2014 15/04

Алена Каваленка

Алена Каваленка пакараная штрафам у памеры 20 базавых велічынь, што складае 3 мільёны рублёў. Раней арыштам на 7 сутак быў пакараны другі ўдзельнік той самай акцыі, сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў.

Судзіла абодвух актывістаў адна й тая ж судзьдзя Першамайскага райсуду Натальля Карабліна.

Алена Каваленка адмовілася даваць тлумачэньні. Толькі сказала, што падчас гэтай акцыі разам з Янам Дзяржаўцавым рэалізовалі сваё права на публічнае выказваньне сваіх меркаваньняў. І паколькі такое права ў грамадзяніна ёсьць, яна лічыць, што браць дазвол на падобныя акцыі бессэнсоўна. Што да агучанага меркаваньня аб тым, што ў Беларусі няма сумленных і справядлівых выбараў, то гэта яе ўласнае меркаваньне й грамадзянская пазыцыя. Судзьдзя Натальля Карабліна гэта выслухала, агучыла матэрыялы справы і выйшла на 15 хвілін, абвясьціўшы перапынак перад вынясеньнем пастановы. Вярнуўшыся, прачытала пастанову пра штраф,”— распавёў праваабаронца Павел Левінаў.

Пікет за байкот выбараў віцебскія актывісты КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка зладзілі 22 сакавіка, напярэдадні асноўнага дня галасаваньня. Яны выйшлі да віцебскай СШ №46 з плякатам «Байкот выбарчаму фарсу».

25 сакавіка Ян Дзяржаўцаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, калі вяртаўся са святкаваньня Дня Волі. Ноч правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. А назаўтра, 26 сакавіка, яму быў прысуджаны арышт на 7 сутак, бо суд прызнаў яго арганізатарам акцыі, а таксама ўлічыў, што правапарушэньне зьдзейснена паўторна на працягу года.

Як паведаміў тады праваабаронца Леанід Свецік, падчас судовага працэсу судзьдзя Натальля Карабліна не задаволіла ніводнага з заяўленых хадайніцтваў з боку Дзяржаўцава, а менавіта: не дазволіла прадставіць перакладчыка, не выклікала сьведкаў з боку актывіста, не дапусьціла ў працэс прадстаўніка-абаронцу Пятра Іванова.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Витебскую активистку оштрафовали за пикет за бойкот выборов

Елена Коваленко наказана штрафом в размере 20 базовых величин, что составляет 3 миллиона рублей. Ранее аресту на 7 суток был подвергут второй участник той самой акции, член КХП БНФ Ян Державцев.

Судила обоих активистов одна и та же судья Первомайского райсуда Наталья Кораблина.

Елена Коваленко отказалась давать объяснения. Только сказала, что во время этой акции вместе с Яном Державцевым рэализовали свое право на публичное выражение своих мнений. И поскольку такое право у гражданина есть, она считает, что брать разрешение на подобные акции бессмысленно. Что касается озвученного мнения о том, что из Беларуси нет честных и справедливых выборов, то это ее собственное мнение и гражданская позиция. Судья Наталья Кораблина это выслушала, озвучила материалы дела и вышла на 15 минут, объявив перерыв перед вынесением постановления. Вернувшись, прочитала постановление о штрафе,” – рассказал правозащитник Павел Левинов.

Пикет за бойкот выборов витебские активисты КХП БНФ Ян Державцев и Елена Коваленко провели 22 марта, накануне основного дня голосования. Они вышли к витебской СШ №46 с плакатом «Бойкот избирательному фарсу».

25 марта Ян Державцев был задержан сотрудниками милиции, когда возвращался с празднования Дня Воли. Ночь провел в изоляторе временного содержания. А назавтра, 26 марта, ему был присужден арест на 7 суток, так как суд признал его организатором акции, а также учёл, что правонарушение совершено повторно в течение года.

Как сообщил тогда правозащитник Леонид Светик, во время судебного процесса судья Наталья Кораблина не удовлетворила ни одного из заявленных ходатайств со стороны Державцева, а именно: не позволила представить переводчика, не вызвало свидетелей со стороны активиста, не допустила в процесс представителя – защитника Петра Иванова.

Паводле vitebskspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Віцебскую актывістку аштрафавалі за пікет за байкот выбараў”

  1. Alaksiej says:

    Права на публічнае выказваньне меркаваньня й мірныя сходы грамадзянаў у Беларусі – пад забаронай і жорсткім ідэалягічным кантролем.

    Насуперак прадугледжаных Канстытуцыяй дзяржаўных гарантыяў для рэалізацыі гэтага права ўладамі тут пастаянна ствараюцца непераадольныя бюракратычна-адміністрацыйныя перашкоды, а актыўныя грамадзяне перасьледуюцца ў судах на падставе супярэчных трактовак спэцыялізаванага закону, які не адпавядае іпэратыўным нормам Канстутуцыі й Міжнароднага Пакту.

    Гэты нацыянальны закон згодна з апошнім заключэньнем Венецыянскай камісыі патрабуе дапрацоўцы з мэтаю імплемэнтацыі міжнародных стандартаў права ў нацыянальнае заканадаўства і судовую практыку.

    Аднак, ані экспэртныя заключэньні Венецыянскай камісыі, ані шматлікія ўжо рашэньні КПЧ ААН па гэтых пытаньнях не ўспрымаюцца дзейсным у Беларусі аднапартыйным аўтарытарным рэжымам. Партыя Лукашэнкі ўзурпавала права на любыя публічныя акцыі й выказваньні, грамадзянскую актыўнасьць. “Ідэалягічная вэртыкаль” дыктуе свае нормы й правілы й такім чынам дыскрымінуе беларускіх грамадзянаў па палітычных, моўных і нацыянальных матывах, а таксама падмяняе права свабоднага асэнсаванага выбару ды ўдзелу ў сапраўды дэмакратычным выбарчым працэсе навязваемым грамадзтву абавязкам пакорліва ўдзельнічаць ў выбарчай масоўцы, у тых маніпуляцыях і непрыхаваным выбарчым фарасе.

    Так на вачах бязьдзейснай, цалкам кішэннай нацыянальнай судовай сыстэмы і бязьдзейснага Канстытуцыйнага суду ў Беларусі для грамадзянаў цалкам заблякаванае й не працуе ані канстытуцыйнае права, ані агульнапрызнаныя ў сьвеце стандарты права ў галіне правоў чалавека, адлюстраваныя ў міжнародных дамовах.

    Так год за годам забясьпечваецца стабільнасьць усёй дадзенай антыканстытуцыйнай па сутнасьці сыстэмы кіраваньня ў краіне, у якой грамадзяне (беларусы) на практыцы цалкам пазбаўленыя свайго неад’емнага грамадзянскага статусу й разглядаюцца толькі як электаральны ды працоўны рэсурс пануючага аўтакратычнага рэжыму на тэрыторыі быццам бы яшчэ незалежнай беларускай краіны.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>