2014 24/05

Гомельскі грамадзкі актывіст кампаніі “Хопіць піць – трэба жыць” Зьміцер Карашкоў даводзіць да міжнароднай супольнасьці факты сыстэматычнага перасьледу дзяржавай за выказваньне свайго меркаваньня адносна разьвязваньня Расеяй вайны ва Ўкраіне, а таксама за прыцягненьне ўвагі грамадзтва да праблемаў алькагалізацыі насельніцтва.

У першым выпадку суды “адмералі” яму 15 сутак арышту, у другім буйны штраф.

Заяўнік абскарджваў арышт і штраф у судовых інстанцыях, але гэта не прынесла плёну. Таму, вычарпаўшы ўсе нутраныя эфэктыўныя сродкі праўнай абароны, Зьміцер Карашкоў зьвярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Ён просіць прызнаць сыстэматычнае парушэньне з боку Беларусі ягонага права на выказваньне меркаваньня й даць рэкамэндацыі беларускаму ўраду прывесьці нацыянальны закон аб масавых мерапрыемствах, на падставе якога ён церпіць перасьлед, у адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязкамі краіны.

Нагадаем, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Хопіць піць — трэба жыць» Зьміцер Карашкоў пасьлядоўна выступае ў абарону грамадзкага інтарэсу.

11 лістапада 2013 году перад вокнамі аблвыканкаму на цэнтральнай плошчы Леніна ў Гомелі актывіст разгарнуў вялізны надпіс “Спыніце продаж алькаголю каля школаў”. Тады Зьмітра абвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства, за што суд пакараў яго буйным штрафам.

11 сакавіка бягучага году Зьміцер Карашкоў выйшаў да Расейскай амбасады ў Менску з плякатам “Пуцін – рукі прэч ад Украіны”. Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў яго вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства й арыштаваў на 15 сутак, якія Зьміцер быў вымушаны правесьці ў сталічным ІЧУ на Акрэсьціна.

У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістравана й знаходзіцца на разглядзе скарга Зьмітра Карашкова адносна яго перасьледу за ўдзел у Народным Сходзе, які праходзіў восеньню 2011 году ў Гомелі.

Адстойваць правы ўнутры краіны ды на міжнародным роўні актывісту дапамагае Гомельскі Цэнтар стратэгічнае Цяжбы.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Дмитрий Корешков пожаловался в Комитет ООН

Гомельский общественный активист кампании “Хватит пить – надо жить” Дмитрий Корешков доводит до международного сообщества факты систематического преследования государством за выражение своего мнения относительно развязывания Россией войны в Украине, а также за привлечение внимания общества к проблемам алкоголизации населения.

В первом случае суды “отмерили” ему 15 суток ареста, во втором крупный штраф.

Заявитель обжаловал арест и штраф в судебных инстанциях, но это не принесло результата. Поэтому, исчерпав все внутренние эффективные средства правовой защиты, Дмитрий Корешков обратился в Комитет по правам человека ООН.

Он просит признать систематическое нарушение со стороны Беларуси его права на выражение мнения и дать рекомендации белорусскому правительству привести национальный закон о массовых мероприятиях, на основании которого он терпит преследование, в соответствие с международными обязательствами страны.

Напомним, координатор гражданской кампании «Хватит пить – надо жить» Дмитрий Корешков последовательно выступает в защиту общественного интереса.

11 ноября 2013 года перед окнами облисполкома на центральной площади Ленина в Гомеле активист развернул огромный надпись «Остановите продажу алкоголя возле школ”. Тогда Дмитрия обвинили в нарушении порядка проведения массового мероприятия, за что суд приговорил его к крупным штрафом.

11 марта текущего года Дмитрий Корешков вышел к Российского посольства в Минске с плакатом “Путин – руки прочь от Украины”. Суд Центрального района Минска признал его виновным в нарушении порядка проведения массового мероприятия и арестовал на 15 суток, которые Дмитрий был вынужден провести в столичном ИВС на Окрестино.

В Комитете по правам человека ООН зарегистрировано и находится на рассмотрении жалоба Дмитрия Корешкова относительно его преследования за участие в Народном Собрании, который проходил осенью 2011 года в Гомеле.

Отстаивать права внутри страны и на международном уровне активисту помогает Гомельский Центр стратегической тяжбы.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Зьміцер Карашкоў у судзе г. Гомеля.

Фота атрыманае з vk.com (дапрацоўка А.Лапіцкага)

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>