2014 16/04

Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу ваўкавыскага грамадзкага актывіста Віталя Гуляка. Судзьдзя Мікалай Рачынскі пакінуў рашэньне Ваўкавыскага раённага суду бязь зьменаў.

Віталь Гуляк быў затрыманы ваўкавыскай міліцыяй 13 сакавіка за тое, што праводзіў адзіночны пікет у падтрымку Украіны. Ён выйшаў у той дзень з украінскім жоўта-блакітным сьцягам і плякатам “Не вайне! Пуцін прэч!” у сквер воінаў-інтэрнацыяналістаў. 17 сакавіка судзьдзя Ваўкавыскага раённага суду Мікалай Талашка аштрафаваў грамадзкага актывіста на 10 базавых велічыняў, а таксама пастанавіў зьнішчыць матэрыялы ўдзельніка пікету.

Зараз Віталь Гуляк мае намер падаць скаргу на імя старшыні абласнога суду й працягваць змагацца за сваё права выказваньня меркаваньня.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гродненский областной суд не удовлетворил кассационную жалобу Виталия Гуляка

Гродненский областной суд не удовлетворил кассационную жалобу волковысского общественного активиста Виталия Гуляка. Судья Николай Рачинский оставил решение Волковысского районного суда без изменений.

Виталий Гуляко был задержан волковысской милицией 13 марта за то, что проводил одиночный пикет в поддержку Украины. Он вышел в тот день с украинским желто-голубым флагом и плакатом «Нет войне! Путин вон!” в сквер воинов-интернационалистов. 17 марта судья Волковысского районного суда Николай Талашко оштрафовал общественного активиста на 10 базовых величин, а также постановил уничтожить материалы участника пикета.

Сейчас Виталий Гуляко намерен подать жалобу на имя председателя областного суда и продолжать бороться за свое право выражения мнения.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Віталя Гуляка”

  1. Alaksiej says:

    Салідарнасьць з Украінай і праратэст супраць расейскай вайсковай інтэрвэнцыі ў братнюю для беларусаў краіну … – перасьледуецца па законе, які не адпавядае нормам канстытуцыйнага (арт. 23, арт.33, арт.35, арт.63) і міжнароднага права ў галіне правоў чалавека (арт.19 і арт. 21 МПГіПП), якія зьяўляюцца абавязковымі для выкананьня Рэспублікай Беларусь.

    Улады ігнаруюць прынцыпы абавязковасьці наўпростага выкананьня нормаў Асноўнага Закону ды ўласных абавязальніцтваў па міжнародных дамовах, адмаўляюцца выконваць адпаведныя рашэньні КПЧ ААН і ігнаруюць заключэньне Венэцыянскай камісыі па неабходнасьці імплемэнтацыі імпэратыўных стандартаў права ў дзейсны ў Беларусі нацыянальны закон аб масавых мерапрыемствах, які на практыцы выкарыстоўваецца адзінай адміністрацыйна-каманднай ды судовай вэртыкальлю як мэханізм падаўленьня любой публічнай грамадзянскай актыўнасьці, незваротнага палітычнага перасьледу й рэпрэсыяў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>