2014 20/03

Сёньня жыхар Гомеля Юры Рубцоў зьвярнуўся з скаргаю ў Камітэт ААН па правах чалавека. Актывіст сьцьвярджае, што беларускія ўлады, арыштаваўшы яго на трое сутак з-за адмовы зьняць футболку з надпісамі “Лукашэнка, сыходзь!” падчас шэсьця ў дзень памяці “Дзяды” ў Менску парушылі ягоныя правы, гарантаваныя артыкуламі 9, 14, 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Нагадаем, 3 лістападу падчас шэсьця ў дзень памяці “Дзяды” ў Менску АМАПаўцы запатрабавалі ад Юрыя Рубцова зьняць футболку з надпісамі “Лукашэнка, сыходзь!”, “Чатыры разы прэзыдэнт – не! Гэта не прэзыдэнт, а ЦАР – самазванец”. Прапаршчык Віталь Піліпейка потым у судзе заявіў, што “гэтыя надпісы былі выстаўленыя на ўсеагульны агляд і маглі выклікаць негатыўныя наступствы”.

Паводле сведчаньняў у судзе траіх сьведак з боку Рубцова, яго брутальна запіхнулі ў мікрааўтобус невядомыя асобы ў цывільнай вопратцы без апазнавальных знакаў.”У судзе супрацоўнікі міліцыі хлусілі, заяўляючы аб тым, што я “адмовіўся прасьледваць ў службовы аўтамабіль, вырываўся, хапаў іх за вопратку”. Судзьдзя Савецкага раёну Менску Дзмітры Паўлючэнка паверыў двум амапаўцам, мяне і траіх грамадзянскіх сьведак суд назваў хлусамі”, – кажа Ю.Рубцоў.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў актывісту вычарпаць усе нутраныя сродкі праўнай абароны й дапамог падрыхтаваць адпаведную скаргу ў ААНаўскі Камітэт лічыць, што беларускія ўлады затрыманьнем і арыштам жыхара Гомеля засьведчылі сваё стаўленьне да правоў чалавека – адвольнае затрыманьне, парушэньне правоў на свабоду й асабістую недатыкальнасьць, на ўдзел у мірным сходзе і як сьледства на свабоду выказваньня меркаваньня.

*
*
(Пведамленьне, рас.)

Рубцов обжалует в Комитете ООН арест за “Дзяды-2013″

Сегодня житель Гомеля Юрий Рубцов обратился с жалобой в Комитет ООН по правам человека. Активист утверждает, что белорусские власти, арестовав его на трое суток из-за отказа снять футболку с надписями “Лукашенко, уходи!” во время шествия в день памяти «Дзяды» в Минске нарушили его права, гарантированные статьями 9, 14, 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах.

Напомним, 3 ноября во время шествия в день памяти «Дзяды» в Минске ОМОНовцы потребовали от Юрия Рубцова снять футболку с надписями “Лукашенко, уходи!”, “Четыре раза президент – нет! Это не президент, а ЦАРЬ – самозванец”. Прапорщик Виталий Пилипейко потом в суде заявил, что “эти надписи были выставлены на всеобщее обозрение и могли вызвать негативные последствия”.

По свидетельствам в суде троих свидетелей со стороны Рубцова, его брутально затолкнули в микроавтобус неизвестные лица в гражданской одежде без опознавательных знаков.

“В суде сотрудники милиции лгали, заявляя о том, что я” отказался проследовать в служебный автомобиль, вырывался, хватал их за одежду”. Судья Советского района Минска Дмитрий Павлюченко поверил двум омоновцам, меня и троих гражданских свидетелей суд назвал лгунами”, – говорит Ю.Рубцов.

Правозащитник Леонид Судаленко, который помогал активисту исчерпать все внутренние средства правовой защиты и помог подготовить соответствующую жалобу в ООНовский Комитет считает, что белорусские власти задержанием и арестом жителя Гомеля засвидетельствовали свое отношение к правам человека – произвольное задержание, нарушение прав на свободу и личную неприкосновенность, на участие в мирном собрании и как следствие на свободу выражения мнения.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота: Аляксея Лапікага

Цэтлікі: , ,

2 thoughts on “Рубцоў абскарджвае ў Камітэце ААН арышт за “Дзяды-2013””

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>