Не забірай жыцьцё!
2014 04/05

Нядаўна выйшла ў сьвет кніга пад назвай «Судовыя справы, якія зьмяняюць Украіну». Гэта выданьне ў перамогах звычайных людзей у незвычайных, а часам беспрэцэдэнтных судовых справах. Публікуецца на мове арыгіналу.

Барацьба за свабоду сходаў у Стразбуры даказала

У зборнік увайшло 20 судовых справаў, якія можна назваць стратэгічнымі. Бо яны, па словах кіраўніка Цэнтру інфармацыі па правах чалавека Тацяны Пячончык, уздымаюць пытаньне сыстэмнага парушэньня правоў чалавека, выкліканыя недахопамі заканадаўчага характару й недахопамі адміністратыўнай судовай практыкі. «Мэтай гэтага выданьня зьяўляецца распаўсюд інфармацыі аб стратэгічных судовых справах як аднаго з эфэктыўных інструмэнтаў праваабароны», – дадае яна.

Яскравым прыкладам гэтаму зьяўляецца выйграная ў мінулым годзе ў Эўрапейскім судзе па правах чалавека (ЭСПЧ) справа Верэнцоў супраць Украіны, якая тычыцца забароны мірных сходаў. Заяўніком у ёй апынуўся жыхар Львова, які спрабаваў прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемы карупцыі ў ворганах пракуратуры. Таму й вырашыў праводзіць мітынгі каля будынку пракуратуры. Акцыі павінны былі доўжыцца паўгода, пачынаючы з жніўня 2010-га. Колькасць магчымых удзельнікаў не павінна была перавышаць 50 чалавек. Пра ўсё гэта ён і паведаміў гарадзкому кіраўніку Львова.

Цярпеньне праваахоўных ворганаў уварваўся 12 кастрычніка, калі Верэнцоў з двума дзесяткамі іншых актывістаў арганізаваў чарговую акцыю. Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што дэманстранты ня маюць права набліжацца да будынка пракуратуры бліжэй, чым на 5 мэтраў. Таму актывісты былі вымушаныя перайсьці на другі бок вуліцы. Праваахоўнікі заявілі, што гэта таксама незаконна, і паспрабавалі адмовіць Аляксею Верэнцову ў правядзеньні акцыі. Аднак ён вырашыў працягнуць пікет. А ўжо на наступны дзень Львоўскі акруговай адмінсуд па пазове мясцовае рады забараніў яму праводзіць дэманстрацыі. Самога ж Аляксея Верэнцова абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні адміністратыўных парушэньняў, у прыватнасьці ў злосным непадпарадкаваньні вартавым парадку й парушэньні парадку правядзеньня дэманстрацыяў. Ён быў затрыманы да судовага разбору й паўстаў перад Галіцкім раённым судом Львова, які прызнаў яго вінаватым у зьдзяйсьненьні адміністратыўных правапарушэньняў і прысудзіў да 3 дзён арышту.

Пасьля свайго вызваленьня Верэнцоў абскардзіў гэтае рашэньне суду. Але Львоўскі абласны апэляцыйны суд адхіліў скаргу. Тады ён зьвярнуўся ў ЭСПЧ, які вынес рашэньне на ягоную карысьць, прызнаўшы, што ўмяшаньне ў ягонае права на свабоду мірных сходаў не было заканадаўча абгрунтаваным і неабходным у дэмакратычным грамадзтве. Таксама зьвярнуў увагу на тое, што справа Верэнцова «выявіла заканадаўчы прабел адносна свабоды мірных сходаў, які існуе ва Ўкраіне ўжо два дзесяцігодзьдзі”. Таму наша дзяржава павінна рэфармаваць заканадаўства, прапісаўшы патрабаваньні да арганізацыі правядзеньня мірных сходаў і падставы для іх абмежаваня.

