Актывіст Руху “За свабоду” Дзьмітры Рабцэвіч заклікае ўрад унесьці ў парлямэнт прапанову аб выключэньні з сфэры дзеяньняў Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” адзіночнага пікетаваньня.
У сваім звароце, накіраваным у Савет Міністраў РБ, Рабцэвіч адзначае, што зараз склалася ненармальная сытуацыя, калі згаданы закон рэглямэнтуе правядзеньне адзіночных мерапрыемстваў у выглядзе пікетаваньня. Актывіст Руху “За свабоду” лічыць, што прапанаваныя ім зьмены ў закон дазволяць у большай ступені рэалізаваць грамадзянамі права на выказваньне свайго меркаваньня.
Гэтую прапанову падтрымлівае й праваабронца Раман Кісляк, які называе абсурдным наяўнасьць у згаданым законе словазлучэньня “адзіночнае масавае пікетаваньне”. Па меркаваньню Кісьляка, “заканадаўчыя абмежаваньні гэтага закону актуальныя для сапраўды масавых мерапрыемстваў, але не для адзіночнага пікетаваньня”. Праваабаронца ўдакладніў, што ў іншых краінах адзіночныя пікеты ладзяцца без атрыманьня дазволу й без абмежаваньняў, якія ўсталёўваюцца для масавых мерапрыемстваў.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Брест: правительству предлагают инициировать изменения в законодательство относительно одиночных пикетов
Активист Движения “За свободу” Дмитрий Рябцевич призывает правительство внести в парламент предложение об исключении из сферы действия Закона «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь” одиночное пикетирование.
В своем обращении, направленном в Совет Министров РБ, Рябцевич отмечает, что сейчас сложилась ненормальная ситуация, когда упомянутый закон регламентирует проведение одиночных мероприятий в виде пикетирования. Активист Движения «За Свободу» считает, что предложенные им изменения в закон позволят в большей степени реализовать гражданами право на выражение своего мнения.
Это предложение поддерживает и правозащитник Роман Кисляк, который называет абсурдным появление в упомянутом законе словосочетания “одиночное массовое пикетирование”. По мнению Кисляка, “законодательные ограничения этого закона актуальные для действительно массовых мероприятий, но не для одиночного пикетирования”. Правозащитник уточнил, что в других странах одиночные пикеты проводятся без получения разрешения и без ограничений, устанавливаемых для массовых мероприятий.
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: Бярэсьце, права на мірныя сходы і свабоду выказваньня меркаваньня
Сапраўды, хоць адзіночныя пікеты “прабіць” бы…
Але, думаецца, калі не будзе “прарыву” ў разуменьні “незалежнымі беларускімі судзьдзямі” сутнасьці права на свабоду мірных сходаў (канстытуцыйных нормаў – арт. 23 і арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнароднага стандарту гэтага права – арт. 21 МПГіПП) нічога ня зьменіцца.
Сёньня правамерныя й абсалютна лягічныя рэчы, пратэсты грамадзкасьці, ігнаруюцца на карысьць відавочна абсурдных правілаў і неправамернай практыцы татальных забаронаў. Гэта адбываецца не таму, што дадзеная лёгіка праваабаронцаў незразумелая, а таму, што ёсьць ідэалягічная ўстаноўка й абаснаваньне падобных антыканстытуцыйных дзеяньняў.
Таму, дадзенае пытаньне, нажаль, тычыцца кардынальнай праблемы – праблемы зьмены ідэалягічна-адміністрацыйнага (палітычнага) падыходу й трактовак адпаведных агульнапрызнаных праўных нормаў, агульнай уладнай канцэпцыі ў адносінах да грамадзка-палітычнага спэктру канстытуцыйна замацаваных, але цалкам ігнаруемых кіруючай “вэртыкальлю ўлады”, правоў і свабодаў у Беларусі.
А гэта – кардынальнае патаньне… Без вырашэньня яго, хутчэй за ўсё, не прадбачыцца аніякага прасоўваньня наперад…, а тым больш – чакаемага прарыву.