2014 13/05

Сёньня, 13 траўня, у судзе Бярозаўскага раёну пачаўся разгляд скаргі праваабаронцаў Тамары Шчапёткінай, Сяргея Русецкага і грамадзкай актывісткі Тацяны Тарасевіч на дзеяньні райвыканкаму, які спачатку даў дазвол, а потым забараніў правядзеньне пікету 25 сакавіка.

Як сказаў на паседжаньні суда юрыст райвыканкама Яўген Кашталян, адклікаць дазвол на пікет Бярозаўскі райвыканкам прымусіла вышэйстаячая арганізацыя, а менавіта – Берасьцейскі аблвыканкам.

Ініцыятары заявы ў суд прапанавалі выклікаць на паседжаньне намесьніка старшыні Бярозаўскага райвыканкаму Міхаіла Крэйдзіча, які паставіў свой подпіс пад дазволам і адозвай, а таксама чыноўніка з Берасьцейскага аблвыканкаму, які ўбачыў у адной з мэтаў пікету распальваньне нацыянальнай варожасьці. Яны таксама заявілі пра неабходнасьць правядзеньня лінгвістычнай экспэртызы.

Судзьдзя Алена Нямкова пагадзілася выклікаць на чарговае паседжаньне вышэйзгаданых асобаў і прызначыла яго на 21 траўня.
З словаў праваабаронцаў, Бярозаўскі райвыканкам распісаўся ў сваёй несамастойнасьці, калі 20 сакавіка даў дазвол на пікет у Дзень Волі, а за 3 дні да акцыі адмяніў сваё рашэньне пад ціскам вышэйстаячай арганізацыі.

Нагадаем, што мэтай пікету былі адзначэньне 96-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, выказваньне пратэсту супраць увядзеньня Расейскай Фэдэрацыяй сваіх войскаў на тэрыторыю незалежнай Украіны й разьмяшчэньня расейскіх ваенных базаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, патрабаваньне вызваленьня палітвязьняў.

Распальваньне нацыянальнай варожасьці ўбачылі чыноўнікі Берасьцейскага аблвыканкаму ў выказваньні пратэсту супраць увядзеньня Расейскай Фэдэрацыяй сваіх войскаў на тэрыторыю незалежнай Украіны.

*
*
(Паведамленьне, рас)

Протест против введения Российской Федерацией войск на территорию Украины расценены как разжигание национальной вражды

Сегодня, 13 мая, в суде Березовского района началось рассмотрение жалобы правозащитников Тамары Щепеткиной, Сергея Русецкого и общественной активистки Татьяны Тарасевич на действия райисполкома, который сначала дал разрешение, а потом запретил проведение пикета 25 марта.

Как сказал на заседании суда юрист райисполкома Евгений Комендант, отозвать разрешение на пикет Березовский райисполком заставило вышестоящая организация, а именно – Брестский облисполком.

Инициаторы заявления в суд предложили вызвать на заседание заместителя председателя Березовского райисполкома Михаила Крейдича, поставивший свою подпись под разрешением и обращением, а также чиновника из Брестского облисполкома, который увидел в одной из целей пикета разжигание национальной вражды . Они также заявили о необходимости проведения лингвистической экспертизы.

Судья Елена Немкова согласилась вызвать на очередное заседание вышеупомянутых лиц и назначила его на 21 мая.
По словам правозащитников, Березовский райисполком расписался в своей несамостоятельности, когда 20 марта дал разрешение на пикет в День Воли, а за 3 дня до акции отменил свое решение под давлением вышестоящей организации.

Напомним, что целью пикета были ознаменование 96- й годовщины провозглашения независимости Белорусского Народной Республики, выражение протеста против введения Российской Федерацией своих войск на территорию независимой Украины и размещения российских военных баз на территории Республики Беларусь, требование освобождения политзаключенных.

Разжигание национальной розни увидели чиновники Брестского облисполкома в высказывания протеста против введения Российской Федерацией своих войск на территорию незалежнай Украіны.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on “Пратэст супраць увядзеньня Расейскай Фэдэрацыяй войскаў на тэрыторыю Украіны расцэнены як распальваньне нацыянальнай варожасьці”

  1. Ales` says:

    Калі ведаеш, як беларускія суды разглядаюць палітычна матываваныя справы, як яны наўпрост залежаць ад ідэалягічна-выканаўчай “вэртыкалі ўлады” і адпаведных ідэалягічных установак………., пасьля ТАКОЙ (гл. ніжэй) матывацыі забароны пікетаваньня, скіраванага супраць расейскай вайсковай агрэсыі ды на абарону тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, натуральным чынам узьнікае пытаньне – на колькі праўдзіваю зьяўляецца афіцыйна выказаная публічна пазыцыя Беларусі адносна падзеяў, скіраваных на разбурэньне адзінае Ўкраіны?

    У любым выпадку, якім чынам публічнае выказваньне за мір і спыненьне вайсковай агрэсыі здольнае распаліць нацыянальную варожасьць?

    А можа проста беларускія ўлады зьяўляюцца ручнымі марыянэткамі Крамля таму й баяцца патурбаваць уласнага гаспадара, выклікаць у яго любыя адмоўныя рэакцыі?

    Ці можа яны баяцца любым чынам патурбаваць прыхільнікаў прарасейскага сэпаратызму й рэваншызму ў Беларусі?

    У любым выпадку, любая публічная ініцыятыва падтрымкі Ўкраіны грамадзянамі Рэспублікі Беларусь на лякальным роўні, як мы бачым, блякуецца сёньня й пад абсалютна неправамернымі надуманымі падставамі ганебна забараняецца дзейсным у краіне палітычным рэжымам…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>