На падставе рашэньня ЭСПЧ Вярхоўны Суд Украіны скасаваў пастановы львоўскіх судоў і канчаткова закрыў адміністратыўную вытворчасьць адносна Аляксея Верэнцова. «Гэта справа сталася істотным фактарам у дыскусыі аб неабходнасьці закону аб мірных сходах, – лічыць сябра праўленьня Ўкраінскага Гэльсынскага саюзу па правах чалавека Уладзімер Яворскі. – Важным зьяўляецца той факт, што з моманту вынясенья гэтага рашэньня й да моманту заканадаўчага ўрэгуляваньня свабоды мірных сходаў, любое абмежаваньне права на іхнае правядзеньне зьяўляецца незаконным».

Антыдыскрымінацыйныя рашэньні

Увогуле, падобных справаў, выйграных ў ЭСПЧ украінцамі, досыць шмат. Толькі на рахунку Харкаўскай праваабарончай групы іх каля 50-ці. Яшчэ больш справаў, якія спрыяюць ня толькі аднаўленью справядлівасьці, але й зьмене судовай практыкі ва Ўкраіне па жыцьцёва важных пытаннях, праваабаронцы й адвакаты выйгралі ў нацыянальных судах. Яскравым прыкладам зьяўляецца спрэчка адваката зь Днепрапятроўску – Дзьмітрыя Жарага, які ня змог на інваліднай калясцы патрапіць у аптэку ў родным горадзе.

На працягу доўгага часу ён патрабаваў ад кіраўніцтва аптэкі абсталяваць памяшканьне зручным пандусам. Але яго так і не пачулі. Таму пасьля безвыніковай перапіскі з чыноўнікамі Дзяржаўнай інспэкцыі па кантролі якасьці лекавых сродкаў Днепрапятроўскай вобласьці й Галоўнага архітэктурна – пляніровачнага кіраваньня ён падаў пазоў у Днэпрапятроўскі акруговы адміністратыўны суд. Так Дзьмітрый Жары хацеў паўплываць у цэлым на сытуацыю ў краіне па арганізацыі вольнага доступу да аптэчных памяшканьняў асобам з абмежаванымі фізічнымі магчымасьцямі.

Зрэшты, толькі апэляцыйны суд прыняў ягоныя пазоўныя патрабаваньні, прызнаўшы супрацьпраўнай бязьдзейнасьць Дзяржаўнай службы лекавых сродкаў у Днэпрапятроўскай вобласьці па ажыцьцяўленьні праверкі выкананьня ліцэнзыйных патрабаваньняў. Акрамя таго, ён абавязаў разгледзець пытаньне аб ануляваньні ліцэнзыі на раздробны гандаль лекамі аптэцы, да якой быў зьдзейсьнены пазоў. Пасьля чаго тагачасны прэм’ер-міністар Мікалай Азараў даручыў Міністэрству аховы здароўя сумесна зь Міністэрствам рэгіянальнага разьвіцьця распрацаваць зьмены ва Ўмовы ліцэнзаваньня аптэкаў і мэдустановаў, якія б гарантавалі вольны доступ у памяшканьні людзям з абмежаванымі магчымасьцямі. Так намаганьні аднаго чалавека па абароне сваіх правоў змаглі паўплываць на сытуацыю па краіне ў цэлым.

Пасьля ў днэпрапятроўскага змагара з дыскрымінацыяй інвалідаў зьявіліся пасьлядоўнікі. Так, маладая жыхарка Данецку Тацяна Грэчышнікава, якая вымушаная пасьля аварыі перасоўвацца на інваліднай калясцы, выйграла суд у начнога клубу. Яго працаўнікі не пусьцілі яе разам з сябрамі ў сваю ўстанову, сапсаваўшы сваімі паводзінамі ёй сьвята й настрой. Перамогі ў судзе дамогся й невідушчы адвакат з Львова Андрэй Стэгніцкі, які патрабаваў ад Дзяржпрадпрыемствы “Укрзализныця” адаптацыі сайта транспартнага манапаліста да патрэбаў людзей з недахопамі зроку. Гэтыя справы таксама ўвайшлі ў сьпіс справаў, якія мяняюць Украіну.

