Не забірай жыцьцё!
2014 28/05

Гомельскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзімер Шыцікаў лічыць, што беларускія ўлады сыстэматычна перасьледуюць яго за выказваньне меркаваньняў.

Толькі ў апошні час суды двойчы прыцягвалі яго да адказнасьці – пакаралі буйным штрафам 2,600 тыс. рублёў за ўдзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў “Дзяды” і 10-мі суткамі арышту за плякат “Пуцінская Расея, ты страціла розуму!”

Такія пастановы вынесьлі 10 сьнежня 2013 году судьздзя суду Новабеліцкага раёну Гомеля Тацяна Шаўчэнка і 17 сакавіка 2014 году судзьдзя суду Савецкага раёну Гомеля Сяргей Шаўструк, прызнаўшы заяўніка ў парушэньні артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства). Уладзімер Шыцікаў не пагадзіўся з пастановамі раённых судоў і абскардзіў іх ў вышэйшых інстанцыях – абласным і Вярхоўным судзе. Але скаргі не былі задаволеныя.

У звароце ў Камітэт ААН 68-мі гадовы пэнсыянэр нагадвае, што яму не зразумела, чаму й дзеля дасягненьня якіх мэтаў ўлада перасьледвае яго за тое, што ён разам з другімі ў першым выпадку прыбралі месцы масавых расстрэлаў нявінных ахвяраў бальшавіцкага тэрору, усклалі вянкі, запалілі зьнічы й за тое, што ён выказаў публічна сваё стаўленьне да разьвязваньня Расеяй вайны ва Ўкраіне ў другім выпадку.

“Маё права на свабоду выказваньня меркаваньня праз удзел у мірных сходах было абмежаванае ў абодвух выпадках, а па якой прычыне – ні міліцыя, ні суды мне не патлумачылі. Мне толькі пішуць, маўляў закон забараняе, а чаму й на якіх падставах маўчаць. Як мне здаецца, калі закон не дазваляе выказаць сваё меркаваньне, трэба яго мяняць, а не мяне кідаць у камэру”, – камэнтуе сытуацыю Уладзімер Шыцікаў.

Ён просіць Камітэт ААН устанавіць факт парушэньня з боку дзяржавы ягоных правоў, гарантаваных артыкуламі 19 і 21 Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і абязаць беларускіх чыноўнікаў прывесьці нормы закону «Аб масавых мерапрыемствах» і практыку ягонага прымяненьня ў адпаведнасьць з міжнароднымі абавязкамі.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Активист в адрес Комитета ООН: государство систематически преследует меня за выражение мнений

Гомельский активист Объединенной гражданской партии (ОГП) Владимир Шитиков считает, что белорусские власти систематически  преследуют его за выражение мнений. Только в последнее время суды дважды привлекали его к ответственности – наказали крупным штрафом 2,600 тыс. рублей за участие в акции памяти жертв сталинских репрессий “Дзяды” и 10-ми сутками ареста за плакат “Путинская Россия, ты сошла с ума!”

Такие постановления вынесли 10 декабря 2013 судья суда Новобелицкого района Гомеля Татьяна Шевченко и 17 марта 2014 года судья суда Советского района Гомеля Сергей Шавструк, признав мужчину в нарушении статьи 23.34 КоАП (нарушение порядка проведения массового мероприятия). Владимир Шитиков не согласился с постановлениями районных судов и обжаловал их в вышестоящих инстанциях – областном и Верховном суде. Но жалобы не были удовлетворены.

В обращении в Комитет ООН 68-ми летний пенсионер напоминает, что ему не понятно, почему и ради достижения каких целей власть преследует его за то, что он вместе с другими в первом случае убрали месте массовых расстрелов невинных жертв большевистского террора, возложили венки, зажгли свечи и за то, что он выразил публично свое отношение к развязыванию Россией войны в Украине во втором случае.

“Мое право на свободу выражения мнения через участие в мирных собраниях было ограничено в обоих случаях, а по какой причине – ни милиция, ни суды мне не объяснили. Мне только пишут, мол закон запрещает, а почему и на каких основаниях молчать. Как мне кажется, если закон не позволяет высказать свое мнение, нужно его менять, а не меня бросать в камеру”, – комментирует ситуацию Владимир Шитиков.

Он просит Комитет ООН установить факт нарушения со стороны государства его прав, гарантированных статьями 19 и 21 Пакта о гражданских и политических правах и абязаць катастрофа привести нормы закона «О массовых мероприятиях» и практику его применения в соответствие с международными обязательствами.

Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Актывіст у бок Камітэту ААН: дзяржава сыстэматычна перасьледуе мяне за выказваньне меркаваньняў”

  1. Сыстэматычны адміністратыўны перасьлед за імкненьне рэалізаваць канстытуцыйнае права…, па якім дзяржава нясе пазытыўныя абавязкі перад грамадзянінам і абавязаная садзейнічаць у гарантаваным забесьпячэньні належных умоваў і магчымасьцяў для такога права… – у нармальнай праўнай краіне гэта матэрыял для адпаведнага пракурорскага рэагаваньня й судовага пакараньня вінаватых чыноўнікаў, а таксама для разгляду сытуацыі й неабходных захадаў з боку Канстытуцыйнага Суду.

    Але ў нашых умовах – падобны стан норма. Бо дзяржава ў межах існуючай штучнай і неправамернай, цалкам супярэчнай міжнародным стандартам і дамовам у галіне правоў чалавека ідэалягічнай дактрыны падтрымлівае такі антыканстытуцыйны стан, кіруючыся не нормамі й лёгікай права, а як раз ідэалягічнымі матывамі й патрабаваньнямі бясьпекі для кіруючага з парушэньнем Асноўнага Закону й міжнародных стандартаў права рэжыму.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>