2014 09/04

Мінюст і Берасьцейскае абласное ўпраўленьне нутраных справаў зьвернуцца ў Бярозаўскі райвыканкам, каб на афіцыйным узроўні ўпарадкаваць пытаньне заключэньня дамоваў зь міліцыяй пры падрыхтоўцы да масавых мерапрыемстваў.

Як вынікае з адказаў гэтых установаў праваабаронцам Сяргею Русецкаму і Тамары Шчапёткінай, якія зьвярталіся да іх з адпаведнымі зваротамі, рашэньне Савету Міністраў РБ № 207 ад 05.03.2012г. больш важнае, чым рашэньне Бярозаўскага райвыканкаму ад 09.02.2010 № 138.

Згодна з Пастановай Саўміна, пасьля падачы заявы на масавае мерапрыемства ў выканкам цягам сутак выканаўчы ворган улады павінен даслаць копію заявы ў міліцыю для ўзгадненьня пытаньняў па абслугоўваньні мерапрыемства. Разам з тым, у рашэньні Бярозаўскага райвыканкаму (як і аналягічных рашэньнях выканкамаў у многіх рэгіёнах Беларусі) патрабуецца прадставіць копію дамовы з міліцыяй пры падачы заявы на правядзеньне масавага мерапрыемства.

Як паведамілі з Міністэрства юстыцыі за подпісам першага намесьніка міністра А.У. Білейчыка і з Берасьцскай абласной управы нутраных справаў за подпісам намесьніка начальніка ўпраўленьня В.П.Угляніцы, рашэньне райвыканкаму павінна быць выпраўленае згодна Пастановы Саўміну.

Раней бярозаўскія праваабаронцы Сяргей Русецкі й Тамара Шчапёткіна не раз у пісьмовай форме зьвярталіся ў Бярозаўскі райвыканкам з прапановай рашэньне ад 09.02.2010 № 138 прывесьці ў адпаведнасць патрабаваньням Пастановы Саўміну, але безвынікова. Падчас суду, у якім яны аспрэчвалі забарону пікету, праваабаронцы таксама сканцэнтравалі ўвагу на неадпаведнасьці рашэньня райвыканкаму Пастанове Саўміну, і ў прысутнасьці судзьдзі й дапаможцы пракурора папрасілі ліквідаваць супярэчнасьць. Тады юрыст райвыканкаму Яўген Кашталян сказаў, што Саўмін да іх з гэтым пытаньнем не зьвяртаўся. Цяпер да іх зьвернецца Мінюст і Берасьцейскае абласное ўпраўленьне нутраных справаў.

Праваабаронцы спадзяюцца, што надалей пры падрыхтоўцы да масавых мерапрыемстваў больш ня будзе праблемаў у пытаньні заключэньня дамоваў зь міліцыяй.

*
*
Паведамленьне, рас.

Березовский райисполком обяжут изменить свое решение о массовых мероприятиях

Минюст и Брестское областное управление внутренних дел обратятся в Березовский райисполком, чтобы на официальном уровне упорядочить вопрос заключения договоров с милицией при подготовке к массовым мероприятиям.

Как следует из ответов этих учреждений правозащитникам Сергею Русецкому и Тамаре Щепеткиной, которые обращались к ним с соответствующими обращениями, решение Совета Министров РБ № 207 от 05.03.2012г. более важное, чем решение Березовского райисполкома от 09.02.2010 № 138.

Согласно Постановлению Совмина, после подачи заявления на массовое мероприятие в исполком в течение суток исполнительный орган власти должен прислать копию заявления в милицию для согласования вопросов по обслуживанию мероприятия. Вместе с тем, в решении Березовского райисполкома (как и аналогичных решениях исполкомов во многих регионах Беларуси) требуется представить копию договора с милицией при подаче заявления на проведение массового мероприятия.

Как сообщили из Министерства юстиции за подписью первого заместителя министра А.В. Билейчика и с Брестского областного управления внутренних дел за подписью заместителя начальника управления В.П.Угляницы, решение райисполкома должно быть исправлено согласно Постановления Совмина.

Ранее березовские правозащитники Сергей Русецкий и Тамара Щепеткина не раз в письменной форме обращались в Березовский райисполком с предложением решение от 09.02.2010 № 138 привести в соответствие требованиям Постановления Совмина, но безрезультатно. Во время суда, в котором они оспаривали запрет пикета, правозащитники также сконцентрировали внимание на несоответствие решения райисполкома Постановлении Совмина, и в присутствии судьи и помощника прокурора попросили устранить противоречие. Тогда юрист райисполкома Евгений Кашталян сказал, что Совмин к ним с этим вопросом не обращался. Теперь к ним обратится Минюст и Брестское областное управление внутренних дел.

Правозащитники надеются, что в дальнейшем при подготовке к массовым мероприятиям больш не будет проблем в вопросе заключения договоров с милицией.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь Лета,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>