2014 25/03

У Жодзіне рабіліся перашкоды незалежнаму назіраньню. У дзень галасaваньня на УВК №20 давялося сутыкнуцца з так званымі назіральніцамі ад “Белай Русі” ды БРСМу, якія знаходзіліся на ўчастку, як высьветлілася, выключна для таго, каб актыўна ўзьдзейнічаць на незалежнае назіраньне.

Дадзеныя асобы, не праяўляючы аніякай цікавасьці да нюансаў саміх выбарчых працэдураў, не фіксуючы колькасьць выбарнікаў, не супастаўляючы факты й лічбы, былі літаральна запраграмаваныя на тое, каб чыніць перашкоды незалежнаму назіральніку Аляксею Лапіцкаму выконваць свае абавязкі – зьвяртацца да кіраўніцтва камісіі, удакладняць неабходную інфармацыю, у тым ліку й асабліва – фіксаваць неабходнае з дапамогаю фота ды аўдыё сродкаў запісу, здымаць копіі выніковых пратаколаў пасьля падліку галасоў на ўчастку…

Пры гэтым, было бачна, што дадзеныя асобы, далёкія ад веданьня выбарчага права, а мэтава інструктаваныя яны былі кіраўніцтвам Жодзінскай ГВК, бо паўтаралі завучаныя фразы пра тое, што назіральнік “у адпаведнасьці з арт. 13 Канстытуцыі” (прыходзілася чуць і такое) ня мае права карыстацца фотакамэрай ці дыктафонам, бо ён “не зарэгістраваны ў камісіі як журналіст”.

Атрымаўшы падобныя ж інструкцыі, старшыня УВК ў дзень выбараў адразу папярэдзіла А.Лапіцкага, што ў выпадку фатаграфаваньня ці аўдыёзапісаў яна будзе вымушаная выдаліць яго з выбарчага ўчастку. Пры гэтым адразу нехта выклікаў на ўчастак міліцэйскае начальства. Тут жа, як з пад зямлі, уласнай пэрсонаю зьявіўся сам начальнік МГБ Жодзінскага ГАЎС Сяргей Сявец. Відавочна, што плян выдаленьня назіральніка да моманту правядзеньня падліку галасоў разглядаўся тут як цалкам верагодны.

Аднак зьдзейсьніць задуманае не ўдалося. Праваабаронца здолеў адстаяць сваё права, як мінімум на тое, каб працягваць весьці аўдыёзапісы падчас назіраньня. Для гэтага Аляксею Лапіцкаму прыйшлося размаўляць па тэлефоне з сакратаркаю ГВК Тацянай Краўцэвіч. На прыкладзе яшчэ нядаўняй спробы Жодзінскага Гарвыбаркаму вынесьці яму як назіральніку папярэджаньне праваабаронца на вачах у прысутных пераканаў апошнюю ў тым, што дыктафон ёсьць ня проста сродкам збору, фіксацыі ды ўдакладненьня пачутай інфармацыі, так званым электронным нататнікам, але й сродкам ягонай прыватнай інфармацыйнай бясьпекі, бо дазваляе прадставіць ў выпадку неабходнасьці зьвесткі ў суд, абараніць свае правы ва ўмовах любых правакацыяў.

Такім чынам, пасьля атрыманьня дазволу з ГВК, старшыня УВК №20 агучыла перад камісіяй і потым перад міліцыянтамі свой дазвол на скарыстаньне незалежным назіральнікам уласнага дыктафону, і літаральна за 15 хвілінаў да пачатку падліку галасоў у камісіі канфлікт быў вычарпаны.

Падобныя прыклады паказальныя тым, што ўлады не спыняюць уласную заганную практыку падбору й выкарыстаньня ў неправамерных мэтах тых службоўцаў і ўдзельнікаў праўладных ідэалягічных арганізацыйных структураў, якія слаба арыентуюцца ў заканадаўстве, канстытуцыйных правах і свабодах, якія дзейнічаюць па наўпростых інстукцыях і, не разумеючы, што зьдзяйсьняюць правапарушэньні, гатовыя на кожным кроку абмяжоўваць правы й свабоды іншых грамадзянаў на любыя віды грамадзянскага кантролю й самаарганізацыі, на адстойваньне права на свабодныя й транспарэнтныя выбары, гарантаваныя Выбарчым Кодэксам і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

Выборы и “поделки” , наблюдение и … антинаблюдение (фото)

В Жодино чинились препятствия независимому наблюдению. В день голосования на УИК №20 пришлось столкнуться с так называемыми наблюдателями от “Белой Руси” и БРСМ, находившимися на участке, как выяснилось, исключительно для того, чтобы активно воздействовать на независимое наблюдение.

Данные лица, не проявляя никакого интереса к нюансам самих избирательных процедур, не фиксируя количество избирателей, не сопоставляя факты и цифры, были буквально запрограммированы на то, чтобы препятствовать независимому наблюдателю Алексею Лапицкому выполнять свои обязанности – обращаться к руководству комиссии, уточнять необходимую информацию, в том числе и особенно – фиксировать необходимое с помощью фото и аудио средств записи, снимать копии итоговых протоколов после подсчёта голосов на участке …

При этом, было видно, что данные лица, далеки от знания избирательного права, а целенаправленно инструктированы они были руководством Жодинской ГИК, так-как повторяли заученные фразы о том, что наблюдатель “в соответствии со ст. 13 Конституции” (приходилось слышать и такое) не имеет права пользоваться фотоаппаратом или диктофоном, так как он “не зарегистрирован в комиссии как журналист”.

Получив подобные же инструкции, председатель УИК в день выборов сразу предупредила А.Лапицкого, что случае фотографирования или аудиозаписей она будет вынуждена удалить его с избирательного участка. При этом сразу кто-то вызвал на участок милицейское начальство. Тут же, как из под земли, собственной персоной явился сам начальник МОБ Жодинского ГОВД Сергей Севец. Очевидно, что план удаления наблюдателя до момента проведения подсчёта голосов рассматривался здесь как вполне вероятный.

Однако осуществить задуманное не удалось. Правозащитник сумел отстоять своё право, как минимум на то, чтобы продолжать вести аудиозаписи во время наблюдения. Для этого Алексею Лапицкому пришлось разговаривать по телефону с секретарём ГИК Татьяной Кравцевич. На примере ещё недавней попытки Жодинского Горизбиркома вынести ему как наблюдателю предупреждение правозащитник на глазах у присутствующих убедил последнюю в том, что диктофон является не просто средством сбора, фиксации и уточнения услышанной информации, так называемым электронным блокнотом, но и средством его личной информационной безопасности, так-как позволяет представить в случае необходимости сведения в суд, защитить свои права в условиях любых провокаций.

Таким образом, после получения разрешения из ГИК, председатель УИК №20 озвучила перед комиссией и потом перед милиционерами своё разрешение на использование независимым наблюдателем собственного диктофона, и буквально за 15 минут до начала подсчёта голосов в комиссии конфликт был исчерпан.

Подобные примеры показательны тем, что власти не прекращают собственную порочную практику подбора и использования в неправомерных целях тех чиновников и участников провластных идеологических организационных структур, которые слабо ориентируются в законодательстве, конституционных правах и свободах, которые действуют по прямых инстукцыях и, не понимая, что творят правонарушения, готовы на каждом шагу ограничивать права и свободы других граждан на любые виды гражданского контроля и самоорганизации, на отстаивание права на свободные и транспарентные выборы, гарантированные Избирательным Кодексом и Конституцией Республики Беларусь.

Алесь ЛЕТА
Фота: А.Лапіцкі

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>