
Уладзімер Кумец, Менск
У судзе Ленінскага раёну Менску разгледжана адміністратыўная справа Уладзімера Кумца. Ён быў затрыманы 10 траўня каля 15 гадзінаў.
Калі актывіст выйшаў з дому й сеў у аўтамабіль, некалькі невядомых ў цывільным спынілі яго на сваёй машыне. Кумец выскачыў, паспрабаваў уцячы, але яго затрымалі.
Былога прэс-сакратара кампаніі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” даставілі ў РУУС Ленінскага раёну, а затым на Акрэсціна. Кумца абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ) і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП).
Суд праходзіў вельмі хутка, нават без перапынку. Судзьдзя Міхаіл Хома вынес прысуд – 20 сутак арышту.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Владимира Кумца наказали арестом на 20 суток
В суде Ленинского района Минска рассмотрено административное дело Владимира Кумца. Он был задержан 10 мая около 15 часов. Когда активист вышел из дома и сел в автомобиль, несколько неизвестных в штатском остановили его на своей машине. Кумец выскочил, попытался убежать, но его задержали.
Бывшего пресс-секретаря компании “Революция через социальные сети” доставили в РУВД Ленинского района, а затем на Окрестина. Кумца обвиняют в мелком хулиганстве (ст. 17.1 КоАП РБ) и неповиновении сотрудникам милиции (ст. 23.4 КоАП).
Суд проходил очень быстро, даже без перерыва. Судья Михаил Хома вынес приговор – 20 суток ареста.
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Пратал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: адвольныя затрыманьні й арышты, адміністратыўны перасьлед, грамадзкія актывісты
Сумна… Але арышты актывістаў ў Беларусі працягваюцца …
Рэвалюцыя … сацыяльныя сеткі … інтэрнэт … – ад гэтых словазлучэньняў трасуцца каленкі ва ўладутрымаючых… – а яны, калі сапраўды баяцца – ужо не зважаюць ні на нормы канстытуцыйнага права, ні на міжнародныя стандарты ў галіне грамадзянскіх правоў і свабодаў …
Але ж яны на іх ніколі й не зважаюць! Дык значыцца – заўсёды баяцца?
А іначай навошта так …?
Навошта перасьледваць за іншадумства (асабліва прыхільнікаў дэмакратыі, сувэрэнітэту й дзяржаўнай незалежнасьці краіны), навошта ўчыняць адвольныя арышты й караць за грамядзянскую пазіцыю й актыўнасьць, нарэшце, навошта баяцца свайго народу, калі ты нічога не скрадаў, калі не ўчыняеш здрады й не падманваеш, калі сапраўды працуеш дзеля ўмацаваньня Беларусі ды ў імя ейнага народа???