Сёньня 19 мая вядомы грамадзкі ды палітычны дзеяч, Юры Варонежцаў з нагоды забароны гомельскімі чыноўнікамі вулічнага шэсьця ў падтрымку палітычна зьняволенага праваабаронцы, віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага зьвярнуўся з скаргаю ў Камітэт па правах чалавека ААН
“Шэсьце з транспарантамі і лёзунгамі па вуліцы Савецкай ад цэнтральнай Плошчы Леніна да ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны, дзе правёў студэнтскія гады Алесь, я разам зь ягонымі калегамі, мясцовымі праваабаронцамі Леанідам Судаленкам і Анатолем Паплаўным плянавалі правесьці 4 жніўня 2013 году, калі споўнілася два гады з моманту затрыманьня Алеся”, – угадвае Варонежцаў.
Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі праўнай абароны, ён просіць Камітэт устанавіць факт парушэньня з боку дзяржавы ягоных сумесна з праваабаронцамі правоў на свабоду правядзеньня мірнага сходу й свабоду выказваньня меркаваньня, а таксама рэкамэндаваць беларускаму ўраду прывесьці закон “Аб масавых мерапрыемствах” і рашэньне мясцовай улады аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязальніцтвамі.
Нагадаем, на сёняшні дзень у Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваная скарга праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага й Леаніда Судаленкі аб забароне пікету, які плянавалася правесьці ў жніўні 2011 году з нагоды затрыманьня Алеся Бяляцкага. Таксама, ў Камітэце зарэгістраваная скарга экс-мэра абласнога цэнтру Сьвятланы Гальдадэ па факце забароны пікетаў ў гадавіну зьняволеньня Бяляцкага – 4 жніўня 2012 году.
Калі скарга Юры Варонежцава будзе зарэгістраваная, можна будзе казаць аб тым, што гомельскія грамадзкія ды палітычныя актывісты разам зь мясцовымі праваабаронцамі штогод рэгіструюць у Камітэце па правах чалавека ААН скаргі ў падтрымку Алеся Бяляцкага, тым самым напамінаюць міжнароднай супольнасьці аб наяўнасьці палітвязьняў і немагчымасьці выказаць на іхную карысць падтрымку ўнутры краіны.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Поддержка Алеся Беляцкого через ООН
Сегодня 19 мая известный общественный и политический деятель, Юрий Воронежцев по поводу запрета гомельскими чиновниками уличного шествия в поддержку политически заключенного правозащитника, вице-президента Международной Федерации за права человека (FIDH) Алесь Беляцкий обратился с жалобой в Комитет по правам человека ООН.
“Шествие с транспарантами и лозунгами по улице Советской от центральной Площади Ленина до университета имени Ф. Скорины, где провел студенческой годы Алесь, я вместе с его коллегами, местными правозащитниками Леонидом Судаленко и Анатолием Поплавным планировали провести 4 августа 2013 года, когда исполнилось два года с момента задержания Алеся”, – вспоминает Воронежцев .
Пройдя все внутренние средства правовой защиты, он просит Комитет установить факт нарушения со стороны государства его совместно с правозащитниками прав на свободу проведения мирного собрания и свободу выражения мнения, а также рекомендовать белорусскому правительству привести закон “О массовых мероприятиях” и решение местной власти о порядке проведения массовых мероприятий в соответствие с международными обязательствами.
Напамятаем, на сегодняшний день в Комитете по правам человека ООН зарегистрирована жалоба правозащитников Анатолия Поплавного и Леонида Судаленко о запрете пикета, который планировалось провести в августе 2011 года по поводу задержания Алеся Беляцкого. Также, в Камитете зарегистрирована жалоба экс-мэра областного центра Светланы Гольдаде пр факту запрета пикетов в годовщину заключения Беляцкого – 4 августа 2012 года.
Если жалоба Юрий Воронежцева будет зарегистрирована, можно будет говорить о том, что гомельские общественные и политические активисты вместе с местными правозащитниками ежегодно регистрируют в Комитете по правам человека ООН жалобы в поддержку Алеся Беляцкого, тем самым напоминают международному сообществу о наличии политзаключенных и невозможности выразить им поддержку внутри страны.
Паводле “Гомельская Вясна”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
На фота – Юры Варонежцаў
Гомельскія актывісты спадзяюцца на дапамогу КПЧ ААН.
Але дзейсная ўлада, нажаль, на ўзроўні ўласна ідэалягічнай дактрыны разглядае сфэру грамадзянскіх правоў і свабодаў чалавека як навязваемую звонку, варожую дзейснаму ў краніе рэжыму, а таму цалкам забароненую. А міжнародныя квазісудовыя й судовыя інстанцыі (Беларусі дасяжныя сёньня толькі Камітэт па Правах Чалавека ААН) у межах той жа дактрыны – адносяцца да варожых заходніх “інструмэнтаў па дэстабілізацыі сытуацыі” ў краіне.
Такім чынам, дзейсны рэжым стымулюе й падтрымлівае практыку цалкам асэнсаванага ды мэтанакіраванага (каардынаванага ў судах па агульнай “адміністрацыйна-гаспадарчай вэртыкалі”) сабатажу выкананьня рашэньняў КПЧ ААН, прымаемых адносна Беларусі, а таксама нормаў Канстытуцыі й адпавядаючых ім агульнапрызнаных міжнародных стандартаў права ў галіне правоў чалавека.
У выніку, беларусы, як грамадзяне, у сваёй краіне, у цэнтры Эўропы, дыскрымінуюцца адносна грамадзянаў іншых цывілізаваных краінаў, удзельнцаў ААН, падпісантак Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які накладае на ўсіх без выключэньня суб’ектаў дадзенай фундамэнтальнай і высокай міжнароднай дамовы ў галіне правоў чалавека канкрэтныя абавязкі па выкананьні праўных імпэратыўных патрабаваньняў МПГіПП.