2014 12/04

Гродзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімер Хільмановіч і Раман Юргель падалі касацыйныя скаргі ў абласны суд. Яны аспрэчваюць пастановы аб вынясеньні штрафаў ад 3 красавіка, вынесеныя ў адносінах да іх у РАУС Ленінскага раёну.

Нагадаем, што пры разглядзе адміністратыўных пратаколаў судзьдзя Натальля Козел узяла бок міліцыі і кваліфікавала размешчаныя ў інтэрнэце фотаздымкі праваабаронцаў з беларускай і ўкраінскай сымболікай у Дзень Волі 25 сакавіка як правядзеньне несанкцыянаванага пікету.

Грамадскія актывісты катэгарычна нязгодныя з такой трактоўкай заканадаўства. У сваіх скаргах яны даводзяць, што не плянавалі й не праводзілі ніякага масавага мерапрыемства. Усё абвінавачваньне ў парушэньні заканадаўства грунтавалася толькі й выключна на разьмешчаных у інтэрнэце фотаздымках. На гэтай падставе Натальля Козел аштрафавала кожнага на 25 базавых велічыняў.

Віктар Сазонаў, Уладзімер Хільмановіч і Раман Юргель лічаць такую неадэкватную рэакцыю міліцыі й абвінаваўчы вырак суду палітычным перасьледам.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гродненские правозащитники обжалуют приговор за фото в интернете

Гродненские правозащитники Виктор Сазонов, Владимир Хильманович и Роман Юргель подали кассационные жалобы в областной суд. Они оспаривают постановления о вынесении штрафов от 3 апреля, осуществлённые в отношении их в РОВД Ленинского района.

Напомним, что при рассмотрении административных протоколов судья Наталья Козел приняла сторону милиции и квалифицировала размещенные в интернете фотографии правозащитников с белорусской и украинского символикой в День Воли 25 марта как проведение несанкционированного пикета.

Общественные активисты категорически не согласны с такой трактовкой законодательства. В своих жалобах они доказывают, что не планировали и не проводили никакого массового мероприятия. Все обвинение в нарушении законодательства базировалась только и исключительно на размещенных в интернете фотографиях. На этом основании Наталья Козел оштрафовала каждого на 25 базовых величин.

Виктор Сазонов, Владимир Хильманович и Роман Юргель считают такую ​​неадекватную реакцию милиции и обвинительный приговор суда политическим преследованием.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Гродзенскія праваабаронцы абскарджваюць пакараньне за фота ў інтэрнэце”

  1. Alaksiej says:

    Як у нас усё “стабільна, але ж дэ-біль-на” … ((Беларуская канцэнтрацыйная зона і … NRM)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>