2014 17/03

Вялікі надпіс “Усім сэрцам з вамі” з нацыянальнымі сьцягамі Беларусі й Украіны (гл.фота) праіснаваў на жалезабэтонным плоце ўздоўж чыгункі ля прыпынку электрацыі “Менск-Усходні” зусім нядоўга – напрацягу тыдня ён быў мэтава замаляваны безсэнсоўнымі іерогліфамі.

Тым часам, несанкцыяваныя ўладамі мірныя сходы ды любыя акцыі салідарнасьці беларусаў з Укарінай у сёньняшняе Беларусі жорстка перасьледуюцца згодна з нацыянальным Законам “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, па якім недазваляецца спантаннае выказваньне любых меркаваньняў, а самы малы пікет альбо мітынг трэба замаўляць за 15 дзён і чакаць афіцыйнага дазволу. Акрамя таго, па ўсёй Беларусі ўведзены й дзенічае шэраг мясцовых падзаконных актаў, супярэчных і закону, і Канстытуцыі. Гэтымі актамі ўводзіцца цалкам невыканальны парадак заключэньня абавязковых аплатных дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі й камунальнікамі.

Пры гэтым, Венэцыянскай Камісыяй дзейсны ў краіне нацыянальны закон быў прызнаны неадпавядаючым Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП) і адпаведным агульнапрызнаным міжнародным стандартам права.
Аднак, ня гледзячы на гэта, практыка перашкодаў у рэалізацыі грамадзянамі Беларусі іхнага неад’емнага канстытуцыйнага права на свабоду выказваньняў і мірныя сходы – не спыняецца ні на хвіліну. Вось і сёньня ўсе ўдзельнікі любых антывайсковых акцыяў салідарнасьці з Украінай ды іхныя арганізатары сёньня адразу арыштоўваюцца ды асуджаюцца да 15 сутак зьняволеньня.

Санкцыяваных жа акцыяў за мір і вывад расейскіх войскаў з тэрыторыі Украіны беларускія ўлады не дапускаюць, не дазваляюць арганізаваць іх і, натарульна, самі не арганізоўваюць у любым, нават самым сьціплым фармаце. У той жа самы час у сытуацыі, калі расейскія акупанты ва Ўкраіне прымусова ўзьнімаюць расейскія сьцягі над дзяржаўнымі аб’ектамі, на вуліцах беларускіх гарадоў (напрыклад у Гомелі й Віцебску) абсалютна адкрыта й безперашкодна пачынаюць дзейнічаць невядомыя прарасейскія сілы. У гэтых гарадах зусім нядаўна былі заўважаны людзі, якія на вачах у супрацоўнікаў ДАІ і міліцыі раздавалі на праезднай частцы аўтамабілістам стужкі з колерамі расейскага сьцяга.

Тым часам, у межах так званай саюзнай дамовы з Масквою афіцыйны Менск, на словах быццам бы не падтрымліваючы мэты інтэрвенцыі, ва ўмовах фактычна разьвязанай расейскай агрэсыі супраць братняй суседняй краіны – на практыцы робіць дастаткова недвухсэнсоўныя крокі па ўмацаваньні вайскова-паветранага кантынгенту Расеі на тэрыторыі Беларусі, мабілізуе ды падцягвае да межаў Украіны ўласныя вайскова-паветраныя ўзброеныя сілы, рыхтуецца да нейкіх супольных апэратыўных дзеяньняў з агрэсарам (!?).

У такіх умовах, калі сёньня ў Беларусі ўсім неабыякавым беларусам не даюць выказаць слова і фактычна сілаю закрываюць рты (у той час, як кіраўніцтва краіны вядзе вайсковыя навучаньні ды манэўры) любы сымбаль салідарнасьці з братнім народам і падтрымка суверэнітэту суседняй Украіны ёсьць праяваю мужнай і прынцыповай пазыцыі супраціву сілам калабарацыянізму й праімпэрскага постсавецкага рэваншу ў Беларусі.

Ці здольнае грамадзяне, пазбаўленыя рэальных магчымасьцяў выбіраць, публічна выказваць меркаваньні, свабодна атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, аб’ядноўвацца й сустракацца… супрацьстаяць любому дазволенаму ці санкцыяванаму зьверху агрэсыўнаму, шкоднаму для грамадзтва й для дзяржаўнасьці Беларусі дзеяньню? Ці не зьяўляецца падобны стан так званай абмежаванай грамадзянскасьці злачыннай антыканстытуцыйнай мэтаю па фактычным пераўтварэньні народа незалежнай краіны ў бязпраўнае й запалоханае насельніцтва адабранай такім чынам у грамадзтва тэрыторыі?

Чым болш разьвіта грамадзянская супольнасьць у краіне, тым большым ёсьць патэнцыял і абарончыя сілы грамадзтва, суверэнітэт дзяржавы, гарантуючай сваім грамадзянам канстытуцыйныя правы й свабоды.

Чым лепей развітая грамадзянская супольнасьць у краіне, тым больш патэнцыял, натуральныя ахоўныя сілы й суверэнітэт дзяржавы, якая рэальна гарантуе сваім грамадзянам канстытуцыйныя правы й свабоды. Калі ж дзяржава пазбаўляе грамадзянаў іхных неад’емных правоў і свабодаў, пераступаючы Асноўны Закон, тым самым янa падрывае асновы канстытуцыйнай законнасьці й права, грамадзкай стабільнасьці, а ў канчатковым выніку й уласнае дзяржаўнасьці.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Минск-Киев: Солидарность под запретом? На грани войны …

Большая надпись “Всем сердцем с вами” с национальными флагами Беларуси и Украины (см.фото) просуществовала на железобетонном заборе вдоль железной дороги возле остановки электрички «Минск-Восточный» совсем недолго – в течение недели он был целенаправленно закрашен бессмысленными иероглифами.

