Не забірай жыцьцё!
2014 21/03

Урад Беларусі адмовіўся камэнтаваць па сутнасьці сумесную скаргу гомельскіх праваабаронцаў Леаніда Судаленкі й Анатоля Паплаўнага, зарэгістраваную ў Камітэце па правах чалавека ААН па факце забароны Гомельскім гарвыканкамам правесьці ў жніўні 2011 года акцыю пратэсту ў сувязі з арыштам праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

“Для разгляду паведамленьня г-н Судаленка і Паплаўнага няма ніякіх праўных падстаў, як па прымальнасьці, так і па сутнасьці. Абедзьве асобы не вычарпалі ўсе даступныя нутраныя сродкі праўнай абароны, заявіўшы, што яны не рэалізавалі права на абскарджаньне судовага рашэньня ў Генэральнага пракурора ў рамках нагляднай працэдуры”, – пішуць у ААН з пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі ў Жэнэве.

“Беларусь лічыць рэгістрацыю дадзенага паведамленьня ў ААН памылковым і ў гэтай сувязі спыняе па ім разбіральніцтва, а таксама агароджвае сябе ад магчымых меркаваньняў, якія могуць быць па ім прынятыя”, – заяўляюць беларускія дыпляматы.

Леанід Судаленка лічыць, што ўрад фактычна адмаўляецца прызнаваць існуючую практыку Камітэту па правах чалавека, якая, для мэтаў вычарпаньня нутраных сродкаў праўнай абароны, лічыць дастатковым праходжаньне касацыйнай інстанцыі.

“Практыка Камітэту зыходзіць з таго, што ўнутраныя сродкі праўнай абароны павінны быць не толькі даступнымі, але і эфэктыўнымі. Эфэктыўным прызнаецца такі сродак, які мае разумныя шанцы на посьпех. Камітэт у сваіх рашэньнях неаднаразова падкрэсліваў, што існуючы ў былых краінах Савецкага Саюзу перагляд справаў у парадку нагляду не зьяўляецца эфэктыўным сродкам”, – заяўляе юрыст-прававед.

Праваабаронца дадаў, што дэмарш ураду не наносіць скаргам з Беларусі ніякай шкоды, Камітэт па правах чалавека прымае рашэньні зыходзячы з уласнай практыкі. Да спробаў асобных краінаў, у якіх парушэньні грамадзянскіх і палітычных правоў носяць масавы характар​​, навязаць свае правілы гульні, тут ставяцца з патрэбным разуменьнем.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Беларусь ограждает себя от решений Комитета по правам человека

Правительство Беларуси отказалось комментировать по сути совместную жалобу гомельских правозащитников Леонида Судаленко и Анатолия Поплавного, зарегистрированную в Комитете по правам человека ООН по факту запрета Гомельским горисполкомом провести в августе 2011 года акцию протеста в связи с арестом правозащитника Алеся Беляцкого.

“Для рассмотрения сообщения г-н Судаленко и Поплавного нет никаких правовых оснований, как по приемлемости, так и по существу. Обе личности не исчерпали все доступные внутренние средства правовой защиты, заявив, что они не реализовали право на обжалование судебного решения в Генеральному прокурору в рамках надзорной процедуры”, – пишут в ООН из постоянного представительства Беларуси в Женеве.

“Беларусь считает регистрацию данного сообщения в ООН ошибочным и в этой связи прекращает по ним разбирательство, а также ограждает себя от возможных соображений, которые могут быть по нему приняты”, – заявляют белорусские дипломаты.

Леонид Судаленко считает, что правительство фактически отказывается признавать существующую практику Комитета по правам человека, которая, для целей исчерпания внутренних средств правовой защиты, считает достаточным прохождение кассационной инстанции.

“Практика Комитета исходит из того, что внутренние средства правовой защиты должны быть не только доступными, но и эффективными. Эффективным признается такое средство, которое имеет разумные шансы на успех. Комитет в своих решениях неоднократно подчеркивал, что существующий в бывших странах Советского Союза пересмотр дел в порядке надзора не является эффективным средством”
, – заявляет юрист- правовед.

Правозащитник добавил, что демарш правительства не наносит жалобам из Беларуси никакого вреда, Комитет по правам человека принимает решения исходя из собственной практики. К попыткам отдельных стран, в которых нарушения гражданских и политических прав носят массовый характер, навязать свои правила игры, здесь относятся с нужным пониманием.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on “Беларусь агароджвае сябе ад рашэньняў Камітэту па правах чалавека”

  1. Вось так … – не хачу й ня будууу…:((
    Беларускія ўлады дэманструюць падлеткавы нэгатывізм і дэструктывізм у адносінах да міжнародных стандартаў і абавязальніцтваў краіны па падпісаных ёй і абавязковых для выкананьня міжнародных дамовах, датычных правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі.

    Адмова прадстаўляць свае аргумэнты можа сьведчыць толькі пра тое, што сур’ёзных аргумэнтаў ва ўладаў, якія ў чарговы раз парушылі нормы Канстытуцыі й Міжнароднага Пакту … (МПГіПП), папросту няма.

    Але гэта толькі чарговы раз даказвае, што ў сваім упартым імкненьні блякаваць выканаьне рашэньняў КПЧ ААН адносна грамадзка-палітычных правоў і свабодаў у Беларусі, афіцыйны Менск прытрымліваецца цалкам неправамерных антыканстытуцыйных установак і фактычна, ліквідуючы грамадзянскі статус жыхароў Беларусі, пераўтварае іх з грамадзянаў і народу ў “бязпраўнае насельніцтва” аўтарытарна-каманднае зоны, дзейнічае па-за нормамі канстытуцыйнага і міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, пазбаўляе пацярпелых эфэктыўных сродкаў абароны ў падпарадкаванай “вэртыкалі ўлады” нацыянальнай судовай сыстэме, а таксама ўжо імкнецца блякаваць адзіна дасяжную для беларусаў сёньня працэдуру адстойваньня сваіх неад’емных правоў і свабодаў у міжнародных квазісудовых інстанцыях – разгляд індывідуальных зваротаў у Камітэце па Правах Чалавеку ААН (Жэнэва).

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>