2014 16/04

17 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля адбудзецца суд над сябрамі «Маладога Фронта» Андрусём Цянютай, Наталляй Крывашэй і Стасам Була. 

Іх абвінавачваюць у парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства. Як паведаміў сустаршыня «МФ» Андрусь Цянюта, судзіць іх будуць за правядзеньне 22 лютага акцыі памяці загінулых у Кіеве падчас трагічных падзеяў на вуліцах Грушэўскага і Інстытуцкай.

22 лютага актывісты «МФ» усклалі кветкі й запалілі зьнічы на плошчы Леніна каля «нулявога кілямэтру». Іх затрымала міліцыя. Разам з маладымі людзьмі быў затрыманы і Кастусь Жукоўскі, які здымаў акцыю на відэа.

З словаў Андруся Цянюты, пра суд яны даведаліся 16 красавіка, атрымаўшы смс-паведамленьні. «Мы патэлефанавалі на той нумар, зь якога прыйшлі смс, і нейкая жанчына пацьвердзіла, што на самой справе яна супрацоўніца суду й такім чынам запрашае нас на паседжаньне. Таксама супрацоўніца суду дадала, што нам дасылалі позвы з суду, але цікава, што мы іх не атрымлівалі», – зазначыў сустаршыня «МФ».

Варта дадаць, што зараз паралельна Цэнтральны РАУС праводзіць праверку па скарзе супрацоўніка міліцыі, які заявіў, што пры затрыманьні 22 лютага Кастусь Жукоўскі пагражаў яго жыцьцю. Пакуль адміністрацыйная ці крымінальная справа не ўзбуджалася, сьледчы днямі апытваў сьведак.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомель: молодофронтовцев будут судить за солидарность с погибшими в Украине

17 апреля в суде Центрального района Гомеля состоится суд над членами « Молодого Фронта» Андреем Тенютай, Натальей Кривошей и Стасом Булла. Их обвиняют в нарушении порядка проведения массового мероприятия. Как сообщил сопредседатель «МФ» Андрей Тенюта, судить их будут за проведение 22 февраля акции памяти погибших в Киеве во время трагических событий на улицах Грушевского и Институтской.

22 февраля активисты «МФ» возложили цветы и зажгли свечи на площади Ленина возле «нулевого километра». Их задержала милиция. Вместе с молодыми людьми был задержан и Константин Жуковский, снимавший акцию на видео.

По словам Андрея Тенюты, о суде они узнали 16 апреля, получив смс-сообщения. «Мы позвонили на тот номер, с которого пришли смс, и какая-то женщина подтвердила, что на самом деле она сотрудница суда, и таким образом приглашает нас на заседание. Также сотрудница суда добавила, что нам присылали повестки из суда, но интересно, что мы их не получали», – отметил сопредседатель «МФ».

Стоит добавить, что сейчас параллельно Центральный РОВД проводит проверку по жалобе сотрудника милиции, который заявил, что при задержании 22 февраля Константин Жуковский угрожал его жизни. Пока административная или уголовное дело не возбуждалось, следователь днями опрашивал свидетелей.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь Лета,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Гомель: маладафронтаўцаў будуць судзіць за салідарнасьць з загінулымі ва Украіне”

  1. Alaksiej says:

    Грамадзяне Беларусі пазбаўленыя права нават на салідарнасьць з братняй Украінай. Для любой публічнай акцыі зь ініцыятывы грамадзянаў па дзейсным спэцыялізаваным законе трэба атрымаць санкцыю ад мясцовых уладаў, якая з розных падставаў практычна ніколі не выдаецца заяўнікам памірных сходаў.

    Так рэалізуецца фактычная ідэалягічна матываваная забарона на грамадзка-палітычную актыўнасьць, праяўляемую зьнізу (арт. 23, арт. 33, арт. 35 Канстытуцыі) ды адпаведныя міжнародныя стандарты права (арт.19 і арт. 21 МПГіПП), абавязковыя для безумоўнага выкананьня Беларусьсю як падпісанткай гэтай высокай міжнароднай дамовы ў галіне правоў чалавека.

    Такім чынам пануючы палітычны аўтарытарна-камандны рэжым дзейнічае па-за межамі канстытуцыйнага праўнага поля краіны ды ўзурпуе права на любыя публічныя выказваньні ад імя грамадзянскай супольнасьці ды ўсяго народу, на практыцы пазбаўляе гэты народ элемэнтарнага неад’емнага права голасу.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>