Тем временем, несанкционированные властями мирные собрания и любые акции солидарности белорусов с Укаринай в сегодняшней Беларуси жестко преследуются согласно национальному Закону “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”, по которому недазваляецца спонтанное высказывание любых мнений, а самый малый пикет или митинг надо заказывать за 15 дней и ждать официального разрешения. Кроме того, по всей Беларуси введены и действует ряд местных подзаконных актов, противоречащих и закону, и Конституции. Этими актами вводится совершенно невыполнимый порядок заключения обязательных платных договоров с милицией, медиками и коммунальщиками.

При этом, Венецианской Комиссией действующий в стране национальный закон был признан противоречащим Международному Пакту о гражданских и политических правах (МПГиПП) и соответствующим общепризнанным международным стандартам права.

Однако, несмотря на это, практика препятствий в реализации гражданами Беларуси их неотъемлемого конституционного права на свободу мнений и мирные собрания – не прекращается ни на минуту. Вот и сегодня все участники любых антивоенных акций солидарности с Украиной и их организаторы сегодня сразу арестовываются и осуждаются к 15 суткам заключения.

Санкционированно же акций за мир и вывод российских войск с территории Украины белорусские власти не допускают, не позволяют организовать их и, натарульна, сами не организовывают в любом, даже в самом скромном формате. В то же самое время в ситуации, когда российские оккупанты в Украине принудительно поднимают российские флаги над государственными объектами, на улицах белорусских городов (например в Гомеле и Витебске) абсолютно открыто и беспрепятственно начинают действовать неизвестные пророссийские силы. В этих городах совсем недавно были замечены люди, которые на глазах у сотрудников ГАИ и милиции раздавали на проезжей части автомобилистам ленточки с цветами российского флага.

Тем временем, в рамках так называемого союзного договора с Москвой официальный Минск, на словах вроде бы не поддерживая цели интервенции, в условиях фактически развязанной российской агрессии против братской соседней страны – на практике делает достаточно недвусмысленные шаги по укреплению военно-воздушного контингента России на территории Беларуси, мобилизует и подтягивает к границам Украины собственные военно-воздушные вооруженные силы, готовится к каким-то совместных оперативным действиям с агрессором (!?).

В таких условиях, когда сегодня в Беларуси всем неравнодушным белорусам не дают выразить слова и фактически силой закрывают рты (в то время, как руководство страны ведёт военные учения и маневры) любой символ солидарности с братским народом и поддержка суверенитета соседней Украины является проявлением мужественной и принципиальной позиции сопротивления силам коллаборационизма и имперского постсоветского реванша в Беларуси.

Способны ли граждане, лишенные реальных возможностей выбирать, публично высказывать мнения, свободно получать и распространять информацию, объединяться и встречаться … противостоять любому разрешённому или санкционированному сверху агрессивному, вредному для общества и для государственности Беларуси действию? Не является ли подобное состояние так называемой “ограниченной гражданственности” преступной антиконституционной целью по фактическому превращению народа независимой страны в бесправное и запуганное населения отобранной таким образом у общества территории?

Чем лучше развито гражданское общество в стране, тем больше потенциал, естественные защитные силы и суверенитет государства, реально гарантирующего своим гражданам конституционные права и свободы. Если же государство лишает граждан их неотъемлемых прав и свобод, преступая Основной Закон, тем самым оно подрывает основы конституционной законности и права, общественной стабильности, а в конечном итоге и собственой государственности.

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

2 thoughts on “Менск-Кіеў: Салідарнасьць пад забаронаю?! На мяжы вайны …”

  1. Alеs˙ says:

    Салідарнасьць з Украінай нізоў у Беларусі аніякім чынам пакуль не трансфармавалася ў афіцыйную пазыцыю кіраўніцтва – любыя публічныя акцыі падтрымкі незалежнасьці Украіны ды пратэсту супраць расейскай вайсковай акупацыі Крыму ды працягу агрэсіі супраць нашых суседзяў не атрымліваюць санкцыяў на правядзеньне з боку беларускіх уладаў.

    Больш за тое – яны забараняюцца, а актывісты перасьледуюцца. Пры гэтым у афіцыйнай інфармацыйнай прасторы Беларусі сёньня фактычна забароненыя любыя ўкраінскія тэлеканалы (у тым ліку й тэлеканал “Інтэр”).

    Такім чынам, Беларусаў прымусова кормяць небясьпечнай для здароўя нармальнага чалавека прапагандыскай страхнёю, сьмярдзючымі вялікадзяржаўнымі вырабамі крамлёўскіх паліт-тэхнолягаў… і спадзяюцца такім чынам выхаваць “здаровую беларускую нацыю”.

    Дзіўным, пры гэтым, выглядаюць публічныя парады “беларускага правадыра” не глядзець тэлебачаньня (трэ разумець расейскага)! Бо зразумела, што ва ўмовах шалёнай ды буйнамаштабнай інфармацыйнай вайны, пры гэтым, любы глядач трапляе пад “інфармацыйную бамбардыроўку” і ў літаральным сэнсе “становіцца ахвяраю” псыхатропнае зброі няшчаднага агрэсара.

    Дык чаму ва ўмовах поўнага дамінаваньня ў “беларусай тэлепрасторы” расейскай вайсковай агрэсыўнай прапаганды антыўкраінскага ўзьдзеяньня беларускага гледача пазбаўляюць натуральнае альтэрнатывы. Для якіх мэтаў гэта зроблена? І навогул, ці зьяўляецца ў такім выпадку так званая “беларуская інфарпрастора” сёньня яшчэ беларускай?!!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>