2014 27/05

Ва Украіне пасьля адзінага дня выбараў 25 траўня працягваецца здача пратаколаў і рэгістрацыя вынікаў галасаваньня. Працэс здачы выніковых пратаколаў зь бюлетэнямі ва Украіне адбываецца 25 траўня дзень і ноч. Ён можа завершыцца толькі прыкладна а 14-00 ужо 27 траўня 2014 году.

За ходам выбараў назірала шмат міжнародных і нутраных назіральнікаў. Выбары праходзілі пры вялікай актыўнасьці грамадзянаў Украіны, у поўнай адпаведнасьці з дакладна прапісанымі ў заканадаўстве працэдурамі.

Наяўнасьць у камісіях прадстаўнікоў розных кандыдатаў і рэальная магчымасьць назіральнікаў цалкам бачыць працэс галасаваньня й падліку бюлетэняў да моманту складаньня выніковых пратаколаў робяць выбары ва Украіне сапраўднымі дэмакратычнымі, свабоднымі і транспарэнтнымі.

Вынікі такога выбарчага працэсу становяцца легітымнымі ды (у адрозненьні ад беларускіх) прызнаюцца БДІПЧ АБСЭ і іншымі ўплывовымі міжнароднымі арганізацыямі па правах чалавека, а таксама ААН і ўсімі цывілізаванымі краінамі сьвету.

У фокусе нашай увагі быў адзін з рэгіянальных выбарчых участкаў у Светлаводзкай гарадзкой акрузе Кіраваградзкай вобласьці Украіны.

Завераныя копіі пратаколаў вырабляюцца й выдаюцца кожнаму з прысутных бакоў, а па запыце без аніякіх праблемаў – таксама і назіральнікам.

На ўчастку было каля 2000 выбарнікаў. Прагаласавала 60%. Падлік галасоў на ўчастку быў завершаны а 00-00. Участак прадставіў свае дадзеныя ў Сьветлаводзкую АВК адзін з першых. Працэс здачы выніковых пратаколаў з бюлетэнямі ва Украіне адбываўся ўсю ноч пасьля выбараў 25 траўня, працягваўся ўвесь дзень 26 і можа завершыцца толькі прыкладна а 14-00 аж 27 траўня 2014 г. ці нават пазьней.

Толькі пасьля праверкі прыняцьця пратаколаў у АВК вынікі выбарчых пратаколаў з участковых камісіяў фіксуюцца й заносяцца ў адзіную электронную сыстэму. Пасьля гэтага яны становяцца бачнымі для шырокіх колаў грамадзкасьці й дадаюцца да агульных лічбаў галасаваньня па краіне.


Дзьве сталыя жыхаркі Сьветлаводзкага раёну (вёска Глынск) прыйшлі да УВК у 07-00, каб прагаласаваць першымі.


Галава гарадзкой адміністрацыі ў народнай вышыванай кашулі побач з будынкам выбарчага ўчастку.


Зычлівы прадстаўнік Самаабароны Майдану – разам з двума міліцыянтамі выконваў функцыі па ахове УВК (усе знаходзіліся побач з памяшканьнем УВК і ля будынку).



Падлік бюлетэняў.

Падлік бюлетэняў.

Падлік бюлетэняў.

Старшыня камісіі пад наглядам сябраў УВК і назіральнкаў, якія знаходзяцца разам з сябрамі, па адным бюлетэні паказвае й называе прозьвішча кандыдата, за якога аддадзены выбарчы голас. Бюлетэнь перадаецца адказнаму за дадзенага кандыдата сябру камісіі й складаецца насупраць адпаведнай таблічцы на стале з прозьвішчам гэтага кандыдата.

*
*
(ПЕРАКЛАД, рас.)

Выборы президента в Украине глазами наблюдателя (фото)

В Украине после единого дня выборов 25 мая продолжается сдача протоколов и регистрация результатов голосования. Процесс сдачи итоговых протоколов с бюллетенями в Украине происходит 25 мая день и ночь. Он может завершится лишь примерно в 14-00 уже 27 мая 2014 года.

За ходом выборов наблюдало много международных и внутренних наблюдателей. Выборы проходили при большой активности граждан Украины, в полном соответствии с чётко прописанными в законодательстве процедурами.

Наличие в комиссиях представителей разных кандидатов и реальная возможность наблюдателей полностью видеть процесс голосования и подсчёта бюллетеней до момента составления итоговых протоколов делают выборы в Украине настоящими демократическими, свободными и транспарентными.

Результаты такого избирательного процесса становятся легитимными и (в отличие от белорусских) признаются БДИПЧ ОБСЕ и другими влиятельными международными организациями по правам человека, а также ООН и всеми цивилизованными странами мира.

В фокусе нашего внимания был один из региональных избирательных участков в Светловодком городском округе Кировоградской области Украины.

Заверенные копии протоколов изготавливаются и выдаются каждому из присутствующих сторон, а по запросу без всяких проблем – также и наблюдателям.

На участке было около 2000 избирателей. Проголосовало 60%. Подсчёт голосов на участке был завершён в 00-00. Участок представил свои данные в Светловодскую ОИК один из первых. Процесс сдачи итоговых протоколов с бюллетенями в Украине происходил всю ночь после выборов 25 мая, продолжался весь день 26 и может завершится лишь примерно в 14-00 27 мая 2014 или даже позже.

