2014 29/03

Удзельнікі пазнаёмяцца з мэтадалёгіяй маніторынгу й вопытам ягонага правядзеньня, арганізацыі працы й г.д. Вынікі маніторынгу ўвойдуць у даклад, які будзе прадстаўлены ў Балёнскі Сакратарыят. На падставе справаздачаў па маніторынгу будзе прымацца рашэньне аб прыняцьці Беларусі ў Балёнскі працэс у 2015 годзе.

Прыём заявак на ўдзел заканчваецца 1 красавіка.

Сэмінар пройдзе 6 красавіка ў Менску прыблізна з 11.00 да 16.30.

Ёсьць магчымасьць аплаты дарогі для іншагародніх удзельнікаў.

Да ўдзелу запрашаюцца зацікаўленыя й гатовыя да працы студэнты ды актывісты, члены арганізацыяў-партнэраў і ўсе, каму не абыякавы лёс беларускіх студэнтаў.

Мэты маніторынгу:

1) Ацаніць і паказаць рэальны маштаб парушэнняў акадэмічных свабодаў у Беларусі.

2) Сфарміраваць у акадэмічнай супольнасьці ды грамадзянскай супольнасьці Беларусі адчувальнасьць да парушэньняў акадэмічных свабодаў.

3) Садзейнічаць зьніжэньню колькасьці ды аб’ёму парушэньняў акадэмічных свабодаў.

Нагадаем, Беларусь у 2011 годзе афіцыйна падала заяўку на ўступленьне ў Балёнскі працэс. Аднак просьба была адхіленая праз тое, што наша краіна не прытрымліваецца асноўных прынцыпаў і каштоўнасьцяў Балёнскага працэсу, такіх як акадэмічныя свабоды, унівэрсытэцкая аўтаномія, удзел студэнтаў у кіраваньні адукацыяй.

Для таго, каб ацаніць прагрэс Беларусі ў выкананьні вышэй пазначаных прынцыпаў, было прынята рашэньне пачаць маніторынг парушэньняў акадэмічных свабодаў у ВНУ Беларусі. Вынікі маніторынгу будуць перыядычна адпраўляцца ў Балёнскі Сакратарыят і іншыя аўтарытэтныя эўрапейскія арганізацыі й структуры.

Арганізатары сэмінара – «Грамадзкі балёнскі камітэт» і МПГ «Студэнцкая Рада». Па ўсіх пытаньнях пішыце на mr.barrister.com@gmail.com.

Паводле studrada.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>