Адгалоскі таталітарнага рэжыму

А адкрывае зборнік спрэчка, якую выйгралі ў Чарнігаўскай аблрадзе бацькі непаўнагадовых дзяцей. Гаворка йдзе аб абскарджаньні прынятага чыноўнікамі рашэньня аб увядзеньні камэнданцкай гадзіны, згодна зь якой дзеці ва ўзросьце да 14 гадоў ня мелі права з 22 гадзінаў без суправаджэньня бацькоў знаходзіцца на вуліцах і іншых грамадзкіх месцах. Для тых, каму было ад 14 да 16 гадоў, забарона пачынала дзейнічаць з 23 гадзінаў.

На думку праваабаронцы Уладзімера Яворскага, такое рашэньне парушае правы грамадзянаў на свабоду перамяшчэньня.

– Падобная практыка ўвядзеньня камэнданцкай гадзіны існуе ў таталітарных краінах – Расеі й Беларусі, якія перанялі яе з савецкіх часоў, – тлумачыць ён. – Такі недэмакратычны досьвед у 2009 годзе вырашылі пераняць і ўкраінскія ворганы ўлады. Таму неўзабаве пасьля рашэньня Чарнігаўскай аблрады камэнданцкія гадзіны былі ўведзеныя ў 2/3 абласьцях Украіны. Гэтыя рашэньні зьяўляюцца незаконнымі, бо супярэчаць асноўным канстытуцыйным прынцыпам. На іх падставе гады тры таму сацыяльныя службы разам з праваахоўнікамі пачалі масава прыцягваць бацькоў да адміністратыўнай адказнасьці за невыкананьне сваіх бацькоўскіх абавязкаў. І большасьць такіх абвінавачваньняў былі беспадстаўнымі. Бо бывалі выпадкі, калі дзеці пасьля 22-00 вярталіся дадому з спартовых трэніровак. Таму з дапамогаю праваабаронцаў бацькі вырашылі абскардзіць рашэньне аблрады аб увядзеньні камэнданцкай гадзіны й атрымалі станоўчае рашэньне суду.

Спадзяемся, што ў будучыні актыўнасьць грамадзянаў Украіны ня зьменшыцца. Бо ўкраінцы павінны разумець, што яны, выйграўшы справу ў судзе, могуць ня толькі зьмяніць судовую практыку, але й дамагчыся істотных зрухаў у дзяржаўнай сыстэме.

Камэнтар выканаўчага дырэктара УХСПЧ Аркадзя Бушчанкі:

– Існуе перакананьне, што чалавек самастойна ня можа зьмяніць гісторыю. Яна павінна ўступаць у партыі, прафсаюзы, грамадзкія арганізацыі, мае набываць палітычны ўплыў – і толькі тады можна задумацца над тым, каб нешта зьмяніць да лепшага. Часам гэта так, але ў большасьці выпадкаў – не.

Геніяльнае тварэньне чалавецтва – судовыя спрэчкі – дае магчымасьць чалавеку супрацьстаяць ня толькі замахам больш моцных і магутных, але й цэлых сыстэмаў. І ня толькі супрацьстаяць, але й зьмяняць гэтыя сыстэмы. Мяняць суды – для таго, каб іншыя маглі скарыстацца гэтым для абароны сваіх правоў. Гісторыя ведае мноства выпадкаў, калі менавіта праз суд чалавек ня толькі абараняў свае правы, але й зьмяняў сытуацыю ў цэлым. Калі выйграны пазоў станавіўся штуршком для істотных рэформаў у дзяржаўнай сыстэме й палітыцы.

Справа Эрнэста Міранды, які ніколі ня быў уплывовым чалавекам, у Вярхоўным Судзе ЗША прымусіла амэрыканцаў рэфармаваць крымінальную юстыцыю й выдаткаваць мільярды даляраў на стварэньне й функцыянаваньне бязвыплатнай юрыдычнай дапамогі: бяз гэтага абвінавачваньне рызыкавала пройгрышам справы.

У адказ на пазоў Фонду абароны навакольнага асяродзьдзя й спажыўцоў супраць адміністрацыі Дэлі суд адзначыў, што права на бясплатную адукацыю ня можа быць задаволенае, калі дзяржава не забясьпечвае элемэнтарную інфраструктуру ў школах. Гэта прымусіла індыйскія ўлады выдаткаваць на ўладкаваньне школаў санітарным абсталяваньнем.

Існуе мноства іншых прыкладаў выдатнага ўплыву невядомых да таго «сутяжнікаў» на фармаваньне й рэфармаваньне цэлых сыстэмаў. Некаторыя з гэтых справаў вельмі вядомыя й цытуюцца ў многіх дакумэнтах, некаторыя амаль невядомыя за межамі нейкага горада альбо рэгіёну. Але ў любым выпадку ўсе яны складаюць бясспрэчны ўнёсак у тое, што мы называем праўнай культураю.

Такія справы, значэньне якіх не абмяжоўваецца прыватнай цікавасьцю боку, а ўплывае на разьвіцьцё праўнай сыстэмы, мы называем стратэгічнымі справамі альбо справамі ў абарону публічных інтарэсаў. Яны так ці інакш паўплывалі на сытуацыю з правамі чалавека. Некаторыя зь іх прывялі да зьмены заканадаўства, іншыя, наадварот, прадухілілі практыкі парушэньня заканадаўства альбо міжнародных дамоваў. Некаторыя ўвасобіліся ў пэўных рэформах, іншыя чакаюць свайго ўвасабленьня. У любым выпадку дзякуючы такім справам словы «справядлівасьць», «права» і «правасудзьдзе» не ператворацца ў пусты гук.

Ад рэдакцыі: апісанне стратэгічных справаў, выйграных ў ЭСПЧ Украінай з адпаведнай дакумэнтацыяй, рашэньнямі …, а таксама практычныя парады ПА ЗВАРОТАХ У ЭЎРАПЕЙСКІ СУД ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА і ІНШЫЯ МІЖНАРОДНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ можна знайсьці на украінскім праваабарончым сайце ПЛЯТФОРМА СТРАТЭГІЧНАЙ СУДОВАЙ АБАРОНЫ.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

20 дел, которые меняют Украину: стратегия и тактика судебных побед

Недавно вышла в свет книга под названием «Судебные дела, которые меняют Украину». Это издание о победах обычных людей в необычных, а иногда беспрецедентных судебных делах. Публикуется на языке оригинала

Борьба за свободу собраний в Страстбурге доказала

В сборник вошло 20 судебных дел, которые можно назвать стратегическими. Ведь они, по словам главы Центра информации по правам человека Татьяны Печончик, поднимают вопрос системного нарушения прав человека, вызваны недостатками законодательного характера и недостатками административной судебной практики. «Целью этого издания является распространение информации о стратегических судебные делах как одного из эффективных инструментов правозащиты», – добавляет она.

Ярким тому подтверждением является выиграная в прошлом году в Европейском суде по правам человека (ЕСПЧ) дело Веренцов против Украины, которая касается запрета мирных собраний. Заявителем в нём оказался житель Львова, который пытался привлечь внимание общественности к проблеме коррупции в органах прокуратуры. Поэтому и решил проводить митинги у здания прокуратуры. Акции должны были длиться полгода, начиная с августа 2010-го. Количество возможных участников не должна была превышать 50 человек. Обо всём этом он и сообщил городскому руководству Львова.

Терпение правоохранительных органов окончилось 12 октября, когда Веренцов с двумя десятками других активистов организовал очередную акцию. Сотрудники милиции заявили, что демонстранты не имеют права приближаться к зданию прокуратуры ближе, чем на 5 метров. Поэтому активисты были вынуждены перейти на другую сторону улицы. Правоохранители заявили, что это также незаконно, и попытались отказать Алексею Веренцову в проведении акции. Однако он решил продолжить пикет. А уже на следующий день Львовский окружной админсуд по иску местного совета запретил ему проводить демонстрации. Самого же Алексея Веренцова обвинили в совершении административных нарушений, в частности злостном неповиновении стражам порядка и нарушении порядка проведения демонстраций. Он был задержан для судебного разбирательства и предстал перед Галицким районным судом Львова, который признал его виновным в совершении административных правонарушений и приговорил к 3 дням ареста.

После своего освобождения Веренцов обжаловал это решение суда. Но Львовский областной апелляционный суд отклонил жалобу. Тогда он обратился в ЭСПЧ, который вынес решение в его пользу, признав, что вмешательство в его право на свободу мирных собраний не было законодательно обоснованным и необходимым в демократическом обществе. Также обратил внимание на то, что дело Веренцова «обнаружило законодательный пробел относительно свободы мирных собраний, который существует в Украине уже два десятилетия». Поэтому наше государство должно реформировать законодательство, прописав требования к организации проведения мирных собраний и основания для их ограничения.

На основании решения ЭСПЧ Верховный Суд Украины отменил постановления львовских судов и окончательно закрыл административное производство относительно Алексея Веренцова. «Это дело стало существенным фактором в дискуссии о необходимости закона о мирных собраниях, – считает член правления Украинского Хельсинского союза по правам человека Владимир Яворский. – Важным является тот факт, что с момента вынесения этого решения и до момента законодательного урегулирования свободы мирных собраний, любое ограничение права на их проведение является незаконным».

Антидискриминационные решения

В общем, подобных дел, выигранных в ЕСПЧ украинцами, достаточно много. Только на счету Харьковской правозащитной группы их около 50-и. Ещё больше дел, которые способствуют не только восстановлению справедливости, но и изменению судебной практики в Украине по жизненно важным вопросам, правозащитники и адвокаты выиграли в национальных судах. Ярким примером является спор адвоката из Днепропетровска – Дмитрия Жарого, который не смог на инвалидной коляске попасть в аптеку в родном городе.

В течение длительного времени он требовал от руководства аптеки оборудовать помещение удобным пандусом. Но его так и не услышали. Поэтому после безрезультатной переписки с чиновниками Государственной инспекции по контролю качества лекарственных средств Днепропетровской области и Главного архитектурно-планировочного управления он подал иск в Днепропетровский окружной административный суд. Так Дмитрий Жарый хотел повлиять в целом на ситуацию в стране по организации свободного доступа в аптечные помещения лиц с ограниченными физическими возможностями.

Впрочем, только апелляционный суд принял его исковые требования, признав противоправной бездеятельность Государственной службы лекарственных средств в Днепропетровской области по осуществлению проверки выполнения лицензионных требований. Кроме того, он обязал рассмотреть вопрос об аннулировании лицензии на розничную торговлю лекарствами аптеки, к которой был выдвинут иск. После чего тогдашний премьер-министр Николай Азаров поручил Министерству здравоохранения совместно с Министерством регионального развития разработать изменения в Условия лицензирования аптек и медучреждений, которые бы гарантировали свободный доступ в помещения людям с ограниченными возможностями. Так усилия одного человека по защите своих прав смогли повлиять на ситуацию по стране в целом.

Впоследствии у днепропетровского борца с дискриминацией инвалидов появились последователи. Так, молодая жительница Донецка Татьяна Гречишникова, которая вынуждена после аварии передвигаться на инвалидной коляске, выиграла суд у ночного клуба. Его работники не пустили её вместе с друзьями в своё заведение, испортив своим вызывающим поведением ей праздник и настроение. Победы в суде добился и незрячий адвокат из Львова Андрей Стегницкий, который требовал от Госпредприятия “Укрзализныця” адаптации сайта транспортного монополиста к потребностям людей с недостатками зрения. Эти дела также вошли в список дел, которые меняют Украину.

Отголоски тоталитарного режима

А открывает сборник спор, который выиграли у Черниговского облсовета родители несовершеннолетних детей. Речь идет об обжаловании принятого чиновниками решение о введении комендантского часа, согласно которому дети в возрасте до 14 лет не имели права с 22 часов без сопровождения родителей находиться на улицах и других общественных местах. Для тех, кому было от 14 до 16 лет, запрет начинал действовать с 23 часов.

По мнению правозащитника Владимира Яворского, такое решение нарушает права граждан на свободу передвижения.

– Подобная практика введения комендантского часа существует в тоталитарных странах – России и Беларуси, которые переняли её с советских времён, – объясняет он. – Такой недемократический опыт в 2009 году решили перенять и украинские органы власти. Поэтому вскоре после Черниговского облсовета комендантские часы были введены в 2/3 областей Украины. Эти решения являются незаконными, ведь противоречат основным конституционным принципам. На их основании года три назад социальные службы вместе с правоохранителями начали массово привлекать родителей к административной ответственности за невыполнение своих родительских обязанностей. И большинство таких обвинений были безосновательными. Ведь бывали случаи, когда дети после 22-00 возвращались домой со спортивных тренировок. Поэтому с помощью правозащитников родители решили обжаловать решение облсовета о введении комендантского часа и получили положительное решение суда.

Надеемся, что в будущем активность граждан Украины не уменьшится. Ведь украинцы должны понимать, что они, выиграв дело в суде, могут не только изменить судебную практику, но и добиться существенных сдвигов в государственной системе.

Комментарий исполнительного директора УХСПЧ Аркадия Бущенко:

– Существует убеждение, что человек самостоятельно не может изменить историю. Он должен вступать в партии, профсоюзы, общественные организации, должен приобретать политическое влияние – и только тогда можно задуматься над тем, чтобы что-то изменить к лучшему. Иногда это так, но в большинстве случаев – нет.

Гениальное творение человечества – судебный спор – даёт возможность человеку противостоять не только посягательству более сильных и могущественных, но и целым системам. И не только противостоять, но и изменять эти системы. Менять суды – для того, чтобы другие могли воспользоваться этим для защиты своих прав. История знает множество случаев, когда именно через суд человек не только защитил свои права, но и изменил ситуацию в целом. Когда выигран иск это становился толчком для существенных реформ в государственной системе и политике.

Дело Эрнесто Миранды, который никогда не был влиятельным человеком, в Верховном Суде США заставило американцев реформировать уголовную юстицию и потратить миллиарды долларов на создание и функционирование бесплатной юридической помощи: без этого обвинения рисковало проигрышем дела.

В ответ на иск Фонда защиты окружающей среды и потребителей против администрации Дели суд отметил, что право на бесплатное образование не может быть удовлетворено, если государство не обеспечивает элементарную инфраструктуру в школах. Это заставило индийские власти потратиться на обустройство школ санитарным оборудованием.

Существует множество других примеров выдающегося влияния неизвестных до того «сутяжников» на формирование и реформирование целых систем. Некоторые из этих дел очень известные и цитируются во многих документах, некоторые почти неизвестны за пределами какого-то города или региона. Но в любом случае все они составляют неоспоримый вклад в то, что мы называем правовой культурой.

Такие дела, значение которых не ограничивается частным интересом стороны, а влияет на развитие правовой системы, мы называем стратегическими делами или делами в защиту публичных интересов. Они так или иначе повлияли на ситуацию с правами человека. Некоторые из них привели к изменению законодательства, другие, наоборот, предотвратили практики нарушения законодательства или международных договоров. Некоторые воплотились в определенных реформах, другие ожидают своего воплощения. В любом случае благодаря таким делам слова «справедливость», «право» и «правосудие» не превратятся в пустой звук.

От редакции: описание стратегических дел, выигранных в ЕСПЧ Украиной с соответствующей документацией, решениями … а также ПРАКТИЧЕСКИЕ СОВЕТЫ ПО ОБРАЩЕНИЮ В ЕВРОПЕЙСКИЙ СУД ПО ПРАВАМ ЧЕЛОВЕКА И ИНЫЕ МЕЖДУНАРОДНЫЕ ОРГАНИЗАЦИИ можно найти на правозащитном сайте ПЛАТФОРМА СТРАТЕГИЧЕСКОЙ СУДЕБНОЙ ЗАЩИТЫ.

Паводле Аляксандра Цімашчук, журналісткі
Сайта “ЮРЛИГА”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

One thought on “20 справаў, якія зьмяняюць Украіну: стратэгія й тактыка судовых перамогаў”

  1. AL says:

    У адрозьненьні ад беларускіх, украінскія праваабаронцы ў самыя горшыя часы ў мінулым мелі магчымасьць рэальна зьмяняць заканадаўства й судовую практыку – выйграныя справы ў Эўрапейскім судзе (ЭСПЧ) вырашалі праблемы й зьмянялі сытуацыю. Рашэньні ЭСПЧ – выконваліся безумоўна, таму былі дзейсным інструмэнтам уплыву …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>