2014 14/04

Зьявілася афіцыйнае рашэньне на расейскай мове Камітэту па правах чалавека ААН па скарзе старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімера Сякеркі на забарону правядзеньня ў Гомелі ў сьнежні 2007 году мітынгу ў знак нязгоды з адменай ільготаў усяму насельніцтву краіны.

Адпаведнае рашэньне КПЧ ААН ад 28 кастрычніка 2013г. ёсьць у Інтэрнэце ўжо на расейскай мове.

У Камітэт ААН Уладзімер Сякерка паскардзіўся пасьля таго, як не знайшоў абароны сваіх правоў унутры краіны. Гомельскі гарвыканкам забараніў яму, як і іншым 45 актывістам, правесьці ў абласным цэнтры сэрыю масавых мерапрыемстваў супраць прыняцьця закону аб адмене ільготаў усяму насельніцтву, уключаючы дзяцей ва ўзросьце да 3-х гадоў. Мясцовыя чыноўнікі запатрабавалі тады ад дэмакратаў аплаціць паслугі міліцыі, камунальнікаў ды хуткай дапамогі.

Камітэт па правах чалавека нагадаў, што калі дзяржава накладае абмежаваньне на свабоду мірнага сходу, тады ёй варта садзейнічаць ажыцьцяўленьню права, а не шукаць непатрэбныя альбо неадпаведныя абмежаваньні. А паколькі Урад Беларусі палічыў, што толькі забаронай мірных сходаў можна забясьпечыць грамадзкі парадак і бясьпеку, ахову маральнасьці й здароўя насельніцтва ці абарону правоў і свабодаў іншых асобаў, то парушыў права заяўніка на свабоду правядзеньня мірнага сходу паводле артыкула 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

На падставе рашэньня Камітэту ААН Урад Беларусі мусіць забясьпечыць «ахвяры парушэньня эфэктыўны сродак праўнай абароны, уключна з поўным пакрыццём выдаткаў і належнай кампенсацыяй», а таксама абавязаны «не дапускаць падобных парушэньняў у будучыні». Акрамя таго, беларусія ўлады абавязаны «зьмяніць нацыянальны Закон аб масавых мерапрыемствах і практыку ягонага прымяненьня такім чынам, каб забясьпечыць кожнаму права на свабоду правядзеньня мірных сходаў».

Прынятае рашэньне Урад Беларусі павінен быў апублікаваць на расейскай і беларускай мове ў афіцыйных СМІ і выканаць яго цягам 180 дзён.

На жаль, да сёньняшняга дня гэтае рашэньне застаецца без увагі з боку дзяржавы.

Тэкст рашэньня на расейскай мове можна спампаваць  ТУТ 

Фота: www.svaboda.org/
(кадравана А.Лапіцкім)

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет ООН предлагает пересмотреть закон о массовых мероприятиях (документ, рос.)

Появилось официальное решение на русском языке Комитета по правам человека ООН по жалобе председателя Гомельской областной организации Белорусского партии левых “Справедливый мир” Владимира Сякерки на запрет проведения в Гомеле в декабре 2007 года митинга в знак несогласия с отменой льгот всему населению страны.

Соответствующее решение КПЧ ООН от 28 октября 2013г. есть в Интернете уже на русском языке.

В Комитет ООН Владимир Сякерка пожаловался после того, как не нашёл защиты своих прав внутри страны. Гомельский горисполком запретил ему, как и другим 45 активистам, провести в областном центре серию массовых мероприятий против принятия закона об отмене льгот всему населению, включая детей в возрасте до 3-х лет. Местные чиновники потребовали тогда от демократов оплатить услуги милиции, коммунальщиков и скорой помощи.

Комитет по правам человека напомнил, что если государство налагает ограничение на свободу мирного собрания, тогда ей следует содействовать осуществлению права, а не искать ненужные или несоответствующие ограничения. А поскольку Правительство Беларуси посчитало, что только запретом мирных собраний можно обеспечить общественный порядок и безопасность, охрану нравственности и здоровья населения или защиты прав и свобод других лиц, то нарушило право заявителя на свободу проведения мирного собрания согласно статье 21 Международного пакта о гражданских и политических правах.

На основании решения Комитета ООН Правительство должно обеспечить «жертвы нарушения эффективное средство правовой защиты, включая полным возмещением затрат и надлежащей компенсацией», а также обязаны «не допускать подобных нарушений в будущем». Кроме того, белорусские власти обязаны «изменить национальный Закон о массовых мероприятиях и практику его применения таким образом, чтобы обеспечить каждому право на свободу проведения мирных собраний».

Принятое решение Правительство Беларуси должен был опубликовать на русском и белорусском языке в официальных СМИ и выполнить его в течение 180 дней.

К сожалению, до сегодняшнего дня это решение остается без внимания со стороны государства.

Текст решения на русском языке можно скачать ЗДЕСЬ

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фото: www.svaboda.org/
(кадрировано А.Лапицким)

Цэтлікі: , , ,

2 thoughts on “Камітэт ААН прапануе перагледзець закон аб масавых мерапрыемствах (дакумэнт, рас.)”

  1. А для Беларусі ААН робіць чарговае экспэртнае заключэньне й патрабуе выконваць абавязкі дзяржавы па Міжнародных пагадненьнях у галіне правоў чалавека (чытай грамадзяніна БЕЛАРУСІ)…

    Сапраўды, зь якой нагоды беларусы не могуць паўнавартасна карыстацца Асноўным Законам краіны…, прапісанымі ў ім гарантыямі дзяржавы на рэалізацыю канстытуцыйнага права, якое цалкам палягае ў межах агульна прызнаных міжнародных стандартаў права правоў чалавека…?!

    Але Беларусь упарта афіцыйна ігнаруе і рашэньні КПЧ ААН адносна парушэньня грамадзянскіх правоў і свабодаў на ейнай тэрыторыі, ды ўласную ж Канстытуцыю, а таксама МПГіПП … !!!

    Ці мы ўжо не грамадзяне, альбо дзяржава Беларусь – не дзяржава?!! І яна… – даўно жыве ва ўмовах антыканстытуцыйнага стану (!)…, вельмі падобнага на лягерна-канцентрацыйны…((!!!

  2. AL says:

    У матэрыяле маецца сапраўды актуальнае рашэньне КПЧ ААН па справе “Сякерка супраць Беларусі”… (на рас. мове)

    Зрэшты, іншыя рашэньні Камітэту таксама важныя й ня менш актуальныя … Тым больш, што ўлада, парушаючы свае абавязльніцтвы, сыстэматычна ігнаруе кожнае рашэньне КПЧ, бо яно тычыцца грамадзка-палітычных правоў і свабодаў. Быццам бы нейкі брутальны пахан, тэрарыст-захопнік, зрабіў канстытуцыйны пераварот ды раз і назаўсёды адмяніў грамадзянскі статус кожнага з нас і сёньня проста тупа забараняе падпарадкаванаму й прыкормленаму “па вэртыкалі” чынавенству выконваць Канстытуцыю.(

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>