6 траўня раніцай у Менску былі затрыманыя чацьвёра актыўных фаната сталічнага клюбу «Партызан».
Пасьля складаньня пратаколаў па арт. 17.1 КаАп (дробнае хуліганства) іх адвезьлі ў суд Партызанскага раёну.
Судзьдзя Юрый Гарбатоўскі пакараў арыштамі на 10 сутак усіх чатырох: Іллю Палавіка, Сяргея Пазняка, Кірылу Ермаловіча і Кірылу Клыкава.
Патрэбна дадаць, што фанаты «Партызана» трымаюцца антыфашыстоўскіх поглядаў і іхны арышт хутчэй за ўсё зьвязаны з маючым адбыцца неўзабаве ў Менску Чэмпіянатам сьвету па хакеі.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Фанатам столичного клуба «ПАРТИЗАН» – ПО 10 СУТОК АРЕСТА
6 мая утром в Минске были задержаны четверо активных фаната столичного клуба «Партизан». После составления протоколов по ст. 17.1 КоАП (мелкое хулиганство) их отвезли в суд Партизанского района.
Судья Юрий Горбатовский наказал арестом на 10 суток всех четырех: Илью Половика, Сергея Позняка, Кириллу Ермаловича и Кирилла Клыкова.
Нужно добавить, что фанаты «Партизана» держатся антифашистских взглядов и их арест скорее всего связан с предстоящим вскоре в Минске Чемпионатом мира по хоккею.
Паводле licviny.info
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: адміністратыўны перасьлед, затрыманьні перад ЧС-2014 па хакеі
Які справядлівы суд! Проста няма словаў!…
Але чаму ж не затрымліваюць і не прыцягваюць да адказнасьці, калі закон і судовая практыка для ўсіх аднолькавыя, напрыклад, за пікеты з расейскімі сьцягамі, у тым ліку за вывешваньне іх з гаўбцоў у цэнтры беларускай сталіцы, за раздачу забароненых праімпэрскіх паласатых стужак і расейскіх сьцяжкоў па беларускіх гарадах, за хамскія ды хуліганскія ўчынкі, абразы й пагрозы ў бок беларусаў і дзяржаўнасьці Беларусі?!
Чаму не папярэджваюць і не закрываюць ПАСЬПЯХОВА ЗАРЭГІСТРАВАНЫЯ МІНЮСТАМ у Менску прарасейскія арганізацыі (http://licviny.info/archives/7790#respond) нэафашыстоўскай скіраванасьці, якія маскіруюцца пад назвамі адрознымі ад расейскай фашыстоўскай арганізацыі “РНЕ”? (Дарэчы 09.05 дадзеная бандытская сетка пачала вербоўку беларускіх грамадзянаў для падтрымкі сэпаратызму й тэрарыстычных дзейньняў ва Ўкраіне!!! http://www.charter97.org/ru/news/2014/5/12/98329/)
Чаму не спыняецца дзейнасьць арганізацыяў і цэнтраў, якія ўсё гэта фінансуюць і практычна пашыраюць сетку антыдзяржаўніцкіх прарасейскіх марыянэтак? Альбо досьвед Украіны толькі радуе некаторых ва цяперашняй “беларускай ўладзе”?
Ці ў нас адміністратыўныя санкцыі й так званы “праваахоўны дзяржрэсурс” прадугледжаныя “прэрагатыўна” выключна для беларускіх ініцыятываў, арганізацыяў і актывістаў?!
У такіх умовах мы не заўважым, як апынемся пад вялікарасейскім імпэрскім патранатам цалкам завар’яцелай на фашызьме й шавінізьме “братняй”, для кагосьці яшчэ ў Беларусі, суседкі …