2009 20/02

Франак Вячорка

Франак Вячорка

18 лютага Франка Вячорку накіравалі на абсьледаваньне ў Вайсковы шпіталь у Менску.

“Пасьля фізычных практыкаваньняў у мяне ўзьніклі праблемы зь ціскам. Цяпер ціск 160 на 100, пры нагрузках дасягае 180 і 200… Сёньня мяне абсьледуюць у Менску і альбо пакінуць там, альбо накіруюць у вайсковы шпіталь у Бабруйск”,– патлумачыў “Свабодзе” Франак.

Праблемы зь ціскам у яго назіраюцца апошнія тры гады, цягам году ён знаходзіўся на мэдыцынскім уліку. Нягледзячы на гэта Франка гвалтам прызвалі ў войска. Ён служыць у Мазыры ў войсках супрацьпаветранай абароны.

А.Лукашэнка ўчора патлумачыў сваю пазыцыю на гэты конт: няхай апазыцыянэры паслужаць, я служыў і мае сыны служылі.
Раней шпіталізавалі яшчэ аднаго палітычнага прызыўніка Зьмітра Хведарука.

spring96.org

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>