2014 04/04

Бабруйская незалежная журналістка Марына Малчанава атрымала ліст з пракуратуры, у адказ на сваю заяву. Зь яе бабруйчанка даведалася, што адміністратыўная справа супраць яе закрытая.

Нагадаем, пасьля асьвятленьня антываеннага пікету, журналістку выклікалі ў міліцыю. Там, на прыёме ў маёра Сяргея Рудзько Марына Малчанава даведалася, што яе спрабуюць прыцягнуць да адказнасьці за парушэнне артыкула 23.34 КаАП “парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства”. У сувязі з гэтым яна вырашыла накіраваць скаргу на дзеяньні супрацоўніка міліцыі Рудзько ў пракуратуру.

Марына Малчанава адзначыла, што расцэньвае дзеяньні маёра як перасьлед за журналісцкую дзейнасьць. Прасіла пракуратуру разгледзець выкладзеныя ёй факты з пункту гледжаньня артыкула 198 КК РБ «Перашкода законнай прафэсыйнай дзейнасьці журналіста».

Але ў адказе з пракуратуры Марыне паведамілі толькі тое, што ў адносінах да яе 19 сакавіка вынесена пастанова аб спыненьні справы аб адміністратыўным правапарушэньні. І пры гэтым – ніякіх камэнтароў наконт дзеяньняў маёра Сяргея Рудзько.

Такім чынам, скарга вярнулася да мяне назад неразгледжанай, – кажа Марына Малчанава. - Мне паведамілі, што мой зварот фактычна зьяўляецца “скаргай на рашэньне аб спыненьні справы”. Таксама ў адказе гаворыцца, што калі я хачу, каб скарга ўсё ж была разгледжаная, мне трэба аплаціць дзяржпошліну. Яе, як вынікае з паперы, трэба аплочваць у абавязковым парадку. Ці буду я аплочваць гэтую пошліну, каб скаргу ўсё ж разгледзелі? Не! Калі б мне верылася, хаця б крыху, у станоўчы вынік, я б гэта зрабіла, але веры ў справядлівасьць, на жаль, няма, – адзначыла журналістка.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Бобруйск: Дело закрыли, по существу жалобы не ответили

Бобруйская независимая журналистка Марина Молчанова получила письмо из прокуратуры, в ответ на свое заявление. С её бобруйчанка узнала, что административное дело против неё закрыто.
Напомним, после освещения антивоенного пикета, журналистку вызвали в милицию. Там, на приёме у майора Сергея Рудько Марина Молчанова узнала, что её пытаются привлечь к ответственности за нарушение статьи 23.34 КоАП «нарушение порядка организации или проведения массового мероприятия». В связи с этим она решила направить жалобу на действия сотрудника милиции Рудько в прокуратуру.

Марина Молчанова отметила, что расценивает действия майора как преследование за журналистскую деятельность. Просила прокуратуру рассмотреть изложенные ей факты с точки зрения статьи 198 УК РБ «Препятствие законной профессиональной деятельности журналиста».

Но в ответе из прокуратуры Марине сообщили лишь то, что в отношении её 19 марта вынесено постановление о прекращении дела об административном правонарушении. И при этом – никаких комментариев по поводу действий майора Сергея Рудько.

– Таким образом, жалоба вернулась ко мне назад нерассмотренной, – говорит Марина Молчанова. – Мне сообщили, что моё обращение фактически является “жалобой на решение о прекращении дела”. Также в ответе говорится, что если я хочу, чтобы жалоба всё же было рассмотрена, мне нужно оплатить госпошлину. Её, как следует из бумаги, нужно оплачивать в обязательном порядке. Буду ли я оплачивать эту пошлину, чтобы жалобу всё же рассмотрели? Нет! Если бы мне верилось, хотя бы немного, в положительный результат, я бы это сделала, но веры в справедливость, к сожалению, нет, – отметила журналистка.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

One thought on “Бабруйск: Справу закрылі, па сутнасьці скаргі не адказалі”

  1. Alaksiej says:

    Міліцыянтаў пераўтвараюць ў падзаборных дваровых шавак… Яны ўжо запамяталі для чаго апранаюць форму й носяць пагоны.

    Гэтыя, так бы мовіць, прадстаўнікі ўлады выконваюць ролю “палітычнай жандармэрыі”, а не правааховы.

    Абарона правоў і свабодаў грамадзянаў – для іх пусты гук, як і для пракурораў ды судзьдзяў адпаведныя канстытуцыйныя нормы й сама Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – пустая дэклярацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>