Не забірай жыцьцё!
2014 18/04

Гомельскіх актывістаў «Маладога фронту» Станіслава Була, Андрэя Цянюту й Натальлю Крывашэй суд Цэнтральнага раёну Гомеля прызнаў вінаватымі ў парушэньні парадку пікетаваньня і вынес ім папярэджаньне.

Маладзёнаў абвінавацілі ў тым, што яны яшчэ 22 лютага правялі несанкцыянаваную акцыю на «Нулявым кілямэтры» ў памяць ахвяраў Эўрамайдана ў Кіеве.

Станіслава Була, які не прысутнічаў на пасяджэньні, суд прызнаў вінаватым завочна. А выклікалі актывістаў у суд не позвай, а СМС-паведамленьнем. Таксама толькі ў судзе яны ўбачылі адміністратыўныя пратаколы. Андрэй Цянюта адзначыў, што адміністратыўную справу неабходна спыніць, бо пратаколы складаліся ў міліцыі без удзелу актывістаў.

Сваю віну маладафронтаўцы не прызналі. Яны патлумачылі, что «Нулявы кілямэтр» – гэта месца, дзе традыцыйна ладзяцца акцыі салідарнасьці й раней тых, хто ўскладаў кветкі й ставіў лямпадкі ў памяць ахвяраў тэракту ў Менску, Валгаградзе, да адказнасьці не прыцягвалі.

Тым ня менш, суд прызнаў актывістаў вінаватымі й вынес папярэджаньне.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомель: суд вынес предупреждения молодофронтовцем за солидарность с Украинай

Гомельских активистов «Молодого фронта» Станислава Булла, Андрея Тенюту и Наталью Кривошей суд Центрального района Гомеля признал виновными в нарушении порядка пикетирования и вынес им предупреждение. Молодых обвинили в том, что они ещё 22 февраля провели несанкционированную акцию на «нулевом километре» в память жертв Еврамайдана в Киеве.

Станислава Булла, который не присутствовал на заседании, суд признал виновным заочно. А вызвали активистов в суд не повесткой, а СМС-сообщением. Также только в суде они увидели административные протоколы. Андрей Тенюта отметил, что административное дело необходимо прекратить, так как протоколы составлялись в милиции без участия активистов.

Свою вину молодофронтовцы не признали. Они объяснили, что «Нулевой километр» – это место, где традиционно проводятся акции солидарности и раньше тех, кто возлагал цветы и ставил лампадки в память жертв теракта в Минске, Волгограде, к ответственности не привлекали.

Тем не менее, суд признал активистов виновными и вынес предупреждение.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on “Гомель: суд вынес папярэджаньні маладафронтаўцам за салідарнасьць з Украінай”

  1. Alaksiej says:

    Папярэджаньне за прызнанае судом парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства … – канешне прэцэдэнт. Такога раней не бывала.

    Але раней і любыя іншыя падобныя акцыі на “нулявым кілямэтры” ў Гомелі навогул не прызнаваліся парушэньнямі.

    Таму можна зрабіць выснову, што менавіта ўкраінская тэматыка мерапрыемства зьявілася падставаю для адміністратыўнага перасьледа актывістаў “Маладога фронту” ў Гомелі.

    А мяккасьць прысуду – вынік усё той жа ідэалягічнай мэтазгоднасьці (у цяперашніх палітычных умовах), пануючай у беларускіх судах, а не выключна праўнага абгрунтаваньня, якое павінна ляжаць у падмурку любога правамернага, у тым ліку й падобнага безпрэцэдэнтна мяккага, судовага рашэньня…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>