2014 17/05

Баранавіцкі суд пастанавіў зьнішчыць дзяржаўны ўкраінскі сьцяг. Гэта стала вядомым пасьля таго, як грамадзкі актывіст Уладзімер Гундар 15 траўня атрымаў копію пастановы ад 8 траўня за подпісам намесьніка старшыні суду Васіля Петрыва.

У лісьце ўказваецца, што паколькі пастанова суду ад 21 сакавіка (судзьдзя Станіслаў Півавар) адносна адміністратыўнай справы Уладзіміра Гундара, які арганізаваў 4 сакавіка ў цэнтры Баранавічаў адзіночны пікет супраць вайны Расеі з Украінай, уступіла ў сілу, “рэчавы доказы: нацыянальны сьцяг Украіны ц плякат з надпісам “Пуцінскія банд-агрэсары – гэць з Украіны! Прэч з Беларусі!” – зьнішчыць”.

Падчас пікету, накрыўшы плечы блакітна-жоўтым сьцягам Украіны й разгарнуўшы каляровы плякат, Уладзімер Гундар прастаяў у цэнтры Баранавічаў каля 10 хвілінаў. Суд прызнаў яго вінаватым у зьдзяйсьненьні адміністратыўнага правапарушэньня, прадугледжанага ч. 2 арт. 23.34 КаАП РБ – арганізацыя й правядзеньне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства й прысудзіў адміністратыўны штраф у памеры 15 базавых велічыняў. Судзьдзя Станіслаў Півавар адмовіўся вярнуць украінскі сьцяг і плякат Уладзімеру Гундару, паведаміўшы, што гэтыя рэчавыя доказы па законе павінны застацца ў яго адміністратыўнай справе.

Але цяпер суд прыйшоў да высновы, што дадзеныя рэчавыя доказы неабходна зьнішчыць. Далей адзначаецца, што дадзеная пастанова суду абскарджаньню й апратэставаньню не падлягае.

– Калі мы прымалі ўдзел у сьвяткаваньні ў Баранавічах 90-х угодкаў БНР 25 сакавіка 2008 году, то у нас міліцыя канфіскавала пяць бел-чырвона-белых сьцягоў, але пасьля суду нам іх вярнулі. Мне вельмі сорамна за такое рашэньне гарадзкога суду, які зьняважыў дзяржаўныя сымбалі нашай братняй Украіны, – пракамэнтаваў Уладзімер Гундар.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Барановичский суд постановил уничтожить украинский флаг (фото)

Барановичский суд постановил уничтожить государственный украинский флаг. Это стало известно после того, как общественный активист Владимир Гундаря 15 мая получил копию постановления от 8 мая за подписью заместителя председателя суда Василия Петрыва. В письме указывается, что поскольку постановление суда от 21 марта (судья Станислав Пивовар) относительно административного дела Владимира Гундаря, который организовал 4 марта в центре Барановичей одиночный пикет против войны России с Украиной, вступило в силу, “вещественное доказательства: национальный флаг Украины и плакат с надписью “Путинские банд – агрессоры – прочь с Украины! Вон из Беларуси!” – Уничтожить”.

Во время пикета, накрыв плечи сине-желтым флагом Украины и развернув цветной плакат, Владимир Гундаря простоял в центре города около 10 минут. Суд признал его виновным в совершении административного правонарушения, предусмотренного ч. 2 ст. 23.34 КоАП РБ – организация и проведение несанкционированного массового мероприятия и приговорил административный штраф в размере 15 базовых величин. Судья Станислав Пивовар отказался вернуть украинский флаг и плакат Владимира Гундаря, сообщив, что эти вещественные доказательства по закону должны остаться в его административному делу.

Но теперь суд пришел к выводу, что данные вещественные доказательства необходимо уничтожить. Далее отмечается, что данное постановление суда обжалованию и опротестованию не подлежит.

– Когда мы принимали участие в праздновании в Барановичах 90-й годовщины БНР 25 марта 2008 года, то у нас милиция изъяла пять бело-красно-белых флагов, но после суда нам их вернули. Мне очень стыдно за такое решение городского суда, который оскорбил государственные символы нашей братской Украины, – прокомментировал Владимир Гундаря.

ДАДАТАК:

копія судовае пастановы

Паводле Радыё Рацыя
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>