьць месцаў абмежаваная): ліст зь імём і прозьвішчам адпраўляйце на скрыню belmpd@gmail.com з паметкай «Лекцыя».

Паводле spring96.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>