2014 21/05

28 сакавіка бягучага года Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы сябра Жлобінскай раённай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімера Кірсанава на правядзеньне мірнага сходу, забараніўшы яму ў 2008 годзе правесьці ў Жлобіне пікет з мэтаю прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да праблемаў ліквідацыі ў краіне палітычных партыяў ды грамадзкіх аб’яднаньняў.

Адпаведнае рашэньне ААН даступна ў Інтэрнэце пакуль на ангельскай мове. На жаль, 77-мі гадовы мужчына рашэньня ААНаўскага Камітэту не дачакаўся, памёр некалькі гадоў таму. Яго інтарэсы ў Камітэце прадстаўляў кіраўнік Гомельскага Цэнтру стратэгічных цяжбаў Леанід Судаленка.

У Камітэт ААН Уладзімер Кірсанаў паскардзіўся пасьля таго, як не знайшоў абароны сваіх правоў унутры краіны. Жлобінскі райвыканкам забараніў яму, як і іншым актывістам, правесьці ў раённым цэнтры сэрыю масавых мерапрыемстваў у сувязі з забаронаю мінюстам на паўгады дзейнасьці партыі камуністаў Беларускай (зараз Беларуская партыя левых “Справядлівы сьвет”). Мясцовыя чыноўнікі запатрабавалі тады ад камуністаў аплаціць паслугі міліцыі, камунальшчыкаў ды хуткай дапамогі.

Камітэт па правах чалавека нагадаў, што калі дзяржава накладае абмежаваньне на свабоду мірнага сходу, тады ёй варта садзейнічаць ажыцьцяўленьню права, а не шукаць непатрэбныя альбо неадпаведныя абмежаваньні. А паколькі Урад Беларусі палічыў, што толькі забаронай мірных сходаў можна забясьпечыць грамадзкі парадак і бясьпеку, ахову маральнасьці й здароўя насельніцтва ці абарону правоў і свабодаў іншых асобаў, то ён парушыў права заяўніка на свабоду правядзеньня мірнага сходу паводле артыкула 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

На падставе рашэньня Камітэту ААН Урад Беларусі мусіць забясьпечыць «ахвяры парушэньня эфэктыўны сродак праўнай абароны, улучна з поўным пакрыцьцём выдаткаў і належнай кампэнсацыяй», а таксама абавязаны «не дапускаць падобных парушэньняў у будучыні».

Прынятае рашэньне Урад Беларусі павінен апублікаваць у афіцыйных СМІ ў тым ліку і на беларускай мове, а таксама выканаць яго цягам 180 дзён.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет ООН признал нарушение прав жлобинского оппозиционера Владимира Кирсанова

28 марта текущего года Комитет по правам человека ООН признал, что белорусские власти нарушили права члена Жлобинского районного Белорусского партии левых “Справедливый мир” Владимира Кирсанова на проведение мирного собрания, запретив ему в 2008 году провести в Жлобине пикет с целью привлечения внимания общественности к проблемам ликвидации в стране политических партий и общественных объединений.

Соответствующее решение ООН доступно в Интернете пока на английском языке. К сожалению, 77- ми летний мужчина решения ООНовского Комитета не дождался, умер несколько лет назад. Его интересы в Комитете представлял руководитель Гомельского Центра стратегических тяжб Леонид Судаленко.

В Комитет ООН Владимир Кирсанов пожаловался после того, как не нашёл защиты своих прав внутри страны. Жлобинский райисполком запретил ему, как и другим активистам, провести в районном центре серию массовых мероприятий в связи с запретом Минюстом на полгода деятельности партии коммунистов Белорусского (теперь Белорусский партия левых “Справедливый мир”). Местные чиновники потребовали тогда от коммунистов оплатить услуги милиции, коммунальщиков и скорой помощи.

Комитет по правам человека напомнил, что если государство налагает ограничение на свободу мирного собрания, тогда ей следует содействовать осуществлению права, а не искать ненужные или несоответствующие ограничения. А поскольку Правительство Беларуси посчитало, что только запретом мирных собраний можно обеспечить общественный порядок и безопасность, охрану нравственности и здоровья населения или защиты прав и свобод других лиц, то нарушил право заявителя на свободу проведения мирного собрания согласно статье 21 Международного пакта о гражданских и политических правах.

На основании решения Комитета ООН Правительство должно обеспечить «жертвы нарушения эффективное средство правовой защиты, включая полным возмещением затрат и надлежащей компенсацией», а также обязаны «не допускать подобных нарушений в будущем».

Принятое решение Правительство Беларуси должно опубликовать в официальных СМИ в том числе и на белорусском языке, а также выполнить его втечение 180 дней.

Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>