Не забірай жыцьцё!
2014 11/05

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасьцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2014 год.

У межах праграмы ўдзельнікі знаёмяцца зь гісторыяй і філязофіяй правоў чалавека, а таксама мэтадамі й сродкамі іхнае абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкамі школы зьяўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацыяў Беларусі ды іншых краінаў, вядомыя ды аўтарытэтныя спэцыялісты ў галіне правоў чалавека й права.

Мэтавая група:

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі зь Беларусі, зацікаўленыя ў набыцьці ведаў у галіне правоў чалавека.
Узрост: ад 18 да 25 гадоў.

Група будзе зфармаваная з 20-22 удзельнікаў на конкурснай аснове.

Месца правядзеньня:

Беларускі Дом правоў чалавека Летува (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская й расейская.
Тэрміны правядзеньня Летніх школаў па правах чалавека:

Школа першага набору

1 – 9 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 2 чэрвеня ўлучна)

Школа другога набору

10 – 18 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 6 чэрвеня ўлучна)
Школа трэцьцяга набору

23 – 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня ўлучна)

Школа чацвертага набору

1 – 9 жніўня (заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня ўлучна)

Падача заявак на ўдзел:

Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму й даслаць не пазьней за вызначаны тэрмін (заяўкі, дасланыя пазьней за ўказаныя даты, разглядацца не будуць) на адрас: belschool@gmail.com.

Пажадана прадставіць таксама рэкамэндацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадзкай арганізацыі, зь якой супрацоўнічае прэтэндэнт, зь месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца прэтэндэнтам, якія арыентуюцца ў грамадзкай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманьні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысьць іхнае абароны.

УВАГА! ПАТРАБАВАНЬНІ ДА ПАШПАРТОЎ: тэрмін дзеяньня пашпартоў прэтэндэнтаў павінен быць на 3 месяцы большым, чым тэрмін заканчэньня адпаведнай Школы; у пашпарце павінны быць дзьве чыстыя старонкі з адзнакай “візы”; пашпарт павінен быць выдадзены на працягу апошніх 10 гадоў.

Удзельнікі будуць выбраныя сярод заяўленых прэтэндэнтаў у выніку конкурсу, які правядзе спэцыяльная кваліфікацыйная камісыя. Пра вынікі конкурсу на працягу пяцідзён пасьля завяршэньня адбору будуць апавешчаныя ўсе прэтэндэнты.

Ад удзельнікаў патрабуецца прысутнасьць на ўсіх занятках. Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыкананьня ўмоваў удзелу ў Школе.

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары Школы бяруць на сябе выдаткі на аплату візаў і страхавых полісаў, транспартных выдаткаў (кошт праезду да месца правядзеньня Школы й назад), пражываньня ды харчаваньня ўдзельнікаў.

Транспартныя выдаткі, зьвязаныя з афармленьнем візаў, кампэнсаваныя ня будуць.

У выпадку, калі Вы маеце дадатковыя пытаньні, зьвяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>