Не забірай жыцьцё!
2014 08/04

Праваабарончы цэнтар «Вясна» выдаў чарговы агляд-хроніку «Сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе».

ублікацыіАўтар-складальнік 300-старонкавай кнігі Тацяна Равяка сказала ў інтэрвію Радыё Свабода, што 2013 год запомніцца кансэрвацыяй і ўмацаваньнем сыстэмы парушэньня правоў чалавека: «Калі б яна была зроблена з жалеза, то ў 2013 годзе яна стала б іржавай».

«Вясна» выдае хронікі парушэньняў правоў чалавека з 1998 году. Прапусьцілі толькі 2011 год — вельмі цяжкі, у прыватнасьці і з-за арышту Алеся Бяляцкага. Але пасьля традыцыя выдаваць зборнікі аднавілася. І я лічу, што гэта вельмі важна — фіксаваць парушэньні. Жыцьцё праходзіць, падзеі забываюцца. Але мы такім чынам робім свой унёсак у гісторыю правоў чалавека«, — сказала Тацяна Равяка.

Праваабаронца падзялілася сваім топ-4 парушэньняў правоў чалавека, якія запомняцца ў 2013 годзе.

1. Палітычныя вязьні. «Тое, што яны ёсьць, гэта факт дыскрымінацыі людзей за іншадумства, за нязгоду з афіцыйнай палітыкай. Цягам 2013 году ў Беларусі было 11 чалавек, які адбывалі пакараньне з палітычных матываў».

2. Сьмяротнае пакараньне. «Яно робіць Беларусь чорнай дзіркай у Эўропе ў галіне правоў чалавека».

3. Адсутнасьць свабоды выказваньня. «Гэта закранае цэлы аспэкт парушэньняў правоў чалавека — выказваньне на старонках СМІ, дэманстрацыя нязгоды з выхадам на вуліцу, аб’яднаньне ў суполкі і арганізацыі».

4. Адміністрацыйныя прэвэнтыўныя арышты. «Цягам 2013 году ў Беларусі пад адміністрацыйны арышт трапілі 46 чалавек, некаторыя па 1 разу, а некаторыя — разоў 4–5. І тут несуцяшальная тэндэнцыя, таму што ўжо ў 2014 годзе такіх чалавек 31. А год практычна толькі пачаўся. Гэта значыць, што любая праява публічнай дзейнасьці цалкам душыцца дзяржавай. Асабліва абуральна, што людзей затрымліваюць прэвэнтыўна, толькі праз тое, што ўлады дапускаюць, што чалавек можа паўдзельнічаць у той ці іншай акцыі».

Сярод інфармацыі, прысьвечанай палітычным зьняволеным, у кнізе падрабязна апісваюцца парушэньні, зьдзейсьненыя ў дачыненьні да віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека і старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

«Алесь Бяляцкі — старшыня нашай арганізацыі, і зразумела, што калі мы рыхтавалі зборнік, было складана пазьбегнуць пэўнага суб’ектывізму. Але, зь іншага боку, на прыкладзе Алеся ў кнізе даецца карціна таго, што адбываецца зь іншымі палітвязьнямі. З Алесем сытуацыя ўнікальная ў тым пляне, што ён не палітык, у яго зусім іншы статус. За нашу гісторыю назіраньняў ні з кім не абыходзіліся так, як з Алесем. Ён у рэжыме поўнай ізаляцыі, яму забаронена размаўляць зь іншымі зьняволенымі, нельга нават вітацца. Атрымліваецца, што яго знаходжаньне ў калёніі ператворанае ў „ізаляцыю ў ізаляцыі“. Нягледзячы на гэта, ён вельмі шмат лістуецца, выдаў кнігу „Асьвечаныя Беларушчынай“», — распавяла Тацяна Равяка.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Топ-4 нарушений прав человека в 2013 году от Татьяны Ревяко

Правозащитный центр «Вясна» выдал очередной обзор – хронику «ситуации с правами человека в Беларуси в 2013 году».

Автор-составитель 300-страничной книги Татьяна Ревяко сказала в интервью Радио Свобода, что 2013 год запомнится консервации и укреплением системы нарушения прав человека: «Если бы она была сделана из железа, то в 2013 году она стала бы ржавой» .

«Вясна» выдает хроники нарушений прав человека с 1998 года. Пропустили только 2011 год – очень тяжелый, в частности и из-за ареста Алеся Беляцкого. Но после традиция издавать сборники возобновилась. И я считаю, что это очень важно – фиксировать нарушения. Жизнь проходит, события забываются. Но мы таким образом делаем свой ​​вклад в историю прав человека”, – сказала Татьяна Ревяко.

Правозащитник поделилась своим топ -4 нарушений прав человека , которые запомнятся в 2013 году.

1. Политические заключенные. «То, что они есть, это факт дискриминации людей за инакомыслие, за несогласие с официальной политикой. В течение 2013 году в Беларуси было 11 человек, отбывавших наказание по политическим мотивам».

2. Смертная казнь. «Оно делает Беларусь черной дырой в Европе в области прав человека».

3. Отсутствие свободы выражения. «Это затрагивает целый аспект нарушений прав человека – выражение на страницах СМИ, демонстрация несогласия с выходом на улицу, объединение в группы и организации».

4. Административные превентивные аресты. «В течение 2013 году в Беларуси под административный арест попали 46 человек, некоторые по 1 разу, а некоторые – раз 4-5. И тут неутешительная тенденция, потому что уже в 2014 году таких человек 31. А год практически только начался. Это значит, что любое проявление публичной деятельности полностью подавляется государством. Особенно возмутительно, что людей задерживают превентивно, только из-за того, что власти допускают, что человек может поучаствовать в той или иной акции».

Среди информации, посвященной политическим заключенным, в книге подробно описываются нарушения, совершенные в отношении вице-президента Международной федерации за права человека и председателя Правозащитного центра «Вясна» Алеся Беляцкого.

«Алесь Беляцкий – председатель нашей организации, и понятно, что когда мы готовили сборник, было сложно избежать определенного субъективизма. Но, с другой стороны, на примере Алеся в книге дается картина того, что происходит с другими политзаключенными. С Алесем ситуация уникальна в том плане, что он не политик, у него совсем другой статус. За нашу историю наблюдений ни с кем не обращались так, как с Алесем. Он в режиме полной изоляции, ему запрещено общаться с другими заключенными, нельзя даже здороваться. Получается, что его пребывание в колонии преобразовано в “изоляцию в изоляции”. Несмотря на это, он очень много переписывается, издал книгу “освящены Беларушчыны”», – рассказала Татьяна Ревяко.

Паводле Радыё Свабода,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>