Только после проверки принятия протоколов в ОИК результаты избирательных протоколов из участковых комиссий фиксируются и заносятся в единую электронную систему. После этого они становятся видимыми для широких кругов общественности и добавляются к общим цифр голосования по стране.

Подсчёт бюллетеней.

Председатель комиссии под наблюдением членов УИК и наблюдателей, находящихся вместе с друзьями, по одному бюллетеню показывает и называет фамилии кандидата, за которого отдан избирательный голос. Бюллетень передаётся ответственному за данного кандидата члену комиссии и складывается напротив соответствующей таблички на столе с фамилией этого кандидата (см. фото выше).

Паводле licviny.info
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота: Сьвятланы Лапіцкай

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Выбары прэзыдэнта ва Украіне вачыма назіральніка (фота)”

  1. Нам бы такія выбарчыя працэдуры, такі падлік галасоў, магчымасьць свабодна назіраць і кантраляваць выбарчыя працэсы… – тады “вабары” можна было б называць выбарамі.

    А пакуль гэта пытаньне ня вырашанае – любая партыя як палітычны суб’ект ня мае сэнсу, бо яна пазбаўленая магчымасьці рэалізоўваць сваю галоўную статутную мэту – удзельнічаць у выбарах, перамагаць і праводзіць у жыцьцё ўласныя праграмы. Сапраўды так, ва ўмовах бутафорскіх, цалкам кантралюемых уладнай вэртыкальлю “выбарчых кампаніяў” любая партыя ў Беларусі пераўтвараецца ў грамадзка-палітычны дыскусійны клюб, інфармацыйную пляцоўку…, але ні палітычную сілу, здольную перамагаць і рэалізоўваць свае праграмы, свае статутныя мэты.

    У падобнай сытуацыі і выбарніку (калі прапануецца абіраць) насамрэч прапануецца ні што іншае, як падробка пад партыю, пад кандыдата й такія ж фіктыўныя, падстаўныя пустышкі, а не рэальныя кандыдаты, якія могуць перамагаць і рэалізоўваць уласныя перадвыбарныя абяцаньні.

    Калі ў партыяў (у такіх умовах) адабраныя іхныя асноўныя статутныя мэты, то ў выбарнікаў-грамадзянаў – іхнае асноўнае канстуцыйнае грамадзянскае права “абіраць і быць абранымі”. Грамадзяне толькі фармальна называюцца грамадзянамі. А на самой справе яны пазбаўленыя сваго грамадзянскага статусу й толькі скарыстоўваюцца рэжымам у якасьці электаральнага голасу ў выбарчай масоўцы.

    Ад бязконцых паразаў партыі нясуць пастаянныя маральныя, рэйтынгавыя ды кадравыя страты, яны самі сябе дыскрэдытуюць, бо людзі раней за іх асэнсавалі ў якія гульні гуляе зь імі рэжым, а так званыя лідары працягваюць заклікаць людзей да выбарчых участкаў ды прывабліваць іх уласнымі “безсэнсоўна-пустымі”, як фанцікі з эмітацыяй цукеркі, праграмамі.

    Даверлівыя пачынаюць верыць у ствараемы агульнымі намаганьнямі ўладаў і палітычных марыянэтак, што палітычныя партыі ёсьць, і яны – слабыя (але іх насамрэчы навогул няма), альбо што прадстаўнікі ўлады сапраўды заўсёды перамагаюць, і яны – моцныя (але насамрэч яны слабыя, бо баяцца справядлівых выбараў і дэмакратычнага волевыяўленьня грамадзянаў).

    Празарлівыя бачуць, што ўсё блеф і, апускаючы рукі, дэпалітызуюцца й займаюцца ўласнымі штодзённымі справамі…

    Аднак, з асэнсаваньнем ненармальнасьці такога стану, калі ў народа, як крыніцы усёй улады ў краіне, права выбару й кантролю над кіруючай (фактычна, аўтарытарна-аднапартыйнай) намэнклятураю забрана, сытуацыя можа выбухнуць яскравым народным недаверам і некантралюемымі (ці добра кантралюемымі але ўжо трэцімі сіламі) пратэстамі.

    Але ці патрэбны такі сцэнар абрабаваным партыям, падманутым выбарнікам ды й самой, прадстаўленай у выглядзе фокусьніка-шулера й рабаўніка-грамілы, дзяржаўнай уладзе? А можа варта вучыцца на чужых памылках і не рабіць падобных сваіх? Ды й не залішнім было б сёньня падвучыцца ўму розуму ды пераняць станоўчы досьвед правядзеньня дэмакратычных і празрыстых, прызнаваемых усім сьветам выбараў ва ўкраінскіх суседзяў?

    Дык ці жадаемы мы быць грамадзянамі, а не аморфным электаральным плястылінам? Ці жадаем мы вярнуць сабе права свабоднага ды асэнсаванага выбару? Нарэшце, ці жадаем мы “Людзьмі звацца” ў сваёй уласнай, адзінай на ўсіх, вольнай і незалежнай краіне?!!…

    І гэтае пытаньне – актуальнае для кожнага адказнага за будучыню краіны суб’екта права, носьбіту любога палітычнага перакананьня, ідэалягічнай канцэпцыі ці дактрыны з апазыцыйнага, нэўтральнага, праўладнага ці нават наўпрост уладнага боку… Не актуальнае яно толькі – для ворагаў усяго беларускага, ворагаў беларускай дзержаўнасьці й краіны, адкрытых альбо прыхаваных ворагаў беларускага народу.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>