2014 13/05

13 траўня намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Васіль Палякоў звярнуўся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Палітык лічыць, што беларускія ўлады, пакараўшыя яго буйным штрафам 4,550 тыс. рублёў за ўдзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій “Дзяды”, парушылі артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а менавіта – права на свабоду выказвання меркавання і мірных сходаў.

13 лістапада 2013 года, судзьдзя суду Новабеліцкага раёну Гомеля Сяргей Новікаў прызнаў яго вінаватым у парушэньні артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства). Васіль Палякоў не пагадзіўся з пастановай раённага суду й абскардзіў яе ў вышэйстаячых інстанцыях – у абласным і Вярхоўным судзе. Але скаргі не былі задаволеныя.

У звароце ў Камітэт ААН палітык нагадвае, што яму не зразумела, чаму й дзеля дасягненьня якіх мэтаў улады пераследвалі яго за тое, што ён разам з другімі прыбралі месцы масавых растрэлаў нявінных ахвяраў бальшавіцкага тэрору, усклалі вянкі, запалілі зьнічы. «Маё права на свабоду правядзеньня мірнага сходу ды, як вынік, на свабоду выказваньня меркаваньня было абмежаванае, а па якой прычыне – ні міліцыя, ні суды мне не патлумачылі», – камэнтуе Васіль Палякоў.

Палітык просіць Камітэт ААН устанавіць факт парушэньня з боку дзяржавы ягоных правоў, гарантаваных артыкуламі 19 і 21 Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і параіць Беларусі прывесьці нормы закону «Аб масавых мерапрыемствах» у адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязкамі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Василий Поляков обжалует в ООН штраф за акцию памяти жертв сталинских репрессий

13 мая заместитель председателя Объединенной гражданской партии (ОГП) Василий Поляков обратился с жалобой в Комитет ООН по правам человека. Политик считает, что белорусские власти, наказав его крупным штрафом 4,550 тыс. рублей за участие в акции памяти жертв сталинских репрессий “Дзяды”, нарушили статьи 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах, а именно – право на свободу выражения мнения и мирных собраний.

13 ноября 2013 года, судья суда Новобелицкого района Гомеля Сергей Новиков признал его виновным в нарушении статьи 23.34 КоАП (нарушение порядка проведения массового мероприятия). Василий Поляков не согласился с постановлением районного суда и обжаловал его в вышестоящих инстанциях – в областном и Верховном суде. Но жалобы не были удовлетворены.

В обращении в Комитет ООН политик напоминает, что ему не понятно, почему и ради достижения каких целей власти преследовали его за то, что он вместе с другими убрали месте массовых расстрелов невинных жертв большевистского террора, возложили венки, зажгли свечи. «Мое право на свободу проведения мирного собрания и, как результат, на свободу выражения мнения было ограничено, а по какой причине – ни милиция, ни суды мне не объяснили», – комментирует Василий Поляков.

Политик просит Комитет ООН установить факт нарушения со стороны государства его прав, гарантированных статьями 19 и 21 Пакта о гражданских и политических правах и посоветовать Беларуси привести нормы закона «О массовых мероприятиях» в соответствие с международными обязательствами.

Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Васіль Палякоў абскарджвае ў ААН штраф за акцыю памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсыяў”

  1. Ales` says:

    Ідэалягічна матываваныя трактoўкі нормаў дзейснага закону “Аб масаваых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” дазваляюць забараняць тое, што нельга й амаральна забараняць, перасьледваць за тое, за што нельга перасьледваць, нельга судзіць і наказваць тых, хто выконвае традыцыі й маральны абавязак перад продкамі, хто зьяўляецца носьбітам нацыянальнай традыцыі й памяці аб гістарычнай спадчыне беларускага народу.

    Ганьба такім “праўнікам” ці “праваахоўнікам”, “судзьдзям”, якія, зьяўляючыся прафэсыяналамі, працягваюць сыстэматычна выконваць відавочна злачыныя ідэалягічныя замовы й абсалютна сьвядома, асэнсавана парушаюць канстытуцыйныя правы й свабоды беларускіх грамадзянаў, а таксама агульнапрызнаныя стандарты